Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Пабачыў свет збор твораў Пятра Мурзёнка “Адвечныя плыні” з серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”

У серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” пабачыла свет новая, 27-я кніга, - збор твораў Пятра С. Мурзёнка “Адвечныя плыні”. Уклаў кнігу сын пісьменніка Пётра Мурзёнак, які жыве ў Канадзе. Аўтар твораў, што ўвайшлі ў кнігу, - Пётр Сільвестравіч Мурзёнак нарадзіўся ў 1930 годзе ў Беларусі, у якой і пражыў большую частку свайго жыцця, настаўнічаў. Толькі ў 2003 г. ён з’ехаў у Канаду да сваіх дзяцей, дзе таксама працаваў настаўнікам разам з жонкай Данатай Генрыхаўнай у суботняй беларускай школе ў Атаве.

2015.11.03 0

Як зрусіфікавалі літоўскую пчалу

Гаворка, распачатая ў беларускіх СМІ, пра неабходнасць мець у Беларусі Дзень пчаляра штурхнула Яраслава Грынкевіча даведацца пра думку па гэтым і іншых пытаннях у шараговых вясковых пчаляроў.

2015.10.28 0

Уганаруем старадаўнюю беларускую мову памятным знакам!

Беларускі патрыёт сп. М.Ярмашэвіч з Брэста на старонках “Народнай Волі” выступіў з прапановай усталяваць у Мінску памятны знак у гонар дзяржаўнай беларускай мовы. Яго ініцыятыву падтрымаў сакратарыят ТБМ. 

2015.10.27 0

Новая паштовая прадукцыя

Нядаўна РУП "Белпошта" выдала новыя маркі, прысвечаныя мастакам Парыжскай школы з Беларусі, і канверты (да Дня маці і Рэспубліканскаму ландшафтнаму заказніку "Простыр").

2015.10.24 0