Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
Пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне Алега Трусава кандыдатам у дэпутаты ў Чкалаўскай выбарчай акрузе №96 адбудуцца:
11 ліпеня з 17-ці да 19-ці гадзін па адрасе: Мінск, вул. Жукоўскага, 3 (каля крамы “ГІПА”) і
21 ліпеня з 17-ці да 19-ці гадзін па адрасе: Мінск, вул. Магілёўская, 12 (каля ўніверсама “Магілёўскі”).
2016.07.06 0
Літаратурны музей Максіма Багдановіча прапаноўвае прыняць удзел у фотаконкурсе “Мой Максім Багдановіч”. Для ўдзелу ў конкурсе прадстаўляюцца дакументальныя і мастацкія фотаработы, выкананыя ў розных тэхніках.
2016.07.06 0
ТБМ накіравала ў Мінкульт прапанову ўстанавіць мемарыяльныя дошкі ў гонар беларускіх рэстаўратараў-архітэктараў Валерыя Слюнчанкі і Сяргея Друшчыца. У адказах паведамляецца, што вуліцы імя В. Слюнчанкі не будзе, але адной з вуліц Нясвіжа з часам будзе прысвоена імя С. Друшчыца. Прачытаць лісты цалкам можна далей.
2016.06.28 1
Найважнейшы складнік нацыянальнай культуры і незалежнасці нашай краіны - беларуская мова - перажывае надзвычай складаны перыяд.
У сувязі з гэтым мы заклікаем усіх патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты ўключыць у свае выбарчыя праграмы некаторыя пункты.
2016.06.26 1
Роўна 75 год таму пачалася Вялікая айчынная вайна. На гэтай мапе адлюстраваныя межы Беларусі ў 1941 годзе да пачатку вайны. У беларускія школы мапа паступіла ў пачатку 1941 г. Пра гэта сведчыць налепка на адваротным баку мапы. Таксама мы бачым, што тады Беларусь мела непасрэдную мяжу з Германіяй, як некалі ў пачатку ХV ст. А некаторыя беларускія гарады і мястэчкі, перададзеныя Літве, яшчэ не паспелі атрымаць літоўскія назвы. На мапе таксама бачна, што тыя гарады, якія паспелі перайменаваць, маюць і старыя назвы, пададзеныя ў дужках. Напрыклад, Вільно перайменавана ў Вільнюс, Дзвінск у Даўгаўпілс, Вількамір стаў Укмерге.
2016.06.20 2
Многія мясціны баранавіцкай зямлі звязаны з жыццём і творчасцю Яна Чачота. Баранавіцкае аддзяленне Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны запрашае жыхароў Баранавічаў і Баранавіцкага раёна прыняць удзел у віктарыне, прысвечанай 220-годдзю з дня нараджэння Яна Чачота. Прапануем адказаць на пытанні.
2016.06.10 2
Напачатку 2016 года Мінскай гарадской арганізацыяй ГА “ТБМ імя Ф.Скарыны” было распачата ліставанне з шасцю буйнейшымі сеткамі гіпермаркетаў Беларусі (Гіпа, Green, Еўраопт, BIGZZ, Карона, ProStore). Гіпермаркеты не далі адказу, што прапановы будуць ужыты ў дзейнасці крам, а прынялі іх толькі да ведама. Ад Green і ProStore адказаў мы не дачакаліся.
Трэба давесці нашы думкі да кіраўнікоў гэтых сетак, у сувязі з чым ТБМ прапануе ўсім, хто зацікаўлены, каб беларуская мова прыйшла ў вышэйадзначаныя гіпермаркеты, распачаць ліставанне з імі.
2016.06.06 0
На свой ліст з прапановай уключаць у вучэбныя планы магістратуры дысцыпліну "Беларуская мова. Прафесійная лексіка" ТБМ атрымала адказ з Міністэрства адукацыі, у якім паведамляецца, што ВНУ маюць права ўключаць у вучэбны план ІІ ступені вышэйшай адукацыі дысцыпліну "Беларуская мова. Прафесійная лексіка" за кошт гадзін кампанента ўстановы адукацыі. Цалкам адказ можна прачытаць далей.
2016.05.31 0
Міжнароднае грамадскае аб'яднанне па навукова-даследчых і інфармацыйна-адукацыйных праграмах "Развіццё" сумесна з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў аб'яўляе конкурс на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі тэмы "Уцекачы: простыя людзі ў няпростых акалічнасцях". Мэтай конкурса з'яўляецца прыцягненне ўвагі да праблем уцекачоў у Рэспубліцы Беларусь і фармаванне пазітыўнага стаўлення да прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў.
2016.05.30 0
Літаратуры выходзіць шмат і рознай. Што чытаць, кожны выбірае сам. А мы дапаможам выбраць!
2016.05.29 0