Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

ТБМ абвяшчае паэтычны конкурс “Быў нейкі зусім незвычайны дзень”

Мінская гарадская арганізацыя грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” арганізуе паэтычны конкурс “Быў нейкі зусім незвычайны дзень”. Партнёр конкурса – Грамадскае аб’яднанне “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Мэта конкурса – пошук новых талентаў сярод сяброў арганізацыі і прадастаўленне ім магчымасцяў для творчага росту і рэалізацыі.

2016.05.28 2

Грамадскі творчы конкурс "Курапаты - народны мемарыял"

Абвешчаны грамадскі конкурс творчых ідэяў і працаў, выкананых у розных відах плястычных мастацтваў, а таксама ў іншых відах мастацтва – у музыцы, літаратуры, тэатры і кіно, якія ўвасобілі б такія тэмы, як Курапаты, памяць пра ахвяры, непрыняцьце гвалту і бальшавізму, пакаяньне за ўдзел людзей у злачынствах таталітарнага рэжыму, а таксама за тое, што мы маглі і можам зрабіць, але не зрабілі дзеля праўды, волі і годнага жыцця.

2016.05.27 0

ТБМ працягвае дасылаць лісты ў гіпермаркеты з прапановай абслугоўваць і па-беларуску (абноўлена 24.05.2016)

З лютага 2016 г. ТБМ дасылае лісты ў сеткі гіпермаркетаў з прапановай абслугоўваць і па-беларуску (як мінімум, адкрыць хаця б па адной касе, дзе абслугоўвалі б па-беларуску). Кіраўніцтва некаторых сетак прапанову прымае да ведама і рэкамендуе мяняць заканадаўства, звяртаючыся ў орган, які ажыццяўляе рэгуляванне гандлю ў Рэспубліцы Беларусь. Відаць, многія ў Беларусі лічаць, што за ініцыятыву могуць і пакараць. Іншыя адказваюць, што гандлёвая арганізацыя мае права выкарыстоўваць толькі адну мову, бо нібы заканадаўства дазваляе. Некаторыя спасылаюцца на рэферэндум 1995 г. і перапіс 2009 г., маўляў паводле якога "70% апытаных ужываюць у паўсядзённым жыцці рускую мову, менавіта таму абслугоўванне пакупнікоў ... вядзецца пераважна на рускай мове".

2016.05.24 0

Музей М. Багдановіча запрашае на мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці Максіма Багдановіча

Усіх тых, каму дагэтуль прамень ад Багдановічавых вершаў сагравае душу, асвятляе мары, думкі і штодзённасць Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае 25-га мая ўшанаваць памяць паэта. У 11.00, 12.00 і 16.00 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудуцца мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці Максіма Багдановіча (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а).

 

2016.05.23 0

Віншуем з юбілеем спадарыню Алу Нароўскую!

Віншуем спадарыню Алу Нароўскую, якая 20 траўня будзе адзначаць свой юбілей. Спадарыня Ала вядомы беларускі этнолаг і мастацтвазнаўца, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, аўтар шматлікіх навуковых артыкулаў і некалькіх манаграфій, актыўны сябар ТБМ.

2016.05.20 0

Нас віншуюць!

Кіраўніцтва ТБМ было павіншавана Беларускім Экзархатам з Вялікаднем.

2016.05.20 0

Запрашаем да ўдзелу ў нашай парламенцкай кампаніі!

Паважаныя сябры і прыхільнікі роднага беларускага слова, у адпаведнасці з рашэннем Рады ТБМ старшыня арганізацыі Алег Трусаў і першы намеснік старшыні Алена Анісім будуць удзельнічаць у сёлетніх выбарах з мэтай папулярызацыі беларушчыны.

Тым, хто хоча далучыцца, неабходна запоўніць заяву (узор заявы далучаны ніжэй) і даслаць яе ў электронным выглядзе на адрас siadziba@gmail.com ці ў канверце на адрас г. Мінск, 220034, п/с 41.

2016.05.19 3

Заява сяброў ТБМ "Беларускую мову ў беларускі парламент"

Увосень адбудуцца чарговыя парламенцкія выбары. Мы ўжо маем групу сяброў ТБМ (17 чалавек), якія пагадзіліся ўдзельнічаць у выбарах на нашай платформе і праводзіць усю прадвыбарчую кампанію на беларускай мове. 14 траўня адбыўся першы сход удзельнікаў кампаніі, на якім была прынята заява (прачытаць можна далей). Заклікаем далучацца да нашай кампаніі!

2016.05.17 1

Прэзентацыя кнігі "Доўгая дарога ад дома Янкі Маўра да дома Якуба Коласа"

У дзень народзін Янкі Маўра, 11 мая 2016 г., у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, пакой 110) у 16.00 адбудзецца прэзентацыя кніг “Янка Маўр. Выбранае” і “Доўгая дарога ад дома Янкі Маўра да дома Якуба Коласа” – малодшай дачкі Я. Маўра, нявесткі Я. Коласа Наталлі Міцкевіч.

2016.05.10 0