Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Алег Трусаў, які зацвярджаў ранейшы лагатып Белавіі, не ўхваляе новы

Алег Трусаў, які зацвярджаў ранейшы лагатып Белавіі, калі быў старшынём Камісіі па забеспячэнню адзінай палітыкі выкарыстання дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, не ўхваляе новы лагатып.

"Не варта мяняць тое, што ўжо прыжылося і стала пазнавальным сімвалам беларускай авіяцыйнай кампаніі Белавія. Тым больш, што дызайн новага лагатыпа мог бы быць выкананы больш прафесійна. Нездарма ж гэтую валошкуў інтэрнэце ўжо сталі называць "цыркуляркай".

2016.08.07 0

Расклад працы сядзібы ТБМ на жнівень

У жніўні (да 28 жніўня) сядзіба ТБМ і кніжная выстава працуе шточацвер і штопятніцу з 17.00 да 19.30 гадзін.

З 29 па 31 жніўня кніжная выстава будзе працаваць з 15.00 да 19.00.

2016.08.06 0

Прайшлі апошнія пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне Алега Трусава кандыдатам у дэпутаты

Днямі паспяхова прайшлі апошнія ў гэтай кампаніі пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне Алега Трусава кандыдатам у дэпутаты. Цяпер засталося падлічыць сабраныя подпісы і пры наяўнасці неабходнай колькасці падаць паперы ў выбарчую камісію.

2016.07.29 3

Інтэрв'ю Алега Трусава з нагоды прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце ў 1990 годзе

Роўна 26 гадоў таму, 27 ліпеня 1990 года, Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб суверэнітэце. Расказаць, як гэта адбывалася 26 гадоў таму і навошта тую Дэкларацыю прымалі, ці усім незалежнасць Беларусі была даспадобы і што ёй пагражае сёння, у студыю Еўрарадыё прыйшоў дэпутат Вярхоўнага Савета ХІІ склікання, старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў.

2016.07.28 0

Інтэлігенцыя просіць надаць менскаму аэрапорту імя Скарыны і абвясціць 6 жніўня Днём беларускага друку

Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі зьвярнуліся да прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, у Менгарвыканкам і Менгарсавет і да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай належным чынам ушанаваць 500-годьдзе беларускага кнігадруку. У тым ліку, яны просяць надаць Нацыянальнаму аэрапорту імя Францішка Скарыны, перадае «Наша Ніва».

2016.07.28 0

Прайшоў чарговы пікет па зборы подпісаў за вылучэнне Алега Трусава кандыдатам у дэпутаты

У аўторак 26 ліпеня быў зладжаны пікет (на вул. Кірава, 3 і 4) па зборы подпісаў за вылучэнне Алега Трусава кандыдатам у дэпутаты. 

Нагадваем, што наступныя пікеты пройдуць па адрасах:

27 ліпеня (серада) з 17.00 да 18.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Рабкораўская, 19 (каля філіяла музея Максіма Багдановіча).

27 ліпеня (серада) з 18.10 да 20.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Варанянскага, д. 15, к. 1 (каля крамы "Еўраопт").

28 ліпеня (чацвер) з 17.00 да 19.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Казінца (між дамамі 29 і 31).

Каб падпісацца, жыхары Чкалаўскай акругі №96 павінны мець з сабой пашпарт.

2016.07.27 0

Прайшлі пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне Алены Анісім кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

У нядзелю 24 ліпеня адбыліся пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне першага намесніка старшыні ТБМ Алены Анісім кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Пікеты прайшлі ў Стоўбцах, Гарадзеі і Нясвіжы.

У пікетах бралі ўдзел старшыня ТБМ Алег Трусаў, намеснік старшыні Дзяніс Тушынскі, старшыня МІнскай гарадской арганізацыі ТБМ Аляксандр Давідовіч, сябры ініцыятыўнай групы і сама Алена Анісім. 

2016.07.25 0

На пікетах па зборы подпісаў за вылучэнне Алега Трусава кандыдатам у дэпутаты можна паразмаўляць з самім сп. Трусавым (абноўлена 24.07)

Алег Трусаў разам са сваёй ініцыятыўнай групай зладзіў мноства пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты. На пікетах жыхары Чкалаўскай акругі №96 г. Мінска могуць паразмаўляць з Алегам Трусавым і задаць пытанні.

Для таго, каб паставіць подпіс, з сабой трэба мець пашпарт. 

Пікеты адбудуцца: 26 ліпеня (аўторак) з 17.00 да 19.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Кірава, 4 (непадалёк ад чыгуначнага вакзала);

27 ліпеня (серада) з 17.00 да 18.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Рабкораўская, 19 (каля філіяла музея Максіма Багдановіча).

27 ліпеня (серада) з 18.10 да 20.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Варанянскага, д. 15, к. 1 (каля крамы "Еўраопт").

28 ліпеня (чацвер) з 17.00 да 19.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Казінца (між дамамі 29 і 31).

 

2016.07.24 0

Ініцыятыўная група па зборы подпісаў за вылучэнне Алены Анісім кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ладзіць некалькі пікетаў 24 ліпеня

У нядзелю, 24 ліпеня, ініцыятыўная група па зборы подпісаў за вылучэнне Алены Анісім кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь ладзіць некалькі пікетаў:

 

11.00-12.00- Стоўбцы каля крамы Еўраопт
13.00-14.00 - Гарадзея каля крамы Спутнік
15.00-17.00- Нясвіж каля помніка Сымону Буднаму.

 

Кожны выбаршчык, які жыве ў Стаўбцоўскім ці Нясвіжскім раёне, падчас пікета можа паставіць свой подпіс. Пры сабе неабходна мець пашпарт.

 

2016.07.22 0

Зварот Аляксандра Давідовіча да выбаршчыкаў Грушаўскай акругі № 99 г. Мінска

Зараз у нашай краіне адбываецца важны палітычны працэс: падрыхтоўка да выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Ад вынікаў гэтага працэсу залежаць усе аспекты нашага з вамі будучага жыцця: заробкі, наяўнасць працы, лёс нашай культуры і адукацыі, стан медыцыны, адносіны з краінамі свету, мір у нашых хатах і шмат іншага.

Мы ўсе ўдзельнікі гэтага няпростага выбару: як нам жыць далей. Гэты выбар зробіць кожны паўналетні грамадзянін, незалежна ад свайго жадання прымаць ці не прымаць актыўны ўдзел у гэтым працэсе.

2016.07.18 0