Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Выйшаў “Верасень” № 13

Выйшаў з друку чарговы, трынаццаты па ліку, нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”.

Пытайце “Верасень” № 13 на сядзібе ТБМ (Румянцава,13). Чытайце “Верасень” на сайтах: Kamunikat.org і tbm-mova.by. Дасылайце свае творы ў “Верасень” на адрас: verasenchas@gmail.com

2016.01.06 0

У Гомельскай гарадской арганізацыі ТБМ - новы кіраўнік

У Гомелі адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя мясцовай філіі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Новай старшынёй Гомельскай гарадской арганізацыі ТБМ стала Алеся Аўласевіч, якая падзялілася сваім бачаннем развіцця арганізацыі, падкрэсліла, што ў дадатак да падаўжэння працы па вядомых тэмах, маецца неабходнасць узмацнення гарызантальных сувязяў арганізацыі і развіцця дзейнасці па арганізацыі беларускамоўнай дашкольнай і школьнай адукацыі ў Гомелі.

2015.12.27 1

«Дзікая сліва» — новая кніга Валянціны Аксак

Вершаваны зборнік паэткі, публіцысткі, лаўрэаткі прэміі «Залаты апостраф» Валянціны Аксак пабачыў свет у Бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў» і стаў васямнаццатым выпускам серыі і шостай кнігай аўтаркі.

2015.12.24 0

У Баранавіцкай арганізацыі ТБМ новы кіраўнік

На справаздачна-выбарчым сходзе Баранавіцкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны, які адбыўся 19 снежня на сядзібе ТБМ у вёсцы Русіна, абраны новы старшыня грамадскай арганізацыі. Ім стаў Мікалай Падгайскі.

2015.12.20 0

Калядкі з дзеткамі ў Ваньковічаў

У Доме-музеі Ваньковічаў 26 снежня а 12-й і 14-й гадзінах адбудуцца калядныя праграмы для дзетак з узделам дзіцячага гурта “ФолкРада”, дзіцячага фолк-тэатра “Вера і Патрыцыя”, фолк-гурта “Вурай” і этна-дуэта “AGATA”. 

2015.12.18 0