Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
Увесну, 20 і 21 красавіка, у Паставах праходзіў рэспубліканскі навукова-практычны семінар “Пастаўскі край на гісторыка-культурнай карце Беларусі”, арганізаваны Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ён стаў адной з падзеяў сярод іншых мерапрыемстваў, прымеркаваных у нашай краіне да Года навукі і святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. На семінары чытала даклад дэпутат і намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім. Прачытаць даклад можна далей.
2017.06.09 0
Дзякуючы намаганням грамадскасці, у тым ліку Таварыства беларускай мовы, РУП "Белпошта" выдала канверт у гонар славутага гісторыка і этнографа Мітрафана Доўнара-Запольскага.
2017.06.09 0
На амерыканскай краўдфандынгавай платформе kickstarter.com заканчваецца кампанія па зборы сродкаў на выданне англамоўнага падарожнага гіда па Менску. Кампанія перадусім адрасаваная замежнікам, якія хочуць наведаць нашу краіну, але і самі беларусы могуць быць зацікаўленыя ў станоўчым вобразе нашай краіны. Гід будзе вялікім крокам у правільным накірунку.
Тыя, хто падтрымаюць кампанію на розную суму, атрымаюць адпаведныя суме падарункі. Паштоўку з Менска за 5 еўра, электронны падарожны гід за 12, шкарпэткі ручной вязкі за 20, друкаваны падарожны гід за 23. Больш падарункаў на старонцы кампаніі. Спяшайцеся падтрымаць вартую ініцыятыву!
2017.06.07 0
Віцебская абласная арганізацыя "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны" разам з ПАГА "Рух "За свабоду" праводзяць штогадовыя літаратурныя імпрэзы з нагоды дня нараджэння Васіля Быкава на радзіме пісьменніка ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна. У гэтым годзе Літаратурныя сустрэчы адбудуцца 17 чэрвеня, у суботу. Пачатак - а 13.00. Запрашаем усіх прыхільнікаў творчасці славутага пісьменніка, аматараў беларускага слова прыняць удзел у імпрэзе.
Віцебская абласная рада ТБМ
2017.05.31 0
У жывым эфіры Еўрарадыё разам з дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Аленай Анісім сёння, 31 траўня, былі абмеркаваныя пытанні працягу русіфікацыі сферы адукацыі. Спн. Анісім распавядала пра тое, ці атрымаецца павялічыць колькасць класаў або школ з беларускай мовай навучання і пра многае іншае.
2017.05.31 0
Алег Трусаў, які з'яўляецца сябрам назіральнай рады "Белсата", сказаў карэспандэнту Свабоды, што ён катэгарычна супраць таго, што канал хоча запусціць новую штодзённую рускамоўную праграму "Вот так".
2017.05.31 1
На Міжнароднай канферэнцыі “Мова як фактар захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: беларуска-ўкраінскі кантэкст”, якая адбылася ў Мінску 25 траўня, Алег Трусаў выступіў з дакладам на тэму "Гістарычныя вытокі ўкраінскай і беларускай мовы". Прачытаць даклад цалкам можна далей.
2017.05.25 1
У Мінску 25 траўня адбудзецца міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Мова як фактар захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: беларуска-ўкраінскі кантэкст”.
Арганізатарамі яе выступаюць: Пасольства Украіны ў Беларусі, Дзяржаўная навуковая ўстанова “Цэнтр даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь.
Сярод іншых удзельнікаў канферэнцыі – Алена Анісім, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ.2017.05.24 0
Першы намеснік старшыні ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім 16 мая 2017 г. была ў Полацку, куды яе запрасілі ў якасці госця ўдзельнікі курсаў “Жывая мова”. Падчас сустрэчы сп. А.Анісім распавяла пра дзейнасць ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”, а таксама пра сваю працу ў Палаце прадстаўнікоў.
Наведвальнікам курсаў госця пакінула ў падарунак некалькі экземпляраў “Нашага слова”, свежы нумар газеты “Новы час”, а таксама часопіс “Верасень”.
2017.05.23 0
ТБМ звярнулася лістом у Адміністрацыю Прэзідэнта, у якім паведаміла пра гаротны стан вясковых літаратурна-мемарыяльных музеяў і звярнула ўвагу на неабходнасць аднаўлення дадзеных музеяў. Цалкам ліст можна прачытаць далей.
2017.05.22 2