Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Прайшла другая лекцыя "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым (абноўлена)

На другую лекцыю "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым на тэму "Менск і Мінск у ХІХ-ХХ стст.", якая прайшла 12 ліпеня ў офісе ТБМ, прыйшло за 30 чалавек (змясцілі ўсіх!). На лекцыі былі паказаны фільмы Алеся Краўцэвіча ( тэлеканал Белсат з серыі "Загадкі беларускай гісторыі" "Менск. Ад "Пляцу Волі" да "Плошчы Свабоды" і "БНР і Менск. Нараджэнне новай сталіцы"), былі паказаны ўнікальныя здымкі Алега Трусава, зробленыя на вуліцах Менска ў канцы 70-80-х гадах мінулага стагоддзя.

Наступныя лекцыі будуць прысвечаныя Лідзе на тэмы "Ліда. Горад" і "Ліда. Замак", якія пройдуць 8 і 9 жніўня з 17:30 да 19:00.

Адрас: офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.

 

2018.07.13 0

Алена Анісім удзельнічала ў круглым стале, дзе абмеркавалі сітуацыю вакол Курапат

Учора на сайце racyja.com быў выкладзены матэрыял пра круглы стол, дзе абмеркавалі сітуацыю вакол Курапат. Сярод удзельнікаў была і Старшыня ТБМ, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім.

Вынікам праведзенага круглага стала па падтрымцы Курапат стала рэзалюцыя, якую падпісалі некаторыя лідары партый і арганізацый, сярод якіх і спн. Алена Анісім.



Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/situatsyyu-vakol-kurapatau-abmerkaval/


Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/situatsyyu-vakol-kurapatau-abmerkaval/


Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/situatsyyu-vakol-kurapatau-abmerkaval/

2018.07.13 0

Выйшла кніга пра Мішэля Фуко па-беларуску

Іван Новік напісаў і выклаў на сайце academia.edu кнігу пра Мішэля Фуко "Дыскурсіўны аналіз М. Фуко як метад даследавання (беларускай) інтэлектуальнай культуры". Кніга напісаная па-беларуску і за сваю мэту ставіць укараненне дыскурсійнага аналізу Фуко, акрамя іншага, у метадалагічны інструментарый "інтэлектуальнай гісторыі Беларусі".

Больш пра падзею Антон Лявіцкі для nn.by.

 

 

2018.07.12 0

У сеціве з'явіўся пазнавальны новы 5-хвілінны мультфільм "Тысячагадовая гісторыя Гомеля"

У суполцы вк "Пошукі старога Гомеля" выклалі прыгожы і адукацыйны ролік "Тысячагадовая гісторыя Гомеля". Стваральнікі паведамляюць, што рабілі ролік паўгады і спадзяюцца на станоўчыя водгукі (каментары можна пакінуць у суполцы і на канале youtube).

Ролік для тых, хто даўно цікавіцца гісторыяй Гомеля, "гэтым мультфільмам мы не адкрыем новых амерык. Аднак для большасці гамяльчан, не кажучы ўжо пра жыхароў іншых мясцін Беларусі, многія падабраныя факты стануць адкрыццём", - пішуць аўтары мультфільма.

 

2018.07.11 0

Прайшлі першыя заняткі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

На першую лекцыю "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым на тэму "Старажытны Менск", якая прайшла 11 ліпеня ў офісе ТБМ, прыйшло больш за 20 чалавек, сярод якіх былі людзі рознага ўзросту, рускамоўныя і беларускамоўныя. На лекцыі быў паказаны фільм тэлеканала Белсат з серыі "Загадкі беларускай гісторыі" "Паміж Менкай і Нямігай", былі паказаны ўнікальныя здымкі Алега Трусава, зробленыя на раскопках Менска ў 70-80-х гадах мінулага стагоддзя.

Наступная лекцыя на тэму "Менск і Мінск у ХІХ-ХХ стст." пройдзе 12 ліпеня з 17:30 да 19:00.

Адрас: офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.

 

2018.07.11 0

Улады абяцаюць выдаць новыя правілы дарожнага руху і па-беларуску

Паводле svaboda.org Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у афіцыйным лісце ад свайго міністэрства на імя дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў, старшыні Таварыства беларускай мовы Алены Анісім паабяцаў выдаць новыя правілы дарожнага руху і па-беларуску.

2018.07.10 0

Гурт "Би-2" не забыў не толькі родны горад, але і беларускую мову

У канцы мінулага тыдня, 6 ліпеня, у Бабруйску прайшоў бясплатны open-air фестываль "Би-2 FEST", ініцыятарамі і хэдлайнерамі якога з'яўляліся ўдзельнікі гурта "Би-2". Паводле розных падлікаў мерапрыемства наведала ад 50 да 120 тысяч чалавек.

Гурт выказаў падзяку роднаму гораду, а на экранах сцэны з'явіўся тэкст на беларускай мове "Дзякуй, Бабруйск!"

2018.07.09 0

15 прапаноў Алены Анісім да "галоўнага ідэолага"

У мінулым месяцы дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім сустрэлася з Уладзімірам Жаўняком, намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, які займаецца пытаннямі ідэалогіі. Прадметам сустрэчы стала распрацоўка праграмы пашырэння выкарыстання беларускай мовы ў інфармацыйнай, адукацыйнай сферах і ў заканадаўстве. Вось якія прапановы пакінула спн. Анісім сп. Жаўняку.

2018.07.09 0

На збор сродкаў на дзейнасць ТБМ на ulej.by засталося менш за 2 тыдні (абноўлена)

ТБМ працягвае збор сродкаў на бягучую дзейнасць і на рамонт офіса праз ulej.by (https://ulej.by/project?id=718768).

Да канца кампаніі засталося 13 дзён. Усяго плануецца сабраць 3000 рублёў, за 13 дзён сабрана ўжо 87% ад першапачаткова запланаванай сумы (гэта 2612 рублёў). Падтрымала арганізацыю праз платформу 42 чалавекі (сярод якіх і заснавальнік tut.by Юрый Зісер, МТГ "RэZэрвацыЯ"група перакладчыкаў, мэтай якіх з'яўляецца стварэнне якасных беларускіх лакалізацый камп'ютарных гульняў і многія іншыя, імёны якіх яшчэ будуць выстаўленыя на сайце). ТБМ выказвае падзяку ўсім, хто падтрымлівае справай і фінансава. Разам адолеем усё!

2018.07.06 0