Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
У межах "Гістарычнай школы" адбудзецца апошняя сустрэча цыклу з Алегам Трусавым. Сустрэча будзе прысвечана малому гораду Гарадзеншчыны: Шчучыну (28 лістапада, чацвер).
Лектарам з'яўляецца археолаг, гісторык беларускай архітэктуры, кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў. Сустрэча будзе пачынацца з 18:20 у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны (без папярэдняй рэгістрацыі).
Чакаем у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) у чацвер, 28 лістапада, з 18:20.
2019.11.26 0
На краўдфандзінгавай платформе ulej.by працягваецца збор сродкаў на выданне беларускіх чарадзейных казак з ілюстрацыямі Валерыя Славука. "Вядзьмар, які рабіўся ваўком" — гэта трыццаць беларускіх казак з класічных збораў этнографаў XIX-XX стст. Паўла Шэйна, Еўдакіма Раманава, Міхала Федароўскага і Уладзіслава Вярыгі. Для гэтага выдання іх адабраў і апрацаваў па-новаму Антон Францішак Брыль. Непаўторныя ілюстрацыі да кнігі зрабіў знакаміты мастак Валерый Славук.
2019.11.25 0
У чацвер, 21 лістапада, у межах "Гістарычнай школы" прайшла сустрэча з археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук Алегам Трусавым на тэму "Малы горад Гарадзеншчыны: Свіслач".
Таксама на сустрэчы было паказана некалькі стужак доктара гістарычных навук Алеся Краўцэвіча з серыі "Загадкі беларускай гісторыі" тэлеканала Белсат. Наступная сустрэча з Алегам Трусавым будзе прысвечана малому гораду Гарадзеншчыны: Шчучыну (28 лістапада, чацвер).
Сустрэча будзе пачынацца з 18:20 у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны (без папярэдняй рэгістрацыі).
2019.11.22 0
Клуб "ПраМова" зладзіў у офісе ТБМ у сераду, 20 лістапада, сустрэчу з паэтам і бардам Валерыем Пазнякевічам.
На сустрэчы сп. Пазнякевіч спяваў пад гітару, чытаў вершы, распавядаў розныя гісторыі жыцця і прэзентаваў сваю кнігу.
2019.11.21 0
Беларуская пошта выпусціла паштовыя маркі, а таксама карт-максімумы, прысвечаныя беларускай нацыянальнай валюце, якая з'яўляецца, акрамя іншага, важным гарантам нашай незалежнасці.
Раім усім зацікаўленым набываць гэтыя маркі і дасылаць іх не толькі грамадзянам Беларусі, але асабліва замежнікам.
2019.11.21 0
Улетку, 23-25 чэрвеня 2020 года, у Мінску адбудзецца кангрэс Міжнароднай асацыяцыі гуманітарыяў.
Тэрмін падачы заявак: да 20 студзеня 2020. ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ НА КАНГРЭС
2019.11.12 1
Адкрыццё бюста Алесю Адамовічу, на які былі сабраныя грошы праз краўдфандынг, адбылося ў суботу, 9 лістапада.
Раней дбаннямі Андруся Архіпенкі на транспартным прыпынку ў Глушы з’явілася шыкоўнае графіці з выявай пісьменніка. Адсюль пайшла назва для праекта "Прыпынак Адамовіча".
На святочнае адкрыццё ў суботу ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна сабралася многа неабыякавых да асобы, лёсу і творчасці Алеся Адамовіча людзей. Сярод вядомых асоб выступалі і наведалі імпрэзу дачка пісьменніка Алена Адамовіч, аўтар бюста Адамовіча скульптар Гэнік Лойка, старшыня ТБМ Алена Анісім, паэт Міхась Скобла, актывіст Андрусь Архіпенка.
2019.11.11 0
Універсітэт імя Ніла Гілевіча працягвае набор на падрыхтоўчыя курсы для вучняў 8-11 класаў, студэнтаў, а таксама для ўсіх, хто хоча ўдасканаліць свае веды па наступных прадметах: гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, беларуская, англійская, нямецкая і польская мовы. Выкладанне вядзецца па-беларуску.
2019.11.11 0
Новы каляндар з папулярнай серыі “Не маўчы па-беларуску!” на 2020 год ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” з’явіўся ў продажы.
Кожны год кампанія імкнецца парадаваць аматараў беларускага слова нечым новым. Гэтым разам каляндар прысвечаны важнай тэме – экалогіі. І з яго вы даведаецеся, як па-беларуску правільна называюцца і з’явы прыроды, і птушкі, і жывёлы, і расліны, і сузор’і, і многае іншае. А яскравыя малюнкі ад мастачкі Дашы Мандзік у апрацоўцы дызайнера Анатоля Лазара будуць натхняць на экалагічна адказныя паводзіны і ствараць пазітыўную атмасферу цягам усяго года!
2019.11.05 0
Праект "Беларуская літаратура ў аўдыякнігах" зрабіў вэб-дызайнер Аляксей Чаранкевіч. Працаваў над ім з верасня.
"Нагодай для стварэння гэтага сайта стала публікацыя Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь ў адкрыты доступ больш за сотні аўдыякніг на беларускай мове. Нягледзячы на высокую якасць запісу і вартасць гэтых файлаў, аўдыякнігі, на жаль, былі апублікаваны папкай на Google Drive.Letapis.by паспрабаваў крыху выправіць сітуацыю і зрабіў свой партызанскі навігатар па гэтых файлах. Акрамя запісаў Мінінфарма мы дадалі спасылкі на аўдыякнігі з knihi.by і Радыё «Свабода». Спіс будзе папаўняцца. Дарэчы, мы не захоўваем у сябе файлы і не парушаем нічыіх правоў. Але праз гэта наш сайт не можа прапанаваць паўнавартасныя аўдыякнігі з адмысловым афармленнем", — напісана на сайце lit.letapis.by.
2019.11.04 0