Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

На прапанову перанесці сталіцу ў Полацк улады адказалі: "Закон не прадугледжвае..." (абноўлена)

Кіраўніцтва ТБМ больш за месяц таму (пачатак лютага) даслала лісты ўладам з прапановай перанесці сталіцу ў Полацк. Нядаўна з Мінюста даслалі адказ, змест якога: "Закон не прадугледжвае працэдуры пераносу сталіцы Рэспублікі Беларусь". Таксама на гэты адказ ТБМ даслала чарговы ліст з прапановамі. Цалкам лісты можна прачытаць далей. 

2016.03.24 1

ТБМ віншуе з Днём волі!

Таварыства беларускай мовы віншуе ўсіх з Днём волі! Памятайма гісторыю! Шануйма нашых гераічных продкаў!

2016.03.22 0

ТБМ удзячнае ўсім, хто далучыўся да кампаніі "Разам назавем вуліцу ў гонар Тадэвуша Касцюшкі!" (абноўлена)

Таварыства беларускай мовы са студзеня 2016 года дасылае лісты ўладам з прапановай годна ўшанаваць памяць нашага славутага земляка Тадэвуша Касцюшкі. Нас падтрымаў рэсурс Zvarot.by і з яго дапамогай была праведзена грамадская кампанія па зборы подпісаў. Кампанія была прымеркаваная да 270-гадовага юбілею знакамітага дзеяча.

 

2016.03.20 3

Абвешчаны творчы конкурс да 125-годдзя выхаду зборніка Францішка Багушэвіча “Дудка беларуская”

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а) 21 сакавіка 2016 г. а 17-й адбудзецца вечарына “Дудка беларуская” Францішка Багушэвіча”, прымеркаваная адразу да шэрагу значных падзей: 176-годдзе Ф. Багушэвіча, Сусветны дзень паэзіі і абвестка творчага конкурсу “Мая дудка”.

2016.03.20 0