Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Беларуская мова ў раёнках Гарадзенскай вобласці

У Гарадзенскай вобласці 17 раёнаў, ва ўсіх раёнах выходзяць афіцыйныя газеты, заснавальнікамі якіх з’яўляюцца мясцовыя ўлады. Гэтыя газеты, магчыма неафіцыйна, але з’яўляюцца ці то органам, ці то рупарам тых самых мясцовых уладаў, хаця маюць пэўны ўзровень самастойнасці. Самастойнасцю той раёнкі карыстаюцца па-рознаму.

2014.12.10 4

У Віктара Казько выйшла новая кніга

Новая кніга Віктара Казько «Час збіраць косці» пабачыла свет у серыі «Кнігарня пісьменніка» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. У яе ўвайшлі тры аповесці, у якіх аўтар запрашае чытачоў у падарожжа пакручастымі сцежкамі чалавечае памяці.

2014.12.06 0

Запрашаем на Дзень нараджэння Максіма Багдановіча

Усіх, хто жадае больш падрабязна даведацца пра новыя каштоўныя знаходкі, датычныя жыцця і творчасці Максіма Багдановіча, і проста захапляецца творчасцю славутага паэта, запрашаем на мерапрыемствы ў Дзень нараджэння Максіма Багдановіча 9 снежня.

2014.12.06 0

Зборнік дакладаў “Грамадзянская супольнасьць у абароне цывілізацыйна-культурнай ідэнтычнасьці Беларусі: ад “Зробім лепш!” да “Барані сваё!”

Выканаўчае бюро Асамблеі НДА Беларусі падрыхтавала зборнік дакладаў пашыранага круглага стала “Грамадзянская супольнасьць у абароне цывілізацыйна-культурнай ідэнтычнасьці Беларусі: ад “Зробім лепш!” да “Барані сваё!”, які прайшоў 18 верасьня 2014 году. У ім брала ўдзел першы намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім. Яе выступ, а таксама зборнік цалкам, – да вашай увагі.

2014.12.06 0

Беларуская мова на школьных сайтах Лідскага раёна

Мае месца агульнае перакананне, што беларуская мова захапіла беларускі Інтэрнэт, а калі не захапіла, то мае перавагу над рускай, а калі не мае перавагі то ўсё ж працэнтныя суадносіны беларуская/руская ў Інтэрнэце лепшыя, чым у рэальным жыцці. Ці так гэта?

2014.12.05 0

Другое выданне рамана Віктара Марціновіча “Мова”

У кнігарнях з’явілася другое выданне рамана Віктара Марціновіча “Мова”! 

Цяпер кніга дапоўненая ілюстрацыямі мастачкі Наталлі Гарачай і новай вокладкай. А надпіс на вокладку па-кітайску ў тэхніцы сіншу зрабіў сапраўдны майстар кітайскай каліграфіі Лі Цзо. Як гэта адбывалася - у адмысловым відэа!

2014.12.04 0

Першы беларускі лінгвістычны баявік

У гэтым годзе пабачыла святло чарговая кніжка Віктара Марціновіча “Мова”. Віктар нарадзіўся ў 1977 годзе ў Ашмянах, доўгі час пісаў па-руску і даволі паспяхова. Яго творы перакладаліся на розныя мовы, сярод якіх ёсць нават фінская.

2014.12.02 0

Прэзентацыя новай кнігі “Тэатр Сержука Вітушкі”

У выдавецтве “Тэхналогія” 4 снежня 2014 года а 16-й гадзіне адбудзецца прэзентацыя новай кнігі “Тэатр Сержука Вітушкі”. Гэта выдатны падарунак для бацькоў, выхавальнікаў, а таксама ўдзельнікаў дзіцячых тэатральных гурткоў.

2014.12.01 0

База дадзеных ідэяў і праектаў у галіне моўнага адраджэння і моўных правоў

Калі вы маеце ідэі праектаў у галіне адраджэння беларускай мовы ці абароны моўных правоў альбо вам не шкада падзяліцца апісаннямі ўжо рэалізаваных праектаў - дасылайце іх у нашу базу дадзеных.

2014.11.28 0