Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Створым выставу разам!

У хуткім часе Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры адчыняе свае дзверы для наведвальнікаў у адноўленным будынку. Першы праект новага года супрацоўнікам установы хацелася б стварыць разам з сапраўднымі прыхільнікамі беларускай літаратуры. Дасылайце ці прыносьце да 25 студзеня свае фотаздымкі з вядомымі пісьменнікамі, і лепшыя з іх стануць сапраўднымі экспанатамі.

2016.01.13 0

Вечарына да 80-годдзя з дня нараджэння Янкі Сіпакова

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча 15 студзеня 2016 года а 17.00 гадзіне адбудзецца мерапрыемства Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “У пошуках цішыні…”, прысвечанае выдатнаму паэту, празаіку, перакладчыку, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Беларусі Янку Сіпакову.

2016.01.12 0

Музычны вечар з салістам Тэатра оперы і балета Дзмітрыем Капілавым

У Доме-музеі Ваньковічаў 15 студзеня а 19-й гадзіне адбудзецца чарговы музычны вечар з удзелам саліста Беларускага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Капілава.

2016.01.12 0

“Бацькаўшчына” працягвае конкурс працаў пра беларускае замежжа да 1 сакавіка (абноўлена)

Летась 10 верасня Згуртаванню беларусаў свету “Бацькаўшчына” споўнілася 25 гадоў. Чвэрць стагоддзя Згуртаванне працуе дзеля кансалідацыі беларусаў незалежна ад месца пражывання на грунце любові да нашай супольнай гісторыі, культуры, роднай мовы. Дасягненні беларусаў замежжа — неад’емная частка нашай супольнай гісторыі і сучаснасці, нашай культуры.

2016.01.11 0

Нас віншуюць! (абноўлена)

Дарагія сябры! Таварыства беларускай мовы шчыра дзякуе вам за віншаванні і, у сваю чаргу, зычыць у новым годзе здзяйснення чароўных жаданняў ды задум. Застаемся разам! 

2016.01.09 0

Выйшаў каляндар "Беларускае кола святаў"

Выйшаў перакідны каляндар на 2016 год «Беларускае кола святаў». Ён аформлены па-беларуску і па-англійску, таму можа стаць цудоўным падарункам не толькі беларусам, але і замежнікам.

Кожны месяц выдання прысвечаны аднаму з вядомых беларускіх святаў.

2016.01.09 0

Выйшаў “Верасень” № 13

Выйшаў з друку чарговы, трынаццаты па ліку, нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”.

Пытайце “Верасень” № 13 на сядзібе ТБМ (Румянцава,13). Чытайце “Верасень” на сайтах: Kamunikat.org і tbm-mova.by. Дасылайце свае творы ў “Верасень” на адрас: verasenchas@gmail.com

2016.01.06 0