Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
У офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13,) 27 снежня ў 15.00 адбудзецца прэзентацыя новай кнігі салігорскага паэта і грамадскага дзеяча Мікалая Лазаравіча Шаравара “Ідэнтыфікацыя нацыі як нацыянальная ідэя”. Шчыра запрашаем усіх патрыётаў і аматараў беларускай паэзіі!
2016.12.24 0
Нядаўна быў атрыманы адказ ад Міністэрства адукацыі на прапанову ТБМ стварыць беларускамоўныя гімназіі. У адказе адзначаецца, што гэта комплексная задача розных дзяржаўных устаноў і міністэрстваў. У той жа час, у лісце звяртаюць увагу на тое, што "толькі агульнымі намаганнямі можна палепшыць сітуацыю ў плане пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы ў галіне адукацыі".
Цікава, што менавіта Міністэрства адукацыі многія гады паслядоўна пераводзіла выкладанне некаторых школьных прадметаў на рускую мову. Будзем спадзявацца, што гэта не чарговая адпіска, а змены ў палітыцы. Прачытаць адказ можна далей.
2016.12.23 2
Нядаўна Гродзенская гарадская арганізацыя ТБМ выдала Беларускі настольны перакідны краязнаўчы каляндар на 2017 год (на матэрыяле Гарадзеншчыны). Складальнік А. Пяткевіч, рэдактар С. Суднік.
2016.12.20 1
Адзін з кішэнных каляндарыкаў прысвечаны 500-годдзю ад пачатку беларускага кнігадрукавання, другі - 100-м угодкам Янкі Брыля.
2016.12.20 0
Сакратарыят ТБМ сёння, 16 снежня, падрыхтаваў заяву з нагоды пагрозы ліквідавання тэлеканала "Белсат":
Сябры грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" вельмі ўсхваляваныя навіной пра намер уладаў Польшчы перавесці на рускую мову і значна скараціць аб'ём вяшчання тэлеканала "Белсат".
Апошнія 9 год канал Белсат стаў яскравым прыкладам салідарнасці палякаў з беларусамі, сапраўднай дапамогай беларускаму грамадству ў атрыманні праўдзівай інфармацыі на роднай для беларусаў мове. Вельмі спадзяемся, што цяперашнія ўлады Польшчы праявяць палітычную дальнабачнасць і мудрасць, і працягнуць вяшчанне на беларускай мове дзеля дэмакратычнай будучыні Беларусі.
2016.12.16 0
Днямі не стала Уладзіміра Дзіско, выдатніка адукацыі Рэспублікі Беларусь, які ўсё сваё жыццё прысвяціў служэнню Беларускаму Слову.
2016.12.10 0
Вандроўка Мінск-Мураванка-Васілішкі-Старыя Васілішкі-Шчучын-Жалудок-Мінск адбудзецца 10 снежня (субота). Вандроўку праводзіць найцікавейшы экскурсавод Дзяніс Філіпчык.
Гэтая экскурсія пазнаёміць вас з выбітнымі славутасцямі Шчучынскага раёна.
Кошт: 42 рублі.
2016.12.01 0
Запрашаем на прэзентацыю кнігі Валера Санько "Карыды вогненныя іскры", якая адбудзецца 6 снежня а 17.00 у офісе ТБМ (г. Мінск, вул. Румянцава, 13).
2016.12.01 0
Гісторык і старшыня ТБМ Алег Трусаў каментуе праграму расійскага Першага канала "Соседи", на якой абмяркоўвалі яго новую кнігу "Гісторыя сярэднявечнай Еўропы V-XV стст.". Некаторыя старонкі кнігі былі выкладзены на сайце euroradio.fm, а таксама кнігу можна будзе прачытаць у газеце "Наша слова" цягам першага квартала 2017 г.
Таму ўсе жадаючыя азнаёміцца з гэтай кнігай могуць выпісаць на наступны год газету "Наша слова", кошт якой на паўгода складае ўсяго 7 руб. 44 кап. (падпісны індэкс 63865).
2016.11.30 3
Нядаўна ў інтэрнэт-СМІ з'явілася некалькі навінаў, звязаных з дзейнасцю дэпутата Алены Анісім на новай пасадзе. Пра тое, як павінна выглядаць схема страхавання па беспрацоўі можна прачытаць тут. А адказ віцэ-прэм'ера Анатоля Калініна на пытанне спн. Анісім, "ці плануе Савет міністраў нешта зрабіць для таго, каб пашырыць выкарыстанне беларускай мовы ў сваёй дзейнасці", чытайце тут.
2016.11.29 0