Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
У газеце "Звязда" ад 18 жніўня 2016 г. №158 надрукавалі перадвыбарную праграму Алега Трусава. Азнаёміцца з праграмай можна на сайце газеты і на нашым сайце.
2016.08.19 0
У нашай краіне 11 верасня гэтага года адбудуцца чарговыя выбары ў парламент. Яны праходзяць на фоне складанай эканамічнай сітуацыі ў краіне, якая праяўляецца ў зніжэнні заробкаў і пенсій, пастаянным росце коштаў на тавары першай неабходнасці, скарачэнні колькасці працоўных месцаў. Я вырашыла прыняць удзел у гэтых парламенцкіх выбарах, бо як чалавек з актыўнай грамадскай пазіцыяй адчуваю адказнасць за тыя працэсы, што адбываюцца ў Беларусі, і хачу зрабіць усё, каб жыццё ў нашай краіне павярнулася да лепшага. Прапаную вам абмеркаваць і падтрымаць наступную праграму.
2016.08.18 2
Алег Трусаў пачаў сваю перадвыбарную кампанію яшчэ 12 жніўня. Яго першыя рэкламныя плакаты ўжо расклееныя на ўсіх 15 стэндах у межах выбарчай акругі №96 г. Мінска.
Выступ Алега Трусава на канале БТ-3 можна пабачыць 18 жніўня ў 19:30. Выступ па радыё ў эфіры праграмы "Радыё-Мінск" можна будзе пачуць раніцай 30 жніўня ў прамежку з 7:00 да 7:40.
2016.08.16 2
Адкрыты спецыяльны выбарчы рахунак кандыдата ў дэпутаты беларускага парламента Трусава Алега Анатольевіча № 3014555500865 БІК 153001254 (код банка 254) у філіяле № 527 "Белжелдор" Беларусбанка.
Грамадзяне Беларусі могуць падтрымаць выбарчую кампанію А.Трусава і даслаць на гэты рахунак ахвяраванні ў памеры не болей за 105 рублёў ад адной канкрэтнай асобы. Ахвяраванні юрыдычных асоб могуць быць не больш за 210 рублёў.
2016.08.14 0
Учора, 10 жніўня, адбылося паседжанне акруговай выбарчай камісіі Стаўбцоўскай выбарчай акругі № 70. На ім было прынята рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Па гэтай акрузе вылучалася шляхам збору подпісаў першы намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім. Згодна з рашэннем камісіі за № 7 ад 10 жніўня Анісім Алена была зарэгістравана кандыдытам і атрымала адпаведнае пасведчанне.
2016.08.11 2
Даверанымі асобамі Алега Трусава стала 14 сяброў ТБМ, сярод якіх намеснікі старшыні ТБМ Дзяніс Тушынскі і Алесь Давідовіч, кіраўнікі "Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская, старшыня ГА "Беларускі саюз мастакоў" Рыгор Сітніца, старшыня ГА "Таварыства беларускай школы" Алесь Лозка, Юлія Бажок, Канстанцін Цвірка, Наталля Качаноўская, Іван Лабачоў, Мікалай Лавіцкі, Святлана Тоўсцік, Міхаіл Пастухоў, Уладзімір Азёма.
2016.08.11 4
Сёння, 9 жніўня, на пасяджэнні Чкалаўскай акруговай камісіі Алегу Трусаву паведамілі, што ён з'яўляецца кандыдатам у дэпутаты і можа пачынаць сваю прадвыбарную кампанію. Сп. Трусаў запрашае далучыцца да яго прадвыбарнай парламенцкай кампаніі і выказвае падзяку ўсім, хто ўваходзіў у склад ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за вылучэнне яго ў кандыдаты ў дэпутаты, а таксама ўсім, хто падпісаўся за яго.
2016.08.09 4
Алег Трусаў своечасова падаў усе неабходныя паперы для таго, каб зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты. У аўторак 9 жніўня на пасяджэнні Чкалаўскай акруговай камісіі яму распавядуць, ці стаў ён кандыдатам ад Чкалаўскай акругі №96 г. Мінска.
2016.08.08 0
Кампанія "Пра прадастаўленне справаздачы за перыяд працы ў якасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь" на zvarot.by заклікае дэпутатаў даць сістэмную і поўную справаздачу пра зробленую імі працу.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 5 склікання выкарысталі сваё права на ўнясенне законаў толькі 3 разы, такім чынам за 4 гады 110 народна абраных не здолелі сфармуляваць дастатковую колькасць законаў, якія адлюстроўвалі б інтарэсы грамадзян, якія іх абралі.
2016.08.08 0
Нядаўна ТБМ даслала ў Міністэрства культуры ліст з прапановай стварыць аддзелы археалогіі ў абласных музеях і некаторых іншых установах у складзе 5 чалавек (у кожным такім аддзеле). У сувязі з недахопам кадраў археолагаў і рэстаўратараў у нашай краіне таксама было прапанавана заняцца павелічэннем колькасці адпаведных штатных адзінак.
Адказ Мінкульта можна прачытаць далей.
2016.08.08 0