Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
Лідская арганізацыя ТБМ выдала новыя паштоўкі, прысвечаныя беларускім словам.
2016.02.21 0
У нашай краіне 2016 год абвешчаны Годам культуры, таму ТБМ накіравала лісты з прапановамі міністру культуры і прэм'ер-міністру краіны. У сваім адказе Мінкульт паведамляе, што правесці Агульнанацыянальную дыктоўку немагчыма, бо 21 лютага (Дзень роднай мовы) - гэта нядзеля, выходны.
2016.02.12 0
На svaboda.org была апублікаваная гутарка з Алегам Трусавым "Ці сталі беларусы гарадской нацыяй?", дзе ўпершыню і была агучаная ідэя перанесці сталіцу Беларусі ў Полацк.
2016.02.11 0
Да 500-годдзя ў 2017-м першай у гісторыі ўсходнеславянскіх народаў друкаванай кнігі («Псалтыр»), выдадзенай у 1517-м Францішкам Скарынай, старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў даслаў лісты ўладам з прапановай перанесці сталіцу ў Полацк. Старшыня ТБМ перакананы, што перанос сталіцы ўшануе першадрукара і спрыяльна паўплывае на развіццё Віцебскага рэгіёна і Беларусі ў цэлым.
2016.02.10 2
Праект быў падрыхтаваны на падставе дыскусіі, арганізаванай часопісам "КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ", матэрыялы якой апублікаваны ў 12-нумары. Часопіс прыклаў вялікія намаганні, каб прыцягнуць да працы над праектам дасведчаных людзей. Праца над праектам ішла на працягу трох месяцаў.
2016.02.09 0
У аўторак, 9 лютага, пройдзе прэзентацыя ініцыятывы “Цытуй сваё!”, дзе будзе прадстаўлены плён супольнай працы, праз якую беларускае мысленне набліжаецца да сучаснага беларуса, робіцца часткай яго жыцця, ідэнтычнасці, роздумаў пра сябе і свет.
Запрашаем на прэзентацыю “Чытай! Насі! Цытуй! Год беларускага мыслення” 9 лютага ў новае памяшканне Studio67 (пр-т Машэрава 9, корпус 8, другі паверх, уваход праз прахадную завода “Гарызонт”). Пачатак у 18.00. Уваход вольны.
2016.02.06 0
ТБМ заклікае ўсіх беларускіх патрыётаў незалежна ад іх нацыянальнасці, палітычных і рэлігійных перакананняў аб'яднацца ў грамадзянскую ініцыятыву "Беларускую мову ў беларускі парламент" і прыняць актыўны ўдзел у парламенцкіх выбарах у верасні 2016 года.
2016.02.06 0
Нядаўна была створана Скідзельская суполка ТБМ. Старшынёй суполкі абраная сп. Т. Савянкова. Віншуем і зычым плённай працы на ніве Беларушчыны!
2016.02.04 0
Да дня народзінаў знакамітага навукоўца Арсеня Ліса друкуем яго аўтабіяграфічны нарыс. Спадар Арсень, віншуем Вас і зычым добрага здароўя, шмат год жыцця і працы, радасці, надзеі і ажыццяўлення запланаванага!
2016.02.04 2
ТБМ пачынае пісаць лісты ў розныя сферы абслугоўвання з прапановай, каб крамы сталі рабіць паслугі насельніцтву Беларусі і па-беларуску. Пачалі з сеткі гіпермаркетаў "Гіпа". У адказе нам паабяцалі прапанову разгледзець. Цалкам ліставанне можна прачытаць далей.
2016.02.03 0