Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Выйшаў “Верасень” № 13

Выйшаў з друку чарговы, трынаццаты па ліку, нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”.

Пытайце “Верасень” № 13 на сядзібе ТБМ (Румянцава,13). Чытайце “Верасень” на сайтах: Kamunikat.org і tbm-mova.by. Дасылайце свае творы ў “Верасень” на адрас: verasenchas@gmail.com

2016.01.06 0

У Гомельскай гарадской арганізацыі ТБМ - новы кіраўнік

У Гомелі адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя мясцовай філіі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Новай старшынёй Гомельскай гарадской арганізацыі ТБМ стала Алеся Аўласевіч, якая падзялілася сваім бачаннем развіцця арганізацыі, падкрэсліла, што ў дадатак да падаўжэння працы па вядомых тэмах, маецца неабходнасць узмацнення гарызантальных сувязяў арганізацыі і развіцця дзейнасці па арганізацыі беларускамоўнай дашкольнай і школьнай адукацыі ў Гомелі.

2015.12.27 1

У Баранавіцкай арганізацыі ТБМ новы кіраўнік

На справаздачна-выбарчым сходзе Баранавіцкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны, які адбыўся 19 снежня на сядзібе ТБМ у вёсцы Русіна, абраны новы старшыня грамадскай арганізацыі. Ім стаў Мікалай Падгайскі.

2015.12.20 0

Стварэнне англа-беларускага слоўніка ІТ-спецыяліста: шукаем аднадумцаў

Стваральніца “Англа-беларускага слоўніка ІТ-спецыяліста”, выкладчыца Таццяна Трухановіч шукае тых, каго зацікавіла гэтая ідэя, каб стварыць і распаўсюдзіць больш буйны праект з прафесіным дызайнам і інфармацыйным зместам.

2015.12.13 0

Новая праграма ПДР з выбарам беларускай мовай: на дыску і без

З улікам шматлікіх пажаданняў карыстальнікаў і рэалій сённяшняга дня, кампанія "Новы паварот" дадаткова распрацавала электронную (бездыскавую) версію Навучальнай праграмы ПДР з магчымасцю Інтэрнэт-актывацыі на нэтбуках, нэттопах, ультрабуках і на кампутарах, у якіх адсутнічае прывад для чытання дыскаў DVD/CD.

2015.12.13 0

Адбылася прэзентацыя зборніка матэрыялаў канферэнцыі "Моўныя правы і іх абарона" ў 2-х тамах (абноўлена)

У пятніцу 13 лістапада ў 16.30 у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) адбылася прэзентацыя зборніка матэрыялаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі  "Моўныя правы і іх абарона" ў 2-х тамах.

2015.12.11 0