Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Новыя настольныя перакідныя календары на 2016 год (абноўлена)

ТАА "Выдавецкі дом "ВіАлВі" выпусціў новы настольны перакідны каляндар на 2016 год. Цікава, што адразу 4 старонкі календара прысвечаны Таварыству беларускай мовы. Таксама РУП "Выдавецтва "Беларускі дом друку" выдадала дзвюхмоўны ілюстраваны перакідны каляндар на 2016 год.

2016.02.22 0

Новая паштовая прадукцыя (абноўлена)

РУП "Белпошта" выдала новыя маркі, прысвечаныя архідэям Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі і насякомым з Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь, а таксама канверт, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы.

2016.02.21 0

Папярэдні адказ уладаў на прапанову ўшанаваць Тадэвуша Касцюшку (абноўлена)

На прапанову ўшанаваць Тадэвуша Касцюшку прыйшоў адказ з Мінгарвыканкама, у якім паведамляецца, што ў гонар Тадэвуша Касцюшкі могуць назваць плошчу ці сквер. Нагадваем, што на партале Zvarot.by было сабрана 3337 подпісаў у падтрымку гэтай прапановы. 

2016.02.21 1

Сустракаем вясну разам з "КРАМАЙ"!

Вялікі сольны канцэрт генералаў айчыннага року гурта "КРАМА" ў рэстарацыі-піваварні "Друзья".
Усе хіты, мора смачнага піва і якаснага блюз-року 28 лютага а 19.00.
Рэстаран-піваварня "Друзья" (Кульман, 40).

Квіткі ад 180 тысяч.

2016.02.15 0

Працягваецца серыя кінапаказаў “УрбанМувіЛекторыум – лекторый пра кіно і пра горад”

Мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура працягвае серыю кінапаказаў “УрбанМувіЛекторыум – лекторый пра кіно і пра горад”.

20 лютага з 17.00 маюць дэманстравацца дакументальныя стужкі рэжысёркі Ан’ес ВардаСмеццяры, як і я” / “Збіральнікі і збіральніца” (Францыя, 2000; 82 хв.) і “Смеццяры, як і я... Два гады пазней” / “Збіральнікі і збіральніца... Два гады пазней”  (Францыя, 2002; 63 хв.).

Уваход: квіток у музей — 30 000 р.

2016.02.15 0

Мінкульт паведамляе, што ў выходны 21 лютага Агульнанацыянальную дыктоўку правесці немагчыма

У нашай краіне 2016 год абвешчаны Годам культуры, таму ТБМ накіравала лісты з прапановамі міністру культуры і прэм'ер-міністру краіны. У сваім адказе Мінкульт паведамляе, што правесці Агульнанацыянальную дыктоўку немагчыма, бо 21 лютага (Дзень роднай мовы) - гэта нядзеля, выходны.

2016.02.12 0