Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

У падтрымку збору подпісаў пад петыцыяй за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса гістарычнай каштоўнасці

Старшыня ТБМ Алег Трусаў прапануе азнаёміцца з дакументамі з уласнага архіва. Дакументы будуць карысныя для ўсіх, хто падтрымлівае кампанію па зборы подпісаў пад петыцыяй за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса гістарычнай каштоўнасці.

2016.09.27 0

Нялёгкая перамога ТБМ

У беларускіх і замежных сродках масавай інфармацыі актыўна асвятлялі перадвыбарную кампанію і парламенцкія выбары ў Беларусі 2016 года, і цяпер, дзякуючы перамозе на парламенцкіх выбарах першага намесніка старшыні Таварыства беларускай мовы спн. Алены Анісім, пра ТБМ ведаюць ва ўсім свеце. Як паведамляецца ў некаторых СМІ, з 2004 года ў парламент траплялі толькі актыўныя прыхільнікі дзеючай улады, таму перамога аднаго з кіраўнікоў ТБМ з’яўляецца сапраўдным поспехам.

2016.09.21 0

Выдавецкі дом ТБМ мае свой банер (абноўлена)

У выдавецкага дома ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны" з'явіўся новы банер.

З нядаўняга часу банеры выдавецкага дома ТБМ размешчаныя ў розным месцах горада Ліда.

2016.09.20 0

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

Літаратурны музей Максіма Багдановіча і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь запрашаюць прыняць удзел 24 лістапада 2016 года ў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Максім Багдановіч: дыялог з часам” (асоба пісьменніка і яго творчасць у сусветным дыскурсе ХХ – ХХІ стст.), прысвечанай 125-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча.

 

 

2016.09.20 1

Нас чакаюць новыя цікавыя выданні з ілюстрацыямі Кацярыны Дубовік

Стала вядома, што мастачка Кацярына Дубовік будзе ілюстраваць адразу некалькі цікавых выданняў.

Па-першае, гэта казка «Снежны чалавек у Мінску» шведскай пісьменніцы Эвы Суса. Выхад кнігі ў серыі "Каляровы ровар" і яе прэзентацыі запланаваныя на другую палову лістапада 2016 года, мерапрыемствы будзе ладзіць Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Па-другое, але не па значнасці, ілюстраванне першага беларускага выдання казкі Льюіса Кэрала "Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса". Збор сродкаў на выданне кнігі ўжо распачаты!

2016.09.20 0

У НАН Беларусі адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная Палессю

У НАН Беларусі 14-15 верасня 2016 г. адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная Палессю. Першы намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім выступіла на адной з секцый з паведамленнем. Прапануем адаптаваны тэкст выступу.

2016.09.20 0

Старшыня Гомельскай гарадской арганізацыі ТБМ Алеся Аўласевіч пра праблемы беларускамоўнай дашкольнай адукацыі ў Гомелі, прапановах мясцовага ТБМ і рэакцыі на гэта ўладаў

У Гомельскім інтэрнэт-выданні быў надрукаваны цікавы артыкул старшыні Гомельскай гарадской арганізацыі ТБМ Алесі Аўласевіч. У артыкуле нямала ўвагі надзелена праблемам беларускамоўнай дашкольнай адукацыі ў Гомелі, прапановах мясцовага ТБМ і рэакцыі на гэта ўладаў.

2016.09.20 0

Віншуем Алену Анісім з перамогай на выбарах!

Таварыства беларускай мовы віншуе Алену Анісім з перамогай на парламенцкіх выбарах! Алена Анісім стала новым дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Зычым Вам сілаў, цвёрдасці духу, аптымізму, здароўя і плённай рэалізацыі перадвыбарнай праграмы. Мы з Вамі!

2016.09.12 10

Адбыліся чарговыя сустрэчы кандыдата ў дэпутаты Алега Трусава з выбаршчыкамі

Яшчэ 2 сустрэчы кандыдата ў дэпутаты Алега Трусава з выбаршчыкамі Чкалаўскай выбарчай акругі №96 г. Мінска адбыліся 2 верасня ў актавай залі ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Мінска" (вул. Чкалава, 3а) і 5 верасня ў класным кабінеце ДУА "Сярэдняя школа № 168 г. Мінска" (вул. Жукоўскага, 10/5).

2016.09.06 4