Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
Конкурс выканаўцаў беларускіх народных танцаў «МЯЦЕЛІЦА» адбудзецца 12 сакавіка 2017 г. у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Іаханэса Рау (пр-т Газеты Праўда, 11).
Конкурс ладзіцца Школай традыцыйнага мастацтва супольна з Беларускім фондам культуры пры падтрымцы Грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»
2017.03.02 0
Сябры Баранавіцкай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання “Таварыства Беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ) правялі аналіз наяўнасці літаратуры розных накірункаў на беларускай мове ў кніжных крамах гораду. З гэтай мэтай яны завіталі у тры буйнейшыя і найбольш папулярныя крамы, якія знаходзяцца ў цэнтры г. Баранавічы.
2017.03.01 1
Нядаўна выйшла новая кніга Пётры Мурзёнка "Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу". Сам аўтар у прадмове апісвае выданне, як кароткую гісторыю 1000-гадовай краіны. Сп. Мурзёнак падае інфармацыю з выкарыстаннем мапаў і табліц і расказвае пра нашу ўнікальнасць і дасягненні. З выданнем можна азнаёміцца і ў офісе ТБМ (Менск, вул. Румянцава, 13) па буднях з 15:00 да 19:00.
2017.02.28 0
Напрамак "Культурная спадчына і турызм" патрабуе глыбокіх і разнастайных ведаў, таму студэнты вывучаюць гісторыю Беларусі, сусветную гісторыю, гісторыю і тэорыю культуры, агульнае і рэгіянальнае краязнаўства, дадаткова да класічных замежных моў - лацінскую і польскую, а таксама спецтэрміналогію на замежнай мове.
З трэцяга курса пачынаецца самае цеснае знаёмства з напрамкам спецыяльнасці. Студэнты вывучаюць такія дысцыпліны як інфармацыйная дзейнасць у турызме, менеджмент і маркетынг у турызме, тэорыя і практыка экскурсійнай работы, турыстычная анімацыя, тураперэйтынг, рэклама і інфраструктура турызма, нарматыўна-прававое забеспячэнне турыстычнай і экскурсійнай дзейнасці. Тэарэтычныя веды замацоўваюцца падчас менеджэрскай, экскурсійнай і іншых відаў практыкі.
2017.02.27 0
ТБМ даслала ліст Міністру інфармацыі спн. Л. С. Ананіч, у якім паведамляецца, што ў нашу арганізацыю звяртаюцца грамадзяне, якія абураныя тым, што з кожным годам у рэспубліканскіх, абласных і раённых газетах, якія фінансуюцца з дзяржаўнага бюджэта (а гэта значыць з падаткаў, якія выплачваюць вышэйзгаданыя грамадзяне), колькасць беларускамоўных матэрыялаў змяншаецца, і яны складаюць мізэрную частку газетных палос. Прапановы ў лісце і цалкам ліст можна прачытаць далей. Таксама быў атрыманы адказ на зварот, у якім паведамляецца, што ў Беларусі і так нямала газет аддае перавагу беларускай мове, а ўплываць на рэдакцыю ў моўным пытанні ўвогуле забаронена!
2017.02.25 0
Таварыства беларускай мовы і ініцыятыва “Дзея” распачынаюць кампанію па перакладзе заканадаўства на беларускую мову. У мэтах кампаніі — не толькі перакласці асноўныя законы, але і дамагчыся, каб іх зацвердзілі на афіцыйным узроўні. Першы “перакладатон” адбудзецца ў суботу 4 сакавіка на сядзібе ТБМ (Мінск, вул. Румянцава, 13). Пачатак а 12:00. Запрашаем!
2017.02.23 0
У суботу 25 лютага а 16.00 у офісе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (вул. Румянцава, 13) адбудзецца прэзентацыя часопіса “Буся” з калыханкамі і “Чытанкі для маленькіх 2” з лялечным спектаклем “Як курачка пеўніка ратавала”.
Для бацькоў і дзетак (ад 5 гадоў).
2017.02.22 1
На дзясятую юбілейную Агульнанацыяналь
2017.02.21 0
ТБМ запрашае ўсіх ахвотных 21 лютага ў офіс ТБМ, каб прыняць удзел у дзясятай Агульнанацыяналь
Пачатак у 17.30 гадзін. Дыктоўку будзе праводзіць спн. Алена Анісім. Кожны ўдзельнік атрымае падарунак.
2017.02.17 1
Урачыстасці з нагоды 271-годдзя з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі, нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы, Злучаных Штатаў Амерыкі, Францыі ды іншых краінаў, у якіх ён пакінуў адметны след, адбыліся 4 лютага на радзіме Касцюшкі, ва ўрочышчы Мерачоўшчына, што недалёка ад мястэчка Косава Івацэвіцкага раёна.
2017.02.16 0