Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

DOIKA 1.2: крыніца жыцця для грамадскіх ініцыятыў

Грамадскім аб’яднанням і іншым ініцыятывам варта звярнуць увагу на модуль “Doika”. Гэта бясплатная праграма з адкрытым кодам, якая дапаможа вам збіраць грошы на вашую грамадскую дзейнасць.

Doika” усталёўваецца на сайт вашай ініцыятывы і дазваляе наведнікам максімальна лёгка, у мінімум клікаў, рабіць грашовыя пераводы на ваш рахунак. Каб зрабіць перавод, чалавек проста ўводзіць дадзеныя сваёй банкаўскай карткі і суму плацяжу. Гэтак вашыя прыхільнікі змогуць хутка рабіць вам ахвяраванні, а чальцы аб’яднання ― плаціць унёскі.

Аўтары модуля ― грамадскае аб’яднанне “Фаланстэр” (18 чалавек). Карыстаючыся ранняй версіяй модуля, яны за 2,5 месяца сабралі праз уласны сайт 700 BYN ахвяраванняў. 

2018.08.13 0

Прайшла лекцыя "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым пра Лідскі замак

На апошнюю па Лідзе лекцыю "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым (на тэму "Ліда. Замак)", якая прайшла 9 жніўня ў офісе ТБМ, прыйшло нямнога людзей, усё ж спёка ўзяла сваё. Але дыскусіі ўсё адно адбыліся, прычым гарачыя, як і надвор'е. Акрамя лекцыі быў паказаны фільм Алеся Краўцэвіча (тэлеканал Белсат з серыі "Загадкі беларускай гісторыі") і фільм пра раскопкі Лідскага замка з удзелам Алега Трусавам.

Наступныя лекцыі будуць прысвечаны гісторыі  Наваградчыны і пройдуць 6 і 7 верасня з 17:30 да 19:00.

Адрас: офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.

2018.08.09 0

Прайшлі чарговыя заняткі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

На чарговую лекцыю "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым на тэму "Ліда. Горад", якая прайшла 8 жніўня ў офісе ТБМ, прыйшло 2 дзясяткі чалавек. Акрамя лекцыі былі паказаны фільмы Алеся Краўцэвіча (тэлеканал Белсат з серыі "Загадкі беларускай гісторыі" "Горад Ліда. Родам з Вялікага Княства" і "Лідскія касцёлы – ад велічы да заняпаду").

Наступная лекцыя будзе прысвечана Лідзе на тэму "Ліда. Замак" і пройдзе 9 жніўня з 17:30 да 19:00. На лекцыі будзе паказаны фільм пра раскопкі Лідскага замка з удзелам Алега Трусава.

Адрас: офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.

 

2018.08.08 0

Зварот ТБМ да грамадзян падчас перапісу называць роднай мовай беларускую (абноўлена)

Паважаныя грамадзяне Беларусі!

У 2019 годзе адбудзецца чарговы Перапіс насельніцтва нашай краіны. Адно з важных пытанняў датычыцца самаідэнтыфікацыі беларусаў і наўпрост звязанае з нацыянальнай бяспекай краіны. Гэта пытанне пра родную мову. Мы прапануем вам незалежна ад вашых палітычных і рэлігійных поглядаў, а таксама нацыянальнасці падчас правядзенння Перапісу размаўляць з перапісчыкамі на беларускай мове, запаўняць апытальныя лісты на беларускай мове і пазначаць сваю родную мову так: беларуская.

Тым самым вы засведчыце сваю прыналежнасць да гісторыі і культуры нашага народа, падтрымаеце беларускую мову  і паспрыяеце ўмацаванню незалежнасці і нацыянальнай бяспекі  Рэспублікі Беларусь.

23.07. 2018 г.                                                                                                                                     Сакратарыят ТБМ

2018.08.07 0

На Лідчыне адкрылі помнік Невядомым паўстанцам 1863 года

Як паведамляе "Белсат", 30 паўстанцаў спачываюць у брацкай магіле каля вёскі Малое Ольжава. У савецкі час іхную магілу амаль цалкам зруйнавалі, а надмагільны помнік утапілі ў багне. Праз 155 гадоў актывісты Лідчыны аднавілі памятны камень на магіле герояў, імёны якіх засталіся невядомымі.

2018.08.06 0

Алег Трусаў: Крыху пра нашу сімволіку

Сто гадоў таму, 5 жніўня 1918 г., упершыню Беларусь, дзякуючы ўраду БНР, атрымала свой першы дзяржаўны сцяг, бел-чырвона-белы. Сто гадоў супраць яго выступаюць ворагі беларушчыны, але ён застаецца нашым сімвалам беларускай свабоды. Сёння я выстаўляю некалькі рэдкіх дакументаў і копіі старых публікацый на гэтую тэму.

Спачатку афіцыйны адказ Ніла Гілевіча першаму намесніку старшыні ВС Беларусі Кузняцову, у якім выкрываецца хлусня ветэранаў-камуністаў з г. Рэчыца, якую яны пісалі ў ВС Беларусі. У сваім адказе Гілевіч піша пра сумесны савецка-фашысці парад у Брэсце 22 верасня 1939 г. пад чырвоным і фашысцкім сцягамі.

У дадатак дадаю публікацыі на гэтую тэму з савецкіх газет "Литературная газета" № 17 ад 26.04.1989 г. і "Куранты" ад 31.08.1991г., дзе друкуюцца фотаздымкі з парада ў Брэсце. Дарэчы, маскоўская газета "Куранты" піша пра другі аналагічны парад у Гродне, дзе прысутнічаў савецкі генерал Васіль Чуйкоў.

Таксама раю прачытаць думку нашых гісторыкаў, афіцыёна выказаную ў падтрымку нашых гістарычных сімвалаў двойчы: 12 верасня 1991 г. і 7 лютага 1995 г.

2018.08.06 0

У Менскім офісе ТБМ новае акно, дзякуй усім ахвярадаўцам!

У офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) новае акно. Дзякуй усiм, хто ахвяраваў грошы на рамонт офіса. Некалькі дзён таму ўжо былі абноўленыя дзверы, цяпер вось новае акно. Будзем i далей спалучаць абнаўленне i ў справах, i ў сядзібе. Таксама запрашаем на нашы мерапрыемствы і падзеі.

Усталяваць новыя дзверы і акно стала магчыма дзякуючы паспяховаму збору сродкаў на ulej.by, калі 57 чалавек ахвяравалі на рамонт арганізацыі і бягучую дзейнасць 3192 рублі. Узнагарода ахвярадаўцаў адбудзецца ў канцы месяца, больш інфармацыі будзе ў бліжэйшы час на нашым сайце, сачыце за навінамі!

2018.08.06 0

Да навінаў універсітэта: Пра курсы і ліцэнзію (абноўлена)

На сайце svaboda.org быў апублікаваны вялікі матэрыял, у якім аўтары цікавяцца, чаму ўніверсітэт будзе рыхтаваць абітурыентаў да здачы ЦТ і як плануецца дзейнічаць у бліжэйшыя гады. Таксама інфармацыю пра курсы можна прачытаць тут.

2018.08.06 0

Петыцыі на petitions.by

На сайце petitions.by ёсць некалькі цікавых петыцый на беларускай мове. Адна з іх будзе накіраваная ў Магілёўскі гарвыканкам і заклікае ўшанаваць память аб Магілеўскім паўстанні 1661 г. Аўтары прапануюць усталяваць памятную шыльду аб паўстанні на будынку гарадской Ратушы у Магілёве ( менавіта адтуль пачалося паўстанне ) і арганізаваць і правесці конкурс на выгляд шыльды і яе тэкст.Падпісаць петыцыю можна тут.

Таксама звяртае на сябе ўвагу петыцыя, у якой яе стваральнік звяртае ўвагу на тое, што "Беларусы саромяцца карыстацца роднай мовай пры размове". Петыцыя будзе накіраваная ў некалькі міністэрстваў і заклікае "зрабiць увод ва штодзённы ўжытак рэкламы ў большай ступенi на беларускай мове, i такcама распрацаваць праект яе ўжывання сярод беларусаў". Таксама стваральнік задаецца пытаннем: "Хіба мы не заслужылі чуць родную мову ў сваёй жа ўласнай краіне?"

Азнаёміцца з поўным тэкстам, абмеркаваць і падпісаць петыцыю можна тут.

2018.08.03 0