Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

У вянок памяці Кастуся Тарасава

У суботу 10 кастрычніка Кастусю Тарасаву, вядомаму беларускаму пісьменніку, гісторыку і журналісту, актыўнаму сябру ТБМ, споўнілася б 75 год. Старшыня ТБМ Алег Трусаў і намеснік старшыні Алена Анісім дзеляцца ўспамінамі пра сп. Тарасава.

2015.10.06 0

Прэзентацыя кнігі "Духу магутныя чары: Ларыса Геніюш ва ўспамінах, лістах, архіўных матэрыялах"

У офісе ТБМ (Менск, вул. Румянцава, 13) 6 кастрычніка ў межах кампаніі "Будзьма!" адбудзецца прэзентацыя кнігі "Духу магутныя чары: Ларыса Геніюш ва ўспамінах, лістах, архіўных матэрыялах". Укладальнік і вядоўца: Міхась Скобла. Пачатак а 18.00. Уваход вольны.

2015.10.05 0

“Будзьме!” споўнілася 7 гадоў!

Таварыства беларускай мовы далучаецца да віншаванняў: 1 кастрычніка кампанія "Будзьма" адзначыла сёмы дзень народзінаў!

2015.10.02 0

Адбудуем Лідскую ратушу! (абноўлена)

Ужо падрыхтаваныя банеры з выявай рэканструяванай ратушы, якія размешчаны ў цэнтры Ліды. Гэта першы крок кампаніі-закліку "Адбудуем Лідскую ратушу!"

2015.10.02 0

Аліна Талай: “Было смешна, калі сказалі: Табе будзе вельмі цяжка знайсці мужа, бо ў цябе ўсё ёсць”

Адна з самых паспяховых нашых спартовак аналізуе праблемы ўзаемаадносінаў паміж сучаснымі мужчынамі і жанчынамі, апавядае, ці перамог фемінізм у Еўропе і як змянілася яе жыццё пасля медаля чэмпіянату свету.

2015.10.01 0

Re1ikt выклаў у cеціва 2 песні з новага альбома

Мінскі фолк-рок-гурт Re1ikt выклаў у Сеціва дзве песні з новага альбома. Падчас іх запісу калектыў упершыню выкарыстаў музычныя інструменты – банжо і цін уістл. Кампазіцыя «Хадзіла галота...» з’яўляецца аўтарскай перапрацоўкай беларускай народнай песні. Твор «Балотныя агні» напісаны паводле апавядання Якуба Коласа, у якім стары вяз кпіў з маладой бярозкі.

2015.09.30 2

Нацыянальнаму ўніверсітэту з беларускай мовай навучання – быць!

Нацыянальнаму ўніверсітэту з беларускай мовай навучання – быць!

Так можна коратка падсумаваць вынікі сесіі Усебеларускага кангрэса за незалежнасць, якая адбылася 26 верасня на офісе Таварыства беларускай мовы.

У абмеркаванні прынялі ўдзел вядомыя палітычныя і грамадскія дзеячы: М. Грыб, А. Мілінкевіч, А. Казулін, В. Рымашэўскі, І. Дубянецкая, А. Трусаў, У. Колас, М. Пастухоў, А. Марачкін, а таксама сябры Рады кангрэса.

2015.09.29 0

Помнік у гонар беларускай мовы

На мінулым паседжанні Сакратарыята ТБМ, 23 верасня, абмяркоўвалася публікацыя ў газеце "Народная Воля", у якой сп. Мікола Ярмашэвіч з г. Брэста выказаў прапанову аб стварэнні ў Беларусі помніка ў гонар беларускай мовы.

2015.09.26 0