Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Алена Анісім каментуе сітуацыю з сапраўднасцю беларускамоўнага навучання ў дзіцячых садках

На сайце праваабарончага цэнтра "Вясна" spring96.org размясцілі вялікі матэрыял з каментарамі спн. Алены Анісім адносна сітуацыі з беларускамоўнасцю навучання ў групах дзіцячых садкоў. Падаем матэрыял цалкам.

2018.07.20 0

Распрацаваны дадатак для недзяржаўных моладзевых арганізацый radar

Прэзентацыя мабільнай прылады Radar адбылася 25 чэрвеня ў Галерэі сучаснага мастацтва Ў. Генеральная сакратарка Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” Воля Аполька і распрацоўшчык прылады Косця Рэйда распавялі гасцям пра тое, якой прылада першапачаткова задумвалася, што з запланаванага атрымалася, над чым яшчэ маем працаваць.

2018.07.19 0

На дзейнасць ТБМ на ulej.by сабрана 3192 рублі! Спісы ахвярадаўцаў і падзяка

ТБМ паспяхова завяршыла кампанію па зборы сродкаў на бягучую дзейнасць і на рамонт офіса праз ulej.by.

Усяго планавалася сабраць 3000 рублёў, за 30 дзён было сабрана 106% ад першапачаткова запланаванай сумы (гэта 3192 рублі). Падтрымала арганізацыю праз платформу 57 чалавек (сярод якіх і заснавальнік tut.by Юрый Зісер, МТГ "RэZэрвацыЯ"група перакладчыкаў, мэтай якіх з'яўляецца стварэнне якасных беларускіх лакалізацый камп'ютарных гульняў і многія іншыя). ТБМ выказвае падзяку ўсім, хто падтрымлівае справай і фінансава. Разам адолеем усё!

Сярод ахвярадаўцаў 57 чалавек, але не ўсе пакінулі свае імёны публічнымі. Сярод тых, хто адкрыў сваё імя (імёны падаюцца ў тым напісанні, у якім яны зарэгістраваныя на сайце): Михаил Чварков, Anton Bielski, Vital Kutsyla, Васіль Герасімчык, МТГ RэZэрвацыЯ, Іван Арцімовіч, Навадворскі Юрый, Сілюкоў Сяргей, Святлана, Павел Капарыха, Азарынская Ірына, Андрей Тарасевич, Кацярына Тананко, Руткевіч Вераніка, Юрий Зиссер ,Васіль Кісляк, Александр Сотников, Anya, Лиза Довгалова, Ihar Kudraŭcaŭ, Марына Ярашук, Дмитрий Косицин, Ирина Бык, Siarhiej Mudračenka, Volha Abraztsova, Кацярына Жылінская.

2018.07.18 0

Біенале "ПАСТУЛАТ" адбудзецца ўвосень 2018 г.

Біенале "ПАСТУЛАТ" аб'ядноўвае разнастайныя жанры, накірункі і стылі, звязаныя агульнай тэматыкай, дзе крэсла выконвае галоўную ролю, выступаючы ў якасці прадмета дызайна, арт-аб'екта і мастацкага вобраза ў іншых відах мастацтва. Акрамя гэтага, праект - гэтаў нікальная пляцоўка для абмена досведам паміж прадстаўнікамі арт-супольнасці, а кожны ахвочы можа не толькі атрымаць асалоду ад творчасці прафесіяналаў, але і зрабіцца часткай культурнай прасторы Беларусі. У межах выстаў праводзяцца мерапрыемствы, лекцыі, імпрэзы. Праводзіцца з 2012 г. Беларусь, Мінск. Арганізатарм выступае Беларускі саюз дызайнераў.
Бліжэйшы Пастулат мае адбыцца ў кастрычніку-лістападзе 2018 г.

2018.07.18 0

У сеціве з'явілася база дадзеных па драўлянай спадчыне Беларусі

Сайт "Драўляная спадчына Беларусі" створаны пры супрацоўніцтве з Веткаўскім музеям стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава vetka.museum.by

Сяргей Ляпін -архітэктар і  аўтар праекта, ,Аляксей Чаранкевіч -  дызайнер, Дзяніс Дзянісаў - распрацоўшчык.

Сам сп. Ляпін сайту tut.by распавёў, што "З кожным годам у Беларусі драўляных гістарычных будынкаў застаецца ўсё менш і менш. Дзесьці гаспадары збілі дэкор і вырашылі абшыць дом сайдынгам, у другім месцы сельсавет закапаў закінуты прыгожы будынак. А ў Гомелі гістарычныя драўляныя гарадскія сядзібы зносяцца яшчэ і пад шматпавярховікі. І сёння з гэтым наўрад ці штосьці можна зрабіць... Таму і ўзнікла ідэя стварыць інструмент, з дапамогай якога было б вельмі зручна захоўваць фотаздымкі драўляных дамоў. Гэты матэрыял спатрэбіцца для даследчыкаў драўлянай архітэктуры, а таксама можа быць карысным для аднаўлення найбольш цікавых будынкаў."ью:  https://news.tut.by/culture/598629.html?crnd=98303

2018.07.18 0

Гамяльчук высвятляе ва ўладаў, ці зможа ягоная дачка вучыцца па-беларуску ў першай класе

На сайце svaboda.org з'явілася навіна пра тое, што дзявяты месяц гамяльчук Сяргей Макрэнка высвятляе ў мясцовых уладаў, ці зможа ягоная дачка Саша вучыцца па-беларуску ў першай класе гомельскай сярэдняй школы № 5.

За паўтара месяца да пачатку навучальнага года шматдзетная сям’я 39-гадовага інжынера Сяргея Макрэнкі так і не атрымала ад чыноўнікаў уцямнага адказу, як будзе забяспечана права ягонай дачкі вучыцца на роднай беларускай мове.

Бацька траіх дзяцей кажа, што яшчэ летась у лістападзе праз электронную пошту звярнуўся ў школу № 5, каб высветліць умовы прыёму дзяцей на беларускамоўнае навучанне.

Цалкам навіна на сайце svaboda.org

2018.07.18 0

“Беларусьфільм” пачынае здымкі 4-серыйнага фільма пра Янку Купалу

На сайце euroradio.fm з'явілася навіна пра тое, што рэжысёрам-пастаноўшчыкам гістарычнай драмы пра трагічны лёс народнага паэта Беларусі будзе акцёр і рэжысёр Уладзімір Янкоўскі, вядомы найперш сваімі рэкламнымі ролікамі і музычнымі кліпамі для Анжалікі Агурбаш, гурта RAGE, праектаў "Кипелов" ("Я здесь"), "Белый орёл" ("Как упоительны в России вечера") і Макса Каржа ("Бессонница").

Працоўная назва фільма — “Пакуль будзе неба” — крыху перароблены радок з верша Янкі Купалы “Не загаснуць зоркі ў небе”. Верш, напісаны ў 1911 годзе і мае прысвячэнне газеце “Наша Ніва”. Пакладзены на музыку Міколам Янчуком і Міколам Равенскім, у першай палове ХХ стагоддзя ён выконваўся як беларускі гімн.

Аўтар сцэнару фільма “Пакуль будзе неба” — Алёна Калюнова. Яе папярэднія працы — фільмы “Ба-бу” (2013) і “Інсайт” (2009).

Кінапраекту прысвоены статус нацыянальнага фільма. Першы здымачны дзень запланаваны на 20 ліпеня.

2018.07.17 0

Запрашаем на кінапрагляд фільма ў беларускай агучцы "Уцёкі з Шаўшэнка"

Другі кінапрагляд пройдзе 25 ліпеня (серада) з 18:00 (вул. Румянцава, 13) на офісе ТБМ. Уваход вольны.

Глядзець будзем амерыканскую класіку "Уцёкі з Шаўшэнка" 1994 г. з Морганам Фрыманам і Цімам Робінсам. 

Расклад далейшых праглядаў тут

2018.07.16 0