Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
Бясплатныя заняткі па беларускай мове, археалогіі і гісторыі Беларусі з дэманстрацыяй відэаматэрыялаў для вучняў 7-х—9-х класаў з вядомымі навукоўцамі і педагогамі!
Арганізацыйны сход – 15 сакавіка (аўторак) у сядзібе ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны” (г. Менск, вул. Румянцава, 13, ст. метро “Плошча Перамогі”). Пачатак – 16:30.
2016.03.10 0
Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” віншуе жанчын з самым вясновым святам – Міжнародным жаночым днём!
2016.03.06 0
Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў выступіў на тэлеканале "Белсат" у перадачы "Размова дня".
2016.03.05 0
У студыі «Два на Два» тэлеканала Белсат Алена Анісім, першы намеснік старшыні ТБМ і Віталь Станішэўскі, лінгвіст, публіцыст.
2016.03.05 0
Алена Анісім і Алег Трусаў з нагоды Дня роднай мовы выказваюць свае меркаванні адносна таго, што толькі беларуская мова можа быць аб'яднаўчым фактарам. Прачытаць цалкам можна далей.
2016.02.28 1
Падчас паседжання аргкамітэта па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання 23 лістапада 2015 г. былі абмеркаваны канцэптуальныя падыходы, а таксама механізмы і варыянты стварэння ўніверсітэта ў сённяшняй сітуацыі.
27 лютага 2016 г. адбылося чарговае паседжанне Аргкамітэта па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання.
2016.02.27 0
На прапановы ТБМ адносна праекта Кодэкса аб культуры ўлады далі адказы. Цалкам адказы можна прачытаць далей.
2016.02.25 0
Змест адказаў на зварот аб рэстаўрацыі помніка літары "Ў" у Полацку: "Будуць бюджэтныя сродкі ў 2016 годзе - будзе і рэстаўрацыя".
2016.02.24 0
У нядзелю 21 лютага, у Дзень роднай мовы, у офісе ТБМ была праведзена ІХ Агульнанацыянальная дыктоўка. Мерапрыемства наведала каля двух дзясяткаў чалавек. Тэкст дыктавала намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім. Таксама можна паглядзець відэа пра Дзень роднай мовы ў школе.
2016.02.23 0
На прапанову ўшанаваць Тадэвуша Касцюшку прыйшоў адказ з Мінгарвыканкама, у якім паведамляецца, што ў гонар Тадэвуша Касцюшкі могуць назваць плошчу ці сквер. Нагадваем, што на партале Zvarot.by было сабрана 3337 подпісаў у падтрымку гэтай прапановы.
2016.02.21 1