Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
Каманда Мапы заўтрашняга дня і ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” абвяшчаюць набор прац на конкурс “Беларусь заўтрашняга дня”.
На працягу восені 2019 года каманда Мапы ездзіць па гарадах і ладзіць Мапатоны: знаёміцца з мясцовымі актывістамі/актывісткамі і ініцыятывамі, якія змяняюць сваё месца да лепшага, мапуе мясцовыя ініцыятывы і арганізацыі і такім чынам стварае Мапу заўтрашняга дня.
Конкурс дапаможа раскрыць рэгіянальныя супольнасці, актывістаў і актывістак, іх арыгінальнасць у вырашэнні мясцовых праблем і дасць маладым аўтарам і аўтаркам магчымасць праявіць сябе і падвысіць свой прафесіяналізм.
Каб прыняць удзел у конкурсе, трэба:
2019.10.30 0
Беларускі грамадскі камітэт ушанавання памяці паўстанцаў 1863-1864 гг. інфармуе грамадства пра папярэдні план мерапрыемстваў з нагоды перапахавання Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў 1863-1864 гг. у Вільні.
Неўзабаве распачне працу адмысловы сайт.
Па ўсіх прапановах і за дадатковай інфармацыяй можна звяртацца па адрасу: kalinouski2019@gmail.com
2019.10.30 0
На сайце petitions.by збіраюць подпісы пад петыцыяй "Супраць русіфікацыі гімназіі г. Дзяржынска". Зварот плануецца даслаць у Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Савет міністраў праз 28 дзён. Пакуль сабраны 241 подпіс.
2019.10.22 0
Аўтар петыцыі #Apple: Дадайце беларускую мову ў спіс моў на iOS і OSX на сайце change.org Мікіта Бышнёў паведаміў пра атрыманы адказ ад Apple. Паводле сп. Бышнёва: "Дадалі раскладку ў iOS 13 і вышэй". Таксама аўтар петыцыі паведамляе, што беларускай мовы сістэмы айфона пакуль няма.
2019.10.21 0
На сайце petitions.by збіраюць подпісы пад петыцыяй "Беларуская - мова банкаўская!" Зварот плануецца даслаць у Нацыянальна банк Рэспублікі Беларусь праз 5 дзён. Пакуль сабрана 408 подпісаў.
2019.10.21 0
Днямі выйшлі з друку "Уводзіны ў філасофію" па-беларуску! Да друку выданне рэкамендаванае Навуковай радай Універсітэта імя Ніла Гілевіча, фактычна - гэта адзін з будучых падручнікаў студэнтаў універсітэта.
Кніга дае кароткі агляд асноўных раздзелаў і пытанняў філасофіі як дысцыпліны і адначасова ўяўляе сабой хрэстаматыю абраных тэкстаў з гісторыі сусветнай і айчыннай грамадска-палітычнай і філасофскай думкі. Матэрыял размеркаваны ў межах дзевяці асноўных раздзелаў і ахоплівае большасць пытанняў стандартнага курса філасофіі. Фрагменты тэкстаў дастаткова рэпрэзентатыўныя для самастойнага вывучэння багацця і разнастайнасці дзвюх з паловай тысячагадовай гісторыі філасофскага здумлення.
2019.10.16 0
Рэктарат універсітэта імя Ніла Гілевіча выказвае вялікую падзяку сп. Мотуз Сяргею з Менска, сп. Язэпу Стэпановічу з Менска і сп. Невядомаму, якія ў верасні даслалі нам свае ахвяраванні.Таксама выказваем вялікую падзяку грамадзянам, якія ахвяравалі ў нашую бібліятэку разнастайную неабходную для ўніверсітэта літаратуру.
2019.10.16 0
У панядзелак, 14 кастрычніка, адбылося пасяджэнне рэктарата Універсітэта імя Ніла Гілевіча. На сустрэчы сябры рэктарата абмяркоўвалі пытанне адкрыцця курсаў і паводле сабраных заявак было вырашана першыя заняткі пачаць з 19 кастрычніка. Акрамя таго, быў абмеркаваны план далейшай дзейнасці па атрыманні ліцэнзіі.
2019.10.14 0
Беларуская грамадскасць выступіла з адмысловым зваротам адносна стану беларускай мовы ў краіне (цалкам зварот тут).
Калі Вы як публічная асоба ці Ваша арганізацыя падзяляеце гэты зварот, калі ласка, напішыце нам пра гэта на адрас pierapis2019@gmail.com з пазнакай “подпіс пад зваротам” і мы дадамо ваш подпіс.
Калі вы хочаце падпісаць зварот як арганізацыя, напішыце, калі ласка, поўную яе назву.
Калі вы хочаце падпісаць зварот як публічная асоба, то дашліце, калі ласка, поўнае імя і прозвішча і таксама сваю сферу дзейнасці.
2019.10.11 0
На Радыё Рацыя з'явілася гутарка з гісторыкам і Ганаровым старшынём Таварыства беларускай мовы Алегам Трусавым з нагоды перапісу насельніцтва 2019 і пытання пра родную мову.
2019.10.10 0