Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
Прайшло ўжо 2 пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне Алега Трусава кандыдатам у дэпутаты ў Чкалаўскай выбарчай акрузе №96 (7 і 10 ліпеня). На наступных пікетах можна будзе паразмаўляць з самім Алегам Трусавым і падпісацца за яго. Для таго, каб паставіць подпіс, з сабой трэба мець пашпарт.
Пікеты адбудуцца: 11 ліпеня з 17.00 да 19.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Жукоўскага, 3 (каля крамы “ГІПА”); 14 ліпеня з 17.00 да 19.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Варанянскага, 1А (каля крамы "Хэпі Хэнд" насупраць палаца Чыгуначнікаў); 18 і 19 ліпеня з 17.00 да 19.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Маскоўская, 17 (каля Акадэміі кіравання); 21 ліпеня з 17.00 да 19.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Магілёўская, 12 (каля ўніверсама “Магілёўскі”).
2016.07.11 0
Падыходзіць да заканчэння тэрмін прыёму работ паэтычнага конкурсу “Быў нейкі зусім незвычайны дзень”.
Таму абвяшчаем склад журы, якое будзе выбіраць пераможцаў: Аляксандр Давідовіч (старшыня журы), старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ТБМ; Святлана Багданкевіч, паэтэса; Алесь Гібок-Гібкоўскі, паэт; Віка Трэнас, паэтэса; Усевалад Сцебурака, паэт.
Сябры, яшчэ ёсць час каб паўдзельнічаць у конкурсе.
2016.07.11 0
Седзячы і разважаючы на канапе, ні на якія змены не паўплываеш. І толькі выказваючы сваю пазіцыю, гуртуючы вакол яе аднадумцаў, актыўна працуючы з людзьмі, можна на нешта паўплываць. Пра гэты сведчыць і мой асабісты вопыт як аднаго з кіраўнікоў грамадскай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. Не было б у нас ні 23-й гімназіі з беларускай мовай навучання ў г. Мінску, ні газеты “Новы час”, ні шмат якіх канферэнцый і выдадзеных кніг, калі б мы спадзяваліся толькі на тое, што нехта гэта зробіць за нас, а мы паглядзім збоку і пакрытыкуем.
2016.07.09 0
Да ведама сяброў ТБМ. У сувязі з дэнамінацыяй прыводзім памеры складак у BYN:
10 рублёў у год – працуючыя, 5 руб. у год – пенсіянеры, 5 руб. у год – беспрацоўныя, 2 руб. у год – студэнты, 1 руб. у год – школьнікі, грамадзяне РФ – 500 рас. руб., іншых краін – 10$ ці 10 еўра.
2016.07.08 0
Першы пікет па зборы подпісаў за вылучэнне Алега Трусава кандыдатам у дэпутаты ў Чкалаўскай выбарчай акрузе №96 адбыўся 7 ліпеня (здымкі Міколы Лавіцкага з пікета).
11 ліпеня з 17-ці да 19-ці гадзін па адрасе: Мінск, вул. Жукоўскага, 3 (каля крамы “ГІПА”) і
21 ліпеня з 17-ці да 19-ці гадзін па адрасе: Мінск, вул. Магілёўская, 12 (каля ўніверсама “Магілёўскі”).
2016.07.08 0
Нядаўна ТБМ даслала ліст у Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў, дзе запытвала пра адсутнасць беларускамоўнай версіі сайта камісіі. Далёй можна цалкам прачытаць адказ ад Старшыні камісіі спн. Лідзіі Ярмошынай.
2016.07.07 2
Без дзейнай падтрымкі сваіх сяброў любая грамадская арганізацыя не можа дасягнуць пастаўленых перад ёю задач. Праявіце, калі ласка, больш актыўнасці да наступных ініцыятыў. І тады беларускай мовы стане болей у нашым з вамі штодзённым жыцці. Цалкам тэкст зварота можна прачытаць далей.
2016.07.07 0
Усе жадаючыя, жыхары гэтай акругі, пачынаючы з узросту 18 гадоў, могуць паставіць свой подпіс за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па вышэйзгаданай акрузе першага намесніка старшыні ТБМ Анісім Алены Мікалаеўны.
2016.07.07 0
Зварот Алега Трусава да выбаршчыкаў 96-й акругі Кастрычніцкага раёна г. Мінска (гэта частка Кастрычніцкага раёна ад чыгуначнага вакзала да р. Лошыца).
2016.07.06 0
Памёр актыўны рупліўца беларускай справы, журналіст, аўтар пазнавальных кніг для дзяцей, рэдактар часопіса "Роднае слова" (з 1987 г. па 2006 г.) Міхась Мікалаевіч Шавыркін.
2016.07.06 0