Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Абвешчаны прыём прац на літаратурны конкурс “Экслібрыс” імя Рыгора Барадуліна

ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” абвясціў пра пачатак прыёму прац на конкурс “Экслібрыс” 24 лютага, у дзень, калі Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну споўнілася б 80 гадоў. Сёлета конкурс мае імя класіка і прысвечаны вершам ды паэтычнаму перакладу. 

2015.02.28 0

Вечарына памяці Рыгора Барадуліна

Вечарына, прысвечаная памяці Рыгора Іванавіча Барадуліна, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, выбітнага творцы, які пайшоў з жыцця летась, пройдзе 27 лютага 2015 г. у 18:30.

2015.02.22 0

Прэзентацыя новай кнігі Алега Трусава "Кароткая гісторыя архітэктуры Беларусі"

Кніга прысвечана гісторыі беларускай архітэктуры ў яе розных праявах. Упершыню гаворка ідзе пра архітэктуру на тэрыторыі Беларусі ад эпохі палеаліта да канца савецкай эпохі.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў сядзібе ТБМ (г. Менск, Румянцава, 13, Мінск) 26 лютага (чацвер). Пачатак у 18.30. Уваход вольны.

2015.02.21 0

Першы вясновы канцэрт. Музыка + паэзія

У музеі Янкі Купалы (вул. Купалы, 4) 5 сакавіка пройдзе паэтычна-музычны канцэрт. Пачатак у 19:00. Уваход вольны.

Спяваюць: Вольга Акуліч, Наталля Нікіціна. 
Чытаюць: Віка Трэнас, Юля Цімафеева.

2015.02.21 0

Мастацтва бачыць болей: 32 акцэнты беларускай мовы

Кампанія Gurtam прыдумала і рэалізавала цікавую задуму: "...І з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага), у нас паўстала ідэя: як пазнаёміць нашых замежных сяброў з роднай для беларусаў мовай. Мы выбралі самы прыгожы, на наш погляд, беларускі верш «Дзе мой край» Уладзіміра Караткевіча і папрасілі нашых партнераў прачытаць яго на відэакамеру."

2015.02.21 0

Ад рускамоўнага 8-класніка да народнага паэта

Да 80-годдзя Рыгора Барадуліна супольнымі высілкамі Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Саюза беларускіх пісьменнікаў пабачыла свет унікальнае выданне – першы том дзённікаў і запісаў народнага паэта Беларусі.

2015.02.21 0