Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
Паважаныя ўдзельнікі паэтычнага конкурса, дзякуй вам за творы і актыўны ўдзел у жыцці нашай арганізацыі.
Перамагла ў конкурсе Зорко Ірына Аляксандраўна з Мінска, якая атрымала ў якасці падарунка ад ТБМ: грамату, кнігу “Шляхі да беларускай нацыі” П.П.Мурзёнка і прысмакі.
Верш-пераможца быў абраны рашэннем большасці сяброў журы і друкуецца ў рэдакцыі аўтара.
З павагай, старшыня Мінскай арганізацыі ТБМ Аляксандр Давідовіч.
2016.08.31 6
Алена Анісім 30 жніўня правяла тры сустрэчы з выбаршчыкамі Стаўбцоўскай акругі № 70.
У 11.00 гадзін адбылася сустрэча ў Стаўбцоўскай дзіцячай бібліятэцы імя Якуба Коласа.
У 18.00 у Дзераўнянскім цэнтры культуры.
У 19.30 – у Налібоцкім сельскім доме культуры.
У сустрэчах бралі ўдзел пісьменнікі: лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Генрых Далідовіч (давераная асоба Алены Анісім), Алесь Камароўскі. Яны выступілі з прамовамі ў падтрымку сваёй зямлячкі і заклікалі прысутных аддаць свой голас на выбарах за яе кандыдатуру.
2016.08.30 0
У панядзелак 05 верасня 2016 г. у прамежку з 19.00 да 20.00 на канале Беларусь-3 будуць паказаныя дэбаты кандыдатаў у дэпутаты ад Чкалаўскай акругі №96 г. Мінска, сярод кандыдатаў гэтай акругі і Алег Трусаў.
2016.08.29 6
Алена Анісім - кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе 27 жніўня разам з даверанымі асобамі і прыхільнікамі правяла пікет у п. Гарадзея. Былі раздадзены ўлёткі і перадвыбарная праграма.
2016.08.29 0
Кандыдат у дэпутаты ад Стаўбцоўскай выбарчай акругі Алена Анісім актыўна працягвае сваю перадвыбарную кампанію і распаўсюджвае новыя ўлёткі. Таксама вядомы графік правядзення сустрэч з кандыдатам у дэпутаты спн. Аленай Анісім.
2016.08.28 0
Кандыдат у дэпутаты Алег Трусаў ужо апублікаваў сваю перадвыбарную праграму ў газеце "Звязда", выступаў на тэлебачанні і зладзіў першую сустрэчу з выбаршчыкамі Чкалаўскай акругі №96. Ужо запланаваныя і новыя сустрэчы.
2016.08.26 0
У сродках масавай інфармацыі неаднаразова пісалі пра неабходнасць рамонту помніка "Ў" у Полацку. ТБМ актыўна ліставалася з уладамі адносна пытання рэстаўрацыі помніка, але рамонтныя работы пачаліся толькі цяпер. Больш падрабязна пра гэта на сайце svaboda.org.
2016.08.26 0
ТБМ віншуе грамадзян з тым, што роўна 25 год таму, 25 жніўня 1991 г., Беларусь была абвешчаная незалежнай краінай.
2016.08.25 0
Запрашаем жыхароў Кастрычніцкага раёна г. Мінска на перадвыбарныя сустрэчы з кандыдатам у дэпутаты Алегам Трусавым і яго даверанай асобай і вядомым юрыстам Міхаілам Пастуховым.
Сустрэчы адбудуцца 2 верасня з 19.00 да 20.30 у актавай залі ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Мінска" (вул. Чкалава, 3а) і 5 верасня з 19.00 да 20.30 у актавай залі ДУА "Сярэдняя школа № 168 г. Мінска" (вул. Жукоўскага, 10/5).
2016.08.24 0
Адбылася першая сустрэча Алега Трусава з выбаршчыкамі 22 жніўня ў актавай залі ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Мінска" (вул. Ляўкова, 19). Зала была запоўнена няпоўнасцю, але тыя грамадзяне, якія наведалі сустрэчу, актыўна абмяркоўвалі разам з сп. Трусавым яго перадвыбарную праграму, уносілі прапановы і заўвагі, дзяліліся сваімі назіраннямі і жыццёвымі гісторыямі.
2016.08.23 0