Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Адбыўся кінапрагляд фільма Джыма Джармуша "Кава і цыгарэты"

У пятніцу, 28 верасня, у офісе ТБМ прайшоў прагляд стужкі Джыма Джармуша "Кава і цыгарэты" ў беларускай агучцы (у свой час агучка была зроблена для тэлеканала Белсат). На прагляд прыйшлі беларускамоўныя маладзёны, на жаль, сцюдзёнае надвор'е зашкодзіла сабраць поўную залю, але гэта не сцішыла гучнага смеху гледачоў, які быў выкліканы нямалай колькасцю смешных момантаў. У кастрычніку адбудзецца яшчэ некалькі праглядаў, сачыце за навінамі.

Пачатак праглядаў а 19-й, уваход вольны.

2018.09.28 0

Набор у беларускамоўны гурток для развіцця дашкалят (абноўлена)

У Сухараве набіраюць групы на развівальныя заняткі для дзетак!
Групы для дзяцей 1-3 год (заняткі разам з бацькамі) - панядзелак і пятніца, першая палова дня.
Групы для дзяцей 3-7 год - субота.
Больш пра праграму тут.
Далучайцеся!

2018.09.26 0

Выданне кішэннага дапаможніка "Абаронім мову!"

На краўдфандынгавай платформе talaka.org збіраюць грошы на выданне дапаможніка "Абаронім мову!". Дзякуючы яму вы зможаце абараніць свае правы, калі размаўляеце па-беларуску і даведаецеся, як пашыраць яе ужыванне ў Беларусі.

Паводле словаў аднаго з аўтараў, дапаможнік будзе напісаны простай мовай, што дазволіць кожнаму хутка рэагаваць на тую ці іншую сітуацыю. Фармат дапаможніка – кішэнны і яго будзе зручна браць з сабой.

Да канца збору сродкаў застаецца усяго 4 дні.

2018.09.26 0

Гурт "Кашлаты Вох" у "Траецкім Магнаце" ў гэтую суботу (абноўлена)

Беларускі гурт "Кашлаты Вох" выступіць у Мінску 29 верасня з вялікім канцэртам у клубе-бары "Траецкі магнат" (Старавіленская, 10) з прэзентацыяй сінгла "Чырвонае Вока".

У цудоўны восеньскі вечар бар "Траецкі Магнат" (Старавіленская, 10) запрашае на БЯСПЛАТНЫ канцэрт эпатажнага гурта "Кашлаты Вох". Пачатак а 21.00.

2018.09.25 0

Працягваецца збор сродкаў на друк кнігі пра Зінаіду Бандарэнка (абноўлена)

Прапануем падтрымаць цудоўную кнігу. Чаму цудоўную? Таму што яна пра цудоўнаю таленавітую жанчыну - Зінаіду Бандарэнка. Народная артыстка Беларусі заўсёды адстойвала незалежнасць краіны, сваю родную мову і культуру. Толькі за апошні год яна выступіла на канцэрце # БНР100 і запісала беларускамоўную аўдыёверсію кнігі Алексіевіч "Час сэканд хэнд". Гэтая кніга раскажа пра яе жыццё і погляды. А яшчэ стане падарункам да 80-годдзя!

Усяго плануецца сабраць 10999 BYN, ужо сабрана 57% ад запланаванай сумы (6370 BYN), а застаецца 26 дзён да канца збору, усё залежыць ад кожнага з нас. Далучайцеся!

2018.09.25 0

Падрыхтоўчыя курсы Універсітэта імя Ніла Гілевіча пачынаюць сваю працу ўжо сёння! (абноўлена)

Першыя заняткі адбудуцца ў панядзелак, 24 верасня, на сядзібе ТБМ імя Ф. Скарыны (вул. Румянцава, 13). А 18-ай адбудзецца майтар-клас з Уладзімерам Арловым
Пісьменнік распавядзе пра свой жыццёвы і творчы шлях і прэзентуе новыя выданні, сярод якіх "Айчына.Маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі", кніга містычных аповесцяў "Танцы над горадам" ( увайшла ў кароткі спіс на сёлетнюю прэмію Гедройца за лепшую празаічную кнігу года) і кніга баладаў "Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань".
Таксама на адкрыцці выступіць сын Ніла Гілевіча Сяргей Гілевіч. Пачатак а 18-й гадзіне. Уваход вольны.

2018.09.24 0

Падрыхтоўчыя курсы Універсітэта імя Ніла Гілевіча адкрыў Уладзімер Арлоў!

Сёння, 24 верасня, нягледзячы на вельмі неспрыяльнае надвор'е пачаліся заняткі падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча (па-за асноўнымі прадметамі). Майстар-клас для навучэнцаў (і нават іх бацькоў!) правёў знакаміты беларускі пісьменнік Уладзімер Арлоў. Ён распавёў пра сваю творчасць, прачытаў урыўкі са сваіх кніг і правёў цікавую гістарычную віктарыну.

Наступны майстар-клас адбудзецца ў панядзелак, 1 кастрычніка, які правядзе рэдактар новага часопіса "Наша гісторыя" Андрэй Дынько. Пачатак а 18-й у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.

Набор на асноўныя курсы па прадметах гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і польская мовы яшчэ працягваецца, больш інфармацыі тут.

2018.09.24 3

Калі за адраджэнне мовы – чытай, спадарства,“Наша слова”! (абноўлена)

Сябры, падпіска на другое паўгоддзе 2018 года скончылася, але можна падпісацца на 3 месяцы і менш. У каталогу інфармацыя пра газету знаходзіцца на ст. 66. Газета мае добры рэдакцыйны партфель і плануе для друку тэксты самых розных матэрыялаў, з рознымі поглядамі і падыходамі, у тым ліку і адрознымі ад пазіцыі рэдакцыі.

Наш падпісны індэкс: 63865; кошт падпіскі на 1 месяц - 2,03 руб., на 3 месяцы - 6,09 руб.

Чытайце, даведвайцеся, думайце.

Будзьце з намі, і вы будзеце з усёй Беларуссю.

У электроннай версіі газету можна чытаць на сайце naszaslowa.by і ў выданнях на нашым сайце (дададзены апошнія 2 нумары).

2018.09.24 0

Прапановы ТБМ па прэзентацыі Беларусі падчас Еўрапейскіх гульняў 2019 і па правядзенні грамадскай кампаніі перад перапісам насельніцтва

На ліпеньскім паседжанні сакратарыята ТБМ было прынята некалькі важных рашэнняў, якія датычаць дзейнасці арганізацыі ў звязку з правядзеннем Еўрапейскіх гульняў і Перапісам насельніцтва ў 2019 г., а таксама пра падпіску на “Наша слова”.

Падрабязнасці далей. Запрашаем да супрацы і просім звяртацца з прапановамі на адрас siadziba@gmail.com

2018.09.21 0