Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Новая казка-размалёўка ўжо ў кнігарнях!

Дзявятым выпускам серыі «Каляровы ровар» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў стала кніжка-размалёўка Стасі Наркевіч «Як Васілёк выратаваў каралеўства», якая выйшла ў выдавецтве «Кнігазбор».

2015.09.05 0

Вандроўка на старажытную Аршаншчыну

У нядзелю 13 верасня 2015 г. адбудзецца вандроўка на старажытную Аршаншчыну, прысвечаная чарговым ўгодкам знакамітай Бітвы пад Воршай. Вядоўца - магілёўскі экскурсавод і краязнаўца Алег Дзячкоў. Таксама ў вандроўцы бяруць удзел мастак Мікола Купава ды беларускія барды Андрэй Мельнікаў і Зміцер Захарэвіч.

2015.09.04 0

Выданні сяброў ТБМ

За апошнія некалькі гадоў рэгіянальныя арганізацыі ТБМ выдалі разнастайныя выданні.

2015.08.21 0

Арнамент на запалках (абноўлена)

Ці звярталі вы ўвагу на тое, што на запалках, якія вырабляюць у Барысаве, вось ужо шмат гадоў запар выяўлены беларускі нацыянальны арнамент?

2015.08.09 1

Выстава VIA SCIENTIARUM: з гісторыі беларускай адукацыі

У Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава "VIA SCIENTIARUM. (З гісторыі беларускай адукацыі)”, дзе прадстаўлены матэрыялы, якія захоўваюцца ў аддзеле старадрукаў і рэдкіх выданняў.

2015.08.09 2

Алег Трусаў: Беларуская мова – зброя ў супрацьстаянні Расейскай імперыі

Алег Трусаў і Алена Анісім сустрэліся ў Глыбокім з мясцовымі актывістамі. Яны адзначылі выдатную працу суполкі ТБМ у мястэчку Падсвілле на Глыбоччыне і падзякавалі прысутным за ўдзел у Кангрэсе за незалежнасць і падпісанне Маніфесту ў абарону незалежнасці Беларусі.

2015.08.04 0

Электронны падручнік па беларускай як замежнай

У сеціве цяпер ёсць сайт «Вывучаем беларускую: з любоўю да мовы» — электронны падручнік па беларускай мове як замежнай. Пры стварэнні рэсурсу аўтары абапіраліся на выданні тэстаў па беларускай як замежнай, выдадзеныя Таварыствам беларускай мовы ў 2014 годзе.

2015.07.27 0