Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
На мінулым тыдні 24 лістапада старшыня ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім была ў Кіеве, дзе прымала ўдзел у Міжнародным форуме, прысвечаным 85-м угодкам Галадамору. Спадарыня Алена знаходзілася там па запрашэнні Пасольства Украіны і Міністэрства замежных спраў Украіны. Усе нашы суседзі, Літва, Латвія, Польшча і іншыя краіны афіцыйна прымалі ўдзел і былі прадстаўлены на высокім дзяржаўным узроўні, у тым ліку і на прэзідэнцкім
Тое, што з беларускага боку не было на афіцыйным узроўні дзяржаўных асобаў, сведчыць пра тое, што мы пакуль што ніяк не адмяжуемся ад сталінскіх метадаў кіравання, ніяк не адмовімся ад гэтай не самай лепшай, мякка кажучы, спадчыны.
Спадарыня Алена прысутнічала падчас выступаў з удзелам Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, а таксама прымала ўдзел у шэсці і запальванні свечак да помніка ахвярам Галадамору. Дзякуючы яе прысутнасці, ад Беларусі свечка была запалена.
2018.12.03 0
На падрыхтоўчых курсах Прыватнай установы адукацыі “Універсітэт імя Ніла Гілевіча” з панядзелка 3 снежня 17:30 пачынаецца курс лекцый па гісторыі Беларусі. Лектар – вядомы вучоны, доктар гістарычных навук, прафесар Валянцін Голубеў.
Курс уключае ў сябе 36 гадзін лекцый. Заняткі праводзяцца адзін раз на тыдзень.
Чакаем усіх неабыякавых да сваёй гісторыі сяброў!
Па пытаннях наведвання курса і аплаты звяртацца па тэл: +375 29 6383359 спн. Эліна.
2018.12.03 0
Прапануем азнаёміцца з ліставаннем Алены Анісім з Саветам Міністраў і з Міністэрствам юстыцыі адносна Пастаноў, на падставе якіх парушаюцца правы грамадзян на карыстанне беларускай мовы.
2018.11.30 3
Да свайго 15-гадовага юбілею галоўны музычны партал краіны TuzinFM.by разам з Letapis.by склаў cпіс песень, без якіх немагчыма ўявіць незалежную беларускую музыку.
2018.11.30 0
У пятніцу, 23 лістапада, на магіле Ніла Гілевіча адбылося адкрыццё помніка Народнаму паэту Беларусі, заснавальніку і старшыні ТБМ. Скульптар помніка — Ігар Засімовіч. Аўтар здымкаў - Ігар Чарняўскі.
Першым браў слова Барыс Пятровіч, таксама выказаліся многія вядомыя асобы, сябры і паплечнікі Ніла Гілевіча - Алег Трусаў, Радзім Гарэцкі, Уладзімір Арлоў, Міхась Скобла, малодшы брат Мікола Гіль, Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Рыгор Сітніца і многія іншыя.
2018.11.26 0
Прыватная ўстанова адукацыі "Універсітэт імя Ніла Гілевіча" прапануе запоўніць анкету тым, хто хоча ў будучым выкладаць ва ўніверсітэце. Вось некаторыя з накірункаў, якія плануецца адкрыць: культурная спадчына, рэгіяналістыка, медыя і камунікацыі, ІТ і інфарматыка, урбаністыка, кіраванне ў бізнесе і публічнай прасторы. Больш інфармацыі па накірунках тут.
Зараз складаецца база будучых выкладчыкаў, таму далучайцеся! Запаўняйце анкету і дасылайце яе на адрасы nhuniversitet@gmail.com і siadziba@gmail.com, альбо звычайнай поштай у ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны", 220034, г. Мінск, вул. Румянцава, 13.
2018.11.19 0
На паседжанні Рады ТБМ, якое адбылося 7 лістапада 2018 г., быў прыняты зварот да грамадзян Рэспублікі Беларусь з нагоды перапісу 2019 г. У звароце грамадзян Беларусі заклікаюць пазначаць беларускую мову роднай. Азнаёміцца са зваротам можна тут.
2018.11.17 0
Прапануем для абмеркавання азнаёміцца з канцэпцыяй праекта Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы", якая прапануецца Грамадскім аб’яднаннем “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. Па даручэніі Рады ТБМ канчатковую версію падрыхтаваў намеснік старшыні ТБМ Дзяніс Тушынскі. Спампаваць праект можна тут.
2018.11.16 1
Прыватная ўстанова адукацыі "Універсітэт імя Ніла Гілевіча" адкрыла разліковыя рахункі і ў замежнай валюце. Цяпер ахвяраваць на дзейнасць установы можна ў далярах, еўра ці расійскіх рублях.
Сродкі на дзейнасць універсітэта можна пералічыць у беларускіх рублях на рахунак BY49BLBB30150193050167001001
і ў беларускіх рублях на дабрачынны рахунак для ахвяраванняў BY56BLBB31350193050167001001
BIC BLBBBY2X УНП 193050167 (ААТ "Белінвестбанк").
У замежнай валюце на наступныя рахункі:
BY22BLBB30150193050167001002 - у валюце USD;
BY92BLBB30150193050167001003 - у валюце EUR;
BY65BLBB30150193050167001004 - у валюце RUB.
З усімі пытаннямі звяртайцеся на электронную пошту: nhuniversitet@gmail.com
2018.11.15 0
Сёння, 7 лістапада, прайшла Рада ТБМ, на якой абмеркавалі сабраным кворумам пытанне "Аб праекце Закона "Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы", пагутарылі пра важнасць папулярызацыйнай праграмы пра пазначэнне беларускай роднаю моваю падчас перапісу насельніцтва ў 2019 г., абмеркавалі дзейнасць Універсітэта імя Ніла Гілевіча (падчас чаго адбылася прэзентацыя сайта ўніверсітэта nhu.by) і абмеркаванне сітуацыі з падпіскай газеты "Наша слова" і папулярызацsі сайта nslowa.by.
2018.11.07 0