Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
Урачыстасці з нагоды 271-годдзя з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі, нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы, Злучаных Штатаў Амерыкі, Францыі ды іншых краінаў, у якіх ён пакінуў адметны след, адбыліся 4 лютага на радзіме Касцюшкі, ва ўрочышчы Мерачоўшчына, што недалёка ад мястэчка Косава Івацэвіцкага раёна.
2017.02.16 0
ТБМ запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у дзясятай Агульнанацыяналь
Узоры дыктовак можна знайсці ў газеце "Наша слова", а таксама на нашым партале. Каб далучыцца да штогадовай традыцыі ў любым горадзе, вёсцы, мястэчку, хутары, нават у вандроўцы, дастаткова сабраць аднадумцаў, выбраць адзін з прапанаваных намі тэкстаў і абраць таго, хто будзе дыктаваць яго 21 лютага. Далучайцеся!
2017.02.16 1
Віншуем спадара Валерыя Мазынскага, які 20 лютага адзначыць свой юбілей. Сп. Валеры вядомы беларускі тэатральны рэжысёр, грамадскі дзеяч, быў доўгі час сябрам Рады ТБМ. Шчыра віншуем Валерыя Яўгенавіча Мазынскага з днём нараджэння, зычым яму добрага здароўя, аптымізму, поспехаў у творчай і грамадскай дзейнасці.
2017.02.15 0
У офісе Гомельскай філіі Таварыства беларускай мовы з 5 лютага распачаў работу Цэнтр беларускай мовы. У Цэнтры ладзіцца гурток ужытковай беларускай мовы “Лемантар”, гурток беларускай мовы для дзяцей "Мова дзяцей" і яшчэ многа цікавага. Таксама абвешчаны конкурс-эсэ для школьнікаў на тэму “Што для мяне беларуская мова”. Работы прымаюцца да 19 лютага ўключна, дасланыя на паштовую скрыню gomeltbm@gmail.com. Больш пра конкурс тут.
2017.02.15 0
Пасля шматгадовых намаганняў Лідскай арганізацыі ТБМ Лідскі піўзавод пачаў афармляць налепкі аднаго з гатункаў піва на беларускай мове, а таксама выпускаць піва ў бляшанках, якія таксама аформленыя па-беларуску.
2017.02.09 0
Новы наклад кнігі яшчэ даступны ў "Акадэмкнізе" (ст. м. Акадэмія навук), кошт кнігі складае каля 21,50 BYN.
2017.02.08 0
ТБМ атрымала адказ з Нацбанка на сваю прапанову выпусціць у 2019 годзе памятную манету, прысвечаную 200-годдзю беларускага кампазітара Станіслава Манюшкі. А Мінсувязі будзе разглядаць прапанову выдаць паштовую марку, канверт і спецыяльны паштовы штэмпель, прысвечаныя знакамітаму кампазітару. Прачытаць адказы можна далей.
2017.02.07 0
З 3 лютага 2017 года ўступіў у сілу Кодэкс аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь. Дзякуючы намаганням ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны", Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Саюзу мастакоў Беларусі ў ім з'явіўся 69 артыкул, які павінен ведаць кожны беларускі патрыёт. Цалкам кодэкс даступны ў сеціве бясплатна. А азнаёміцца з артыкулам 69 можна далей.
2017.02.05 0
Прапануем азнаёміцца з справаздачай Старшыні ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” Алега Трусава аб дзейнасці арганізацыі за мінулы год.
2017.02.03 1
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь на зварот ТБМ даслала адказ, у якім паведамляецца, што, фактычна, сённяшняя сітуацыя з ужываннем той ці іншай дзяржаўнай мовы абумоўлена заканадаўствам і любыя змены ў заканадаўстве (напрыклад, у закон "Аб абароне правоў спажыўцоў" і ўвядзенні абавязковай маркіроўкі тавараў на беларускай мове) прывядуць да дадатковых выдаткаў. Прачытаць адказ цалкам можна далей.
2017.01.31 1