Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Беларускамоўная вандроўка ў Гродна

Вандроўка ў Гродна адбудзецца 19 сакавіка (субота). Вандроўку праводзіць найцікавейшы экскурсавод Дзяніс Філіпчык.

Падчас паездкі вы убачыце Стары і Новы замкі, касцёл св. Францыска Ксаверыя, старажытную Каложскую царкву, лютэранскую кірху, Вялікую Харальную сінагогу, гістарычную забудову помніка і шмат іншых помнікаў архітэктуры.

Кошт: 400 000 рублёў.

2016.03.13 0

Нацыянальная навукова-практычная нарада “Сучасныя праблемы беларускамоўнага выкладання ў ВНУ”

Таварыства беларускай мовы запрашае Вас узяць удзел у працы Нацыянальнай навукова-практычнай нарады "Сучасныя праблемы беларускамоўнага выкладання ў ВНУ”, якая пройдзе 14 траўня 2016 года.

 

2016.03.10 0

Бясплатныя заняткі для школьнікаў па беларускай мове, археалогіі і гісторыі Беларусі

Бясплатныя заняткі па беларускай мове, археалогіі і гісторыі Беларусі з дэманстрацыяй відэаматэрыялаў для вучняў 7-х—9-х класаў з вядомымі навукоўцамі і педагогамі!

Арганізацыйны сход – 15 сакавіка (аўторак) у сядзібе ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны” (г. Менск, вул. Румянцава, 13, ст. метро “Плошча Перамогі”). Пачатак – 16:30.

2016.03.10 0

ТБМ віншуе з 8 сакавіка

Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” віншуе жанчын з самым вясновым святам – Міжнародным жаночым днём!

2016.03.06 0

Набор у гурток беларускай мовы для дзяцей у Гомелі

Таварыства беларускай мовы ў Гомелі абвяшчае набор у гурток “Мова дзяцей”. Каб вашае дзіця патрапіла ў групу, трэба запоўніць анкету і чакаць запрашэння. Плануецца стварыць дзве групы дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Узровень валодання мовай значэння не мае.

2016.03.06 2

Працягваецца серыя кінапаказаў “УрбанМувіЛекторыум – лекторый пра кіно і пра горад”

Мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура працягвае серыю кінапаказаў “УрбанМувіЛекторыум – лекторый пра кіно і пра горад”.

5 сакавіка з 17.00 працягвае дэманстравацца дакументальны серыял “Планета «Слова» Стывена Фрая”, прысвечаны  даследаванню гісторыі ўзнікнення чалавечай мовы, умоваў яе развіцця і існавання.

Уваход: квіток у музей — 30 000 р.

 

2016.03.02 0

Стары Ольса і этна-трыо Троіца ў тэатры эстрады

У тэатры эстрады (Мінск, вул. Маскоўская, 18а) 8 красавіка а 19.00 выступіць гурт Этна-трыо ТРОІЦА (квіткі ад 250 000 да 350 000). 15 красавіка а 19.00 - гурт СТАРЫ ОЛЬСА (квіткі ад 150 000 да 250 000).

Даведкі па тэл. (044) 5517706, (029) 8517706

2016.03.01 0