Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Да ўвагі выбаршчыкаў Стаўбцоўскай выбарчай акругі № 70 (Стаўбцоўскі і Нясвіжскі раёны)

Усе жадаючыя, жыхары гэтай акругі, пачынаючы з узросту 18 гадоў, могуць паставіць свой подпіс за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па вышэйзгаданай акрузе першага намесніка старшыні ТБМ Анісім Алены Мікалаеўны.

2016.07.07 0

За змены разам!

Зварот Алега Трусава да выбаршчыкаў 96-й акругі Кастрычніцкага раёна г. Мінска (гэта частка Кастрычніцкага раёна ад чыгуначнага вакзала да р. Лошыца).

2016.07.06 0

Памёр сп. Міхась Шавыркін

Памёр актыўны рупліўца беларускай справы, журналіст, аўтар пазнавальных кніг для дзяцей, рэдактар часопіса "Роднае слова" (з 1987 г. па 2006 г.) Міхась Мікалаевіч Шавыркін.

2016.07.06 0

Да ўвагі выбаршчыкаў Чкалаўскай выбарчай акругі №96

Пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне Алега Трусава кандыдатам у дэпутаты ў Чкалаўскай выбарчай акрузе №96 адбудуцца:

11 ліпеня з 17-ці да 19-ці гадзін па адрасе: Мінск, вул. Жукоўскага, 3 (каля крамы “ГІПА”) і

21 ліпеня з 17-ці да 19-ці гадзін па адрасе: Мінск, вул. Магілёўская, 12 (каля ўніверсама “Магілёўскі”).

2016.07.06 0

Фотаконкурс "Мой Максім Багдановіч”

Літаратурны музей Максіма Багдановіча прапаноўвае прыняць удзел у фотаконкурсе “Мой Максім Багдановіч”. Для ўдзелу ў конкурсе прадстаўляюцца дакументальныя і мастацкія фотаработы, выкананыя ў розных тэхніках.

2016.07.06 0

Прапанова ТБМ да Года культуры падтрымана

ТБМ накіравала ў Мінкульт прапанову ўстанавіць мемарыяльныя дошкі ў гонар беларускіх рэстаўратараў-архітэктараў Валерыя Слюнчанкі і Сяргея Друшчыца. У адказах паведамляецца, што вуліцы імя В. Слюнчанкі не будзе, але адной з вуліц Нясвіжа з часам будзе прысвоена імя С. Друшчыца. Прачытаць лісты цалкам можна далей.

2016.06.28 1

Зварот Сакратарыята ТБМ да ўдзельнікаў парламенцкай кампаніі

Найважнейшы складнік нацыянальнай культуры і незалежнасці нашай краіны - беларуская мова - перажывае надзвычай складаны перыяд.

У сувязі з гэтым мы заклікаем усіх патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты ўключыць у свае выбарчыя праграмы некаторыя пункты.

2016.06.26 1

Конкурс эсэ “Інтэлектуальная спадчына Беларусі: постаці, ідэі і кантэксты”

Мэта конкурсу – узбуджэнне цікавасці да інтэлектуальнай спадчыны, творчае і рэфлексіўнае пераасэнсаванне і прысваенне традыцыі беларускага мыслення, стварэнне галерэі тэкстаў, якія разгортваюць разуменне беларускай культуры і ідэнтычнасці.

2016.06.22 0

Забытая мапа Беларусі 1941 г.

Роўна 75 год таму пачалася Вялікая айчынная вайна. На гэтай мапе адлюстраваныя межы Беларусі ў 1941 годзе да пачатку вайны. У беларускія школы мапа паступіла ў пачатку 1941 г. Пра гэта сведчыць налепка на адваротным баку мапы. Таксама мы бачым, што тады Беларусь мела непасрэдную мяжу з Германіяй, як некалі ў пачатку ХV ст. А некаторыя беларускія гарады і мястэчкі, перададзеныя Літве, яшчэ не паспелі атрымаць літоўскія назвы. На мапе таксама бачна, што тыя гарады, якія паспелі перайменаваць, маюць і старыя назвы, пададзеныя ў дужках. Напрыклад, Вільно перайменавана ў Вільнюс, Дзвінск у Даўгаўпілс, Вількамір стаў Укмерге.

2016.06.20 2

Віктарына Баранавіцкай арганізацыі ТБМ да 220-годдзя Яна Чачота

Многія мясціны баранавіцкай зямлі звязаны з жыццём і творчасцю Яна Чачота. Баранавіцкае аддзяленне Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны запрашае жыхароў Баранавічаў і Баранавіцкага раёна прыняць удзел у віктарыне, прысвечанай 220-годдзю з дня нараджэння Яна Чачота. Прапануем адказаць на пытанні.

2016.06.10 2