Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Пад Мінскам адбылася "Туса беларусаў"

На сайце nina.nn.by выклалі матэрыял пра паўнавартнасны від летняга адпачынку на прыродзе для беларускамоўных дзетак і іх бацькоў "Туса беларусаў". 

#Тусабеларусаў спачатку была проста хэштэгам, які выкарыстоўвалі беларускамоўныя таты і мамы ў чаце "Вандроўкі-тусоўкі".

Гэты чат, у сваю чаргу, адгалінаваўся ад чата "Дзеткі-кветкі", пра які раней пісала «Наша Ніна»: Мінчанка стварыла першы беларускамоўны чат у вайберы для бацькоў.

 

2018.08.14 0

Комікс беларускага дызайнера, паэта і музыкі Пашы Дарохіна: пра Андрэйку, агародзец ды птушачак

Паша Дарохін, акрамя паэтычнай і спеўнай творчасці, стварае многа адметных візуальных цікавостак. Некаторыя з іх становяцца гітамі, а некаторыя бывае прыемна выпадкова адшукаць ці адкрыць. Прапануем яго недзіцячы комікс пра Андрэйку, агародзец ды птушачак.

2018.08.13 2

DOIKA 1.2: крыніца жыцця для грамадскіх ініцыятыў

Грамадскім аб’яднанням і іншым ініцыятывам варта звярнуць увагу на модуль “Doika”. Гэта бясплатная праграма з адкрытым кодам, якая дапаможа вам збіраць грошы на вашую грамадскую дзейнасць.

Doika” усталёўваецца на сайт вашай ініцыятывы і дазваляе наведнікам максімальна лёгка, у мінімум клікаў, рабіць грашовыя пераводы на ваш рахунак. Каб зрабіць перавод, чалавек проста ўводзіць дадзеныя сваёй банкаўскай карткі і суму плацяжу. Гэтак вашыя прыхільнікі змогуць хутка рабіць вам ахвяраванні, а чальцы аб’яднання ― плаціць унёскі.

Аўтары модуля ― грамадскае аб’яднанне “Фаланстэр” (18 чалавек). Карыстаючыся ранняй версіяй модуля, яны за 2,5 месяца сабралі праз уласны сайт 700 BYN ахвяраванняў. 

2018.08.13 0

Прайшла лекцыя "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым пра Лідскі замак

На апошнюю па Лідзе лекцыю "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым (на тэму "Ліда. Замак)", якая прайшла 9 жніўня ў офісе ТБМ, прыйшло нямнога людзей, усё ж спёка ўзяла сваё. Але дыскусіі ўсё адно адбыліся, прычым гарачыя, як і надвор'е. Акрамя лекцыі быў паказаны фільм Алеся Краўцэвіча (тэлеканал Белсат з серыі "Загадкі беларускай гісторыі") і фільм пра раскопкі Лідскага замка з удзелам Алега Трусавам.

Наступныя лекцыі будуць прысвечаны гісторыі  Наваградчыны і пройдуць 6 і 7 верасня з 17:30 да 19:00.

Адрас: офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.

2018.08.09 0

Прайшлі чарговыя заняткі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

На чарговую лекцыю "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым на тэму "Ліда. Горад", якая прайшла 8 жніўня ў офісе ТБМ, прыйшло 2 дзясяткі чалавек. Акрамя лекцыі былі паказаны фільмы Алеся Краўцэвіча (тэлеканал Белсат з серыі "Загадкі беларускай гісторыі" "Горад Ліда. Родам з Вялікага Княства" і "Лідскія касцёлы – ад велічы да заняпаду").

Наступная лекцыя будзе прысвечана Лідзе на тэму "Ліда. Замак" і пройдзе 9 жніўня з 17:30 да 19:00. На лекцыі будзе паказаны фільм пра раскопкі Лідскага замка з удзелам Алега Трусава.

Адрас: офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.

 

2018.08.08 0

Зварот ТБМ да грамадзян падчас перапісу называць роднай мовай беларускую (абноўлена)

Паважаныя грамадзяне Беларусі!

У 2019 годзе адбудзецца чарговы Перапіс насельніцтва нашай краіны. Адно з важных пытанняў датычыцца самаідэнтыфікацыі беларусаў і наўпрост звязанае з нацыянальнай бяспекай краіны. Гэта пытанне пра родную мову. Мы прапануем вам незалежна ад вашых палітычных і рэлігійных поглядаў, а таксама нацыянальнасці падчас правядзенння Перапісу размаўляць з перапісчыкамі на беларускай мове, запаўняць апытальныя лісты на беларускай мове і пазначаць сваю родную мову так: беларуская.

Тым самым вы засведчыце сваю прыналежнасць да гісторыі і культуры нашага народа, падтрымаеце беларускую мову  і паспрыяеце ўмацаванню незалежнасці і нацыянальнай бяспекі  Рэспублікі Беларусь.

23.07. 2018 г.                                                                                                                                     Сакратарыят ТБМ

2018.08.07 0

На Лідчыне адкрылі помнік Невядомым паўстанцам 1863 года

Як паведамляе "Белсат", 30 паўстанцаў спачываюць у брацкай магіле каля вёскі Малое Ольжава. У савецкі час іхную магілу амаль цалкам зруйнавалі, а надмагільны помнік утапілі ў багне. Праз 155 гадоў актывісты Лідчыны аднавілі памятны камень на магіле герояў, імёны якіх засталіся невядомымі.

2018.08.06 0

Алег Трусаў: Крыху пра нашу сімволіку

Сто гадоў таму, 5 жніўня 1918 г., упершыню Беларусь, дзякуючы ўраду БНР, атрымала свой першы дзяржаўны сцяг, бел-чырвона-белы. Сто гадоў супраць яго выступаюць ворагі беларушчыны, але ён застаецца нашым сімвалам беларускай свабоды. Сёння я выстаўляю некалькі рэдкіх дакументаў і копіі старых публікацый на гэтую тэму.

Спачатку афіцыйны адказ Ніла Гілевіча першаму намесніку старшыні ВС Беларусі Кузняцову, у якім выкрываецца хлусня ветэранаў-камуністаў з г. Рэчыца, якую яны пісалі ў ВС Беларусі. У сваім адказе Гілевіч піша пра сумесны савецка-фашысці парад у Брэсце 22 верасня 1939 г. пад чырвоным і фашысцкім сцягамі.

У дадатак дадаю публікацыі на гэтую тэму з савецкіх газет "Литературная газета" № 17 ад 26.04.1989 г. і "Куранты" ад 31.08.1991г., дзе друкуюцца фотаздымкі з парада ў Брэсце. Дарэчы, маскоўская газета "Куранты" піша пра другі аналагічны парад у Гродне, дзе прысутнічаў савецкі генерал Васіль Чуйкоў.

Таксама раю прачытаць думку нашых гісторыкаў, афіцыёна выказаную ў падтрымку нашых гістарычных сімвалаў двойчы: 12 верасня 1991 г. і 7 лютага 1995 г.

2018.08.06 0

У Менскім офісе ТБМ новае акно, дзякуй усім ахвярадаўцам!

У офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) новае акно. Дзякуй усiм, хто ахвяраваў грошы на рамонт офіса. Некалькі дзён таму ўжо былі абноўленыя дзверы, цяпер вось новае акно. Будзем i далей спалучаць абнаўленне i ў справах, i ў сядзібе. Таксама запрашаем на нашы мерапрыемствы і падзеі.

Усталяваць новыя дзверы і акно стала магчыма дзякуючы паспяховаму збору сродкаў на ulej.by, калі 57 чалавек ахвяравалі на рамонт арганізацыі і бягучую дзейнасць 3192 рублі. Узнагарода ахвярадаўцаў адбудзецца ў канцы месяца, больш інфармацыі будзе ў бліжэйшы час на нашым сайце, сачыце за навінамі!

2018.08.06 0