Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Новыя выданні ТБМ (абноўлена)

ТБМ выдала календары на 2017 год і паштоўку да 85-х угодак з дня нараджэння Ніла Гілевіча, паэта, заснавальніка і першага старшыні ТБМ, заснавальніка і першага рэдактара газеты "Наша слова". З выданнямі можна азнаёміцца ў офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13).

2016.09.29 0

85-я ўгодкі з дня нараджэння першага старшыні ТБМ Ніла Гілевіча

У пятніцу 30 верасня вядомаму паэту, грамадскаму дзеячу, навукоўцу, першаму старшыні ТБМ Нілу Гілевічу споўнілася б 85 гадоў. Ніл Сымонавіч Гілевіч пакінуў гэты свет 29 сакавіка 2016 года, і да апошніх сваіх дзён ён заставаўся адданым сынам сваёй зямлі, шчырым і неабыякавым патрыётам. Мы ўдзячныя за яго справы і спадчыну, якую ён нам пакінуў.

 

2016.09.29 0

Віншуем спн. Валянціну Вяргей з юбілеем!

Віншуем спадарыню Валянціну Вяргей, якая 28 верасня адзначае свой юбілей. Спадарыня Валянціна вядомы беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук, аўтар шматлікіх навуковых артыкулаў і манаграфій, актыўны сябар ТБМ. Шчыра віншуем Валянціну Сяргееўну Вяргей з днём нараджэння, зычым ёй добрага здароўя, аптымізму, поспехаў у навуковай і грамадскай дзейнасці.

 

 

 

2016.09.28 0

Алена Анісім прыняла ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Грамадскі ўдзел у мадэрнізацыі вышэйшай школы"

У Мінску 23-24 верасня прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Грамадскі ўдзел у мадэрнізацыі вышэйшай школы: роля грамадзянскай супольнасці ў імплементацыі Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі Беларусі".

У канферэнцыі брала ўдзел першы намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім. Тэкст яе выступу прапануем вашай увазе.

2016.09.27 0

З гісторыі стварэння тэлеканала "Белсат". З архіваў ТБМ

Прапануем азнаёміцца з тлумачальнай запіскай па арганізацыйнай працы па стварэнні Міжнароднага беларускага спадарожнікавага тэлеканала "Белсат". У ёй гаворка ідзе пра тое, што стварэнне тэлеканала ініцыіравала ТБМ і даецца спіс сяброў ініцыятыўнай групы па стварэнні беларускамоўнага вяшчання.

2016.09.27 0

У падтрымку збору подпісаў пад петыцыяй за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса гістарычнай каштоўнасці

Старшыня ТБМ Алег Трусаў прапануе азнаёміцца з дакументамі з уласнага архіва. Дакументы будуць карысныя для ўсіх, хто падтрымлівае кампанію па зборы подпісаў пад петыцыяй за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса гістарычнай каштоўнасці.

2016.09.27 0

Нялёгкая перамога ТБМ

У беларускіх і замежных сродках масавай інфармацыі актыўна асвятлялі перадвыбарную кампанію і парламенцкія выбары ў Беларусі 2016 года, і цяпер, дзякуючы перамозе на парламенцкіх выбарах першага намесніка старшыні Таварыства беларускай мовы спн. Алены Анісім, пра ТБМ ведаюць ва ўсім свеце. Як паведамляецца ў некаторых СМІ, з 2004 года ў парламент траплялі толькі актыўныя прыхільнікі дзеючай улады, таму перамога аднаго з кіраўнікоў ТБМ з’яўляецца сапраўдным поспехам.

2016.09.21 0

Выдавецкі дом ТБМ мае свой банер (абноўлена)

У выдавецкага дома ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны" з'явіўся новы банер.

З нядаўняга часу банеры выдавецкага дома ТБМ размешчаныя ў розным месцах горада Ліда.

2016.09.20 0

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

Літаратурны музей Максіма Багдановіча і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь запрашаюць прыняць удзел 24 лістапада 2016 года ў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Максім Багдановіч: дыялог з часам” (асоба пісьменніка і яго творчасць у сусветным дыскурсе ХХ – ХХІ стст.), прысвечанай 125-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча.

 

 

2016.09.20 1

Нас чакаюць новыя цікавыя выданні з ілюстрацыямі Кацярыны Дубовік

Стала вядома, што мастачка Кацярына Дубовік будзе ілюстраваць адразу некалькі цікавых выданняў.

Па-першае, гэта казка «Снежны чалавек у Мінску» шведскай пісьменніцы Эвы Суса. Выхад кнігі ў серыі "Каляровы ровар" і яе прэзентацыі запланаваныя на другую палову лістапада 2016 года, мерапрыемствы будзе ладзіць Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Па-другое, але не па значнасці, ілюстраванне першага беларускага выдання казкі Льюіса Кэрала "Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса". Збор сродкаў на выданне кнігі ўжо распачаты!

2016.09.20 0