Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Новая паштовая прадукцыя (абноўлена)

РУП "Белпошта" выдала новыя маркі з выявамі рабога сусліка і божых каровак, паштоўкі і новыя канверты, прысвечаныя ХХІІ Дню беларускага пісьменства, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках, Міхалу Клеафасу Агінскаму, мастаку Кузьмічу Аляксею Васільевічу, Свята-Сімяонаўскаму кафедральнаму сабору ў Брэсце.

2015.09.15 0

Галерэя “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае на адкрыццё выставы жывапісу “Трыпутнік”

У галерэі “Панарама” 24 верасня ў 16.00 адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу “Трыпутнік” Васіля Пешкуна, Ганны Сілівончык і Марыі Пяшкун. Выстава будзе працаваць да 21 кастрычніка.

2015.09.07 0

Саюз беларускіх пісьменнікаў прэзентуе 3 новыя кнігі

У мінскай галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) 9 верасня Людміла Рублеўская, Леанід Галубовіч і Юры Несцярэнка разам прэзентуюць свае новыя кнігі, якія выйшлі ў межах серый ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». З удзелам Ігара Канановіча. Пачатак у 18.30. Уваход вольны.

2015.09.06 0

Новая казка-размалёўка ўжо ў кнігарнях!

Дзявятым выпускам серыі «Каляровы ровар» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў стала кніжка-размалёўка Стасі Наркевіч «Як Васілёк выратаваў каралеўства», якая выйшла ў выдавецтве «Кнігазбор».

2015.09.05 0

Вандроўка на старажытную Аршаншчыну

У нядзелю 13 верасня 2015 г. адбудзецца вандроўка на старажытную Аршаншчыну, прысвечаная чарговым ўгодкам знакамітай Бітвы пад Воршай. Вядоўца - магілёўскі экскурсавод і краязнаўца Алег Дзячкоў. Таксама ў вандроўцы бяруць удзел мастак Мікола Купава ды беларускія барды Андрэй Мельнікаў і Зміцер Захарэвіч.

2015.09.04 0