Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
ТБМ запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у дзясятай Агульнанацыяналь
Узоры дыктовак можна знайсці ў газеце "Наша слова", а таксама на нашым партале. Каб далучыцца да штогадовай традыцыі ў любым горадзе, вёсцы, мястэчку, хутары, нават у вандроўцы, дастаткова сабраць аднадумцаў, выбраць адзін з прапанаваных намі тэкстаў і абраць таго, хто будзе дыктаваць яго 21 лютага. Далучайцеся!
2017.02.16 1
У офісе Гомельскай філіі Таварыства беларускай мовы з 5 лютага распачаў работу Цэнтр беларускай мовы. У Цэнтры ладзіцца гурток ужытковай беларускай мовы “Лемантар”, гурток беларускай мовы для дзяцей "Мова дзяцей" і яшчэ многа цікавага. Таксама абвешчаны конкурс-эсэ для школьнікаў на тэму “Што для мяне беларуская мова”. Работы прымаюцца да 19 лютага ўключна, дасланыя на паштовую скрыню gomeltbm@gmail.com. Больш пра конкурс тут.
2017.02.15 0
ТБМ атрымала адказ з Нацбанка на сваю прапанову выпусціць у 2019 годзе памятную манету, прысвечаную 200-годдзю беларускага кампазітара Станіслава Манюшкі. А Мінсувязі будзе разглядаць прапанову выдаць паштовую марку, канверт і спецыяльны паштовы штэмпель, прысвечаныя знакамітаму кампазітару. Прачытаць адказы можна далей.
2017.02.07 0
З 3 лютага 2017 года ўступіў у сілу Кодэкс аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь. Дзякуючы намаганням ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны", Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Саюзу мастакоў Беларусі ў ім з'явіўся 69 артыкул, які павінен ведаць кожны беларускі патрыёт. Цалкам кодэкс даступны ў сеціве бясплатна. А азнаёміцца з артыкулам 69 можна далей.
2017.02.05 0
Прапануем азнаёміцца з справаздачай Старшыні ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” Алега Трусава аб дзейнасці арганізацыі за мінулы год.
2017.02.03 1
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь на зварот ТБМ даслала адказ, у якім паведамляецца, што, фактычна, сённяшняя сітуацыя з ужываннем той ці іншай дзяржаўнай мовы абумоўлена заканадаўствам і любыя змены ў заканадаўстве (напрыклад, у закон "Аб абароне правоў спажыўцоў" і ўвядзенні абавязковай маркіроўкі тавараў на беларускай мове) прывядуць да дадатковых выдаткаў. Прачытаць адказ цалкам можна далей.
2017.01.31 1
ТБМ распачынае кампанію па зборы подпісаў "Дзяржаўную беларускую мову – у наш парламент!"
Мэта кампаніі – пашырыць выкарыстанне беларускай мовы падчас законатворчасці. Для гэтага мы падрыхтавалі ўзоры бланкаў, якія можна раздрукаваць і, сабраўшы адпаведную колькасць подпісаў, накіраваць на адрасы, пазначаныя на бланках (ўордаўскі файл з бланкамі па спасылцы).
2017.01.30 0
Прапануем азнаёміцца з кароткай справаздачай дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе № 70 Алены Анісім.
2017.01.20 5
Лятучы ўніверсітэт у партнёрстве з Цэнтрам Еўрапейскай трансфармацыі 3-4 сакавіка ладзяць канферэнцыю "Тэхнікі і тэхналогіі чалавечага".
Генеральная тэма і нагода для падзеі: новыя выклікі імклівай сучаснасці, якія паўстаюць перад чалавецтвам у прафесійнай, інфармацыйнай, этыка-псіхалагічнай штодзённасці. Кожны з нас можа назіраць тэхнічныя дасягненні і тэхналагічныя прарывы, экалагічныя змены, міграцыйныя плыні і новыя фінансавыя і эканамічныя мадэлі, новыя патрэбы і хуткасці ўзаемадзеяння ў адукацыі, медыя, навуцы, культуры, прававой дзейнасці і сферы паслугаў.
2017.01.19 0
Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Мінскай вобласці Віталь Амяльковіч ініцыяваў збор подпісаў за перайменаванне вуліцы Камсамольскай у г. Слуцку ў вуліцу Слуцкіх паўстанцаў. Подпіс можна паставіць анлайн на рэсурсе Zvarot.by.
2017.01.18 1