Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
Нядаўна з Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь прыйшоў ужо другі адказ на запыт ТБМ аб выкарыстанні выяваў помнікаў беларускай архітэктуры ў афармленні этыкетак да кандытарскай прадукцыі беларускімі харчовымі прадпрыемствамі. Цалкам лісты можна прачытаць далей.
2017.07.13 0
Нядаўна быў выдадзены расійска-беларускі слоўнік авіяцыйнай тэрміналогіі. Падрыхтаваў яго Мікалай Кавалёў, вайсковы авіятар, які вывучыў перад стварэннем слоўніка ўсё тое, што было зроблена папярэднікамі ў гэтай сферы. Рэцэнзію да выдання падрыхтавала спн. Алена Анісім (цалкам рэцэнзія тут).
2017.07.12 0
Дзякуючы дапамозе сяброў арганізацыі і прыхільнікаў дзейнасці ТБМ каля офіса ў Менску цяпер вісяць новыя шыльды замест старой, якую некалькі месяцаў таму сапсавалі невядомыя злачынцы. ТБМ вельмі ўдзячнае неабыякавым людзям, якія аператыўна адрэагавалі і прапанавалі сваю дапамогу.
Другую шыльду павесілі нядаўна, на ёй напісана "Мінская гарадская арганізацыя грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны". Цяпер шыльды з абодвух бакоў ад уваходу ў офіс.
2017.07.10 0
Прапануем азнаёміцца з выступам спн. Алены Анісім, першай намесніцы старшыні ТБМ, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Выступ адбыўся ў Еўрапарламенце 27 чэрвеня 2017 г.
2017.07.04 2
ТБМ атрымала адказ ад Міністэрства адукацыі на свой зварот. У адказе паведамляецца, што, каб стварыць беларускамоўную гімназію, трэба падыходзіць да справы комплексна. У той жа час Полацкі райвыканкам "прапануе бацькам першакласнікаў абмеркаваць магчымасць навучання дзяцей на беларускай мове". Ці пойдзе нешта далей за абмеркаванні ў лісце не паведамляецца.
У Полацкім дзяржуніверсітэце створана 13 вучэбных груп з беларускай мовай навучання. Каля Сафійскага сабора ўсталююць памятны знак. А статус горада абласнога падпарадкавання Полацку вернуты не будзе.
Больш падрабязна ў самім лісце далей.
2017.07.03 0
Грамадскае аб'яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны" вымушана зноў звярнуцца да сяброў арганізацыі і прыхільнікаў роднай мовы з просьбай падтрымаць ТБМ сваімі ахвяраваннямі ў сувязі з павелічэннем з красавіка 2017 арэнднай платы за менскі офіс (складае каля 2000 BYN) і неабходнасці фінансавай падтрымкі нашай газеты "Наша слова" (частка накладу якой распаўсюджваецца бясплатна).
У менскім офісе ладзяцца курсы мовы "ПраМова", пераклад заканадаўства на беларускую мову, штогадовая Агульнанацыянальная дыктоўка па-беларуску, выставы і прэзентацыі, курсы па беларускай мове і гісторыі Беларусі для школьнікаў, лекцыі пра гісторыю Беларусі, курсы замежных моваў праз беларускую. ТБМ рэгулярна звяртаецца да ўладаў і дамагаецца назваў вуліц у гонар беларускіх дзеячоў, ладзіць кампанію па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання і многае іншае.
Таксама Таварыства рыхтуецца да з'езду, які пройдзе 29 кастрычніка 2017 г., дзе будзе абранае новае кіраўніцтва і складзены план дзейнасці на наступныя гады. На правядзенне з'езду таксама патрэбныя немалыя грошы.
Пералічыць унёскі і ахвяраванні можна праз сістэму разліку "Расчет" (АРІП) і iPay (інструкцыя тут). Памеры ўнёскаў можна паглядзець па спасылцы.
Таксама грашовыя сродкі можна прыносіць у офіс ТБМ на Румянцава, 13 штодня (акрамя суботы і нядзелі) з 15.00 да 19.00, альбо пералічыць на рахунак ТБМ - УНП ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" 100129705, р/р BY84BLBB30150100129705001001 у Аддзяленні № 539 па Мінску і Мінскай вобласці ААТ "Белінвестбанк", код банка BLBBBY2X.
Спісы ахвярадаўцаў (з іх згоды) рэгулярна друкуюцца ў "НС", змяшчаюцца на партале ТБМ.
2017.07.02 3
У красавіку і траўні 2017 года паслуга 195, дзякуючы якой грамадзяне могуць атрымаць інфармацыю пра актуальны прагноз надвор'я, была цалкам пераведзена на рускую мову. Многія сябры ТБМ адрэагавлі на дадзеную сітуацыю своечасова і звярнуліся ў Адміністрацыю Прэзідэнта і да кіраўніцтва РУП "Белтэлекам" з просьбай вярнуць беларускую мову да дадзенай паслугі.
З атрыманых адказаў вынікае, што паводле папаряэдняй дамовы з РУП "Белтэлекам" з 10 ліпеня служба будзе працаваць на абедзвюх дзяржаўных мовах. Цалкам адказы можна прачытаць далей.
2017.06.28 0
Выданне "Прымаўкі ды прыказкі - мудрай мовы прывязкі" было падрыхтаванае сумесна Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі (Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі) і Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў. Беларускія народныя прыказкі і прымаўкі былі перакладзеныя на кітайскую мову і кожная старонка з прыказкай была аздоблена ілюстрацыяй аднаго ці адной з 15 ілюстратараў і ілюстратарак дадзенага выдання.
2017.06.26 0
На прапанову ТБМ аб усталёўцы ў Слоніме помніка дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу ВКЛ Льву Сапегу прыйшоў адказ з Міністэрства культуры. У адказе паведамляецца, што ўлады падтрымліваюць ідэю, але сродкаў на ўсталёўку няма. Магчыма, будуць выдзеленыя сродкі, сабраныя падчас правядзення раённага суботніка, і адкрыты адмысловы рахунак для збору сродкаў. Цалкам адказ можна прачытаць далей.
2017.06.13 0
На Міжнароднай канферэнцыі “Мова як фактар захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: беларуска-ўкраінскі кантэкст”, якая адбылася ў Мінску 25 траўня, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, першы намеснік старшыні ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” спадарыня Алена Анісім выступіла з дакладам на тэму "Мова як фактар ідэнтычнасці і складнік нацыянальнай бяспекі краіны ". Прачытаць даклад цалкам можна далей.
2017.06.10 0