Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
У Мінску распачынае дзейнасць #ДзіцячыКлюб. Гэта серыя развівальна-забаўляльных заняткаў для дзетак, а таксама спектаклі, святы і цікавыя госці.
Заняткі праходзяць на беларускай мове ў інтэрактыўнай форме з гульнямі, творчымі і тэатральнымі майстар-класамі, навуковымі і гістарычнымі даследаваннямі.
Перыядычна на заняткі будуць завітваць беларускія музыкі, паэты і іншыя зоркі.
Рэкамендаваны ўзрост: 3 – 12 гадоў.
Перыядычнасць заняткаў: раз на тыдзень.
Працягласць занятку: 2 гадзіны.
Месца правядзення: кафэ “Грай” (Інтэрнацыянальная, 33).
Кошт і расклад заняткаў тут.
2019.01.24 0
Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека 70 гадоў. Пра тое, як яна працуе і ці працуе, ведаюць нямногія. Група энтузіястаў пад кіраўніцтвам Праваабарончага цэнтра "Вясна" разабрала Дэкларацыю на эльфах, а таксама праверыла яе актуальнасць у 2018 годзе. Каб усім дарослым было больш зразумела, разбор прыняў форму казкі. Прачытаць яе можна тут.
Час чытання - 20 хвілін. Казка праілюстраваная і мае беларускамоўную і рускамоўную версіі, а для зручнасці ёсць падзел на раздзелы, сярод якіх "Паходжанне правоў", "Дэкларацыя. Інструкцыі да карыстання", "Як выжыць у гэтай казцы" і іншыя.
2019.01.23 1
У мінулым месяцы ў Міністэрства культуры і "Кінавідэапракат" была дасланая петыцыя "Беларускую мову на шырокія экраны!"
Яна тычылася таго, што ў Беларусі няма фільмаў, якія прафесійна агучваюцца і дублююцца па-беларуску. Канешне, існуюць аматарскія праекты па агучцы, але яны займаюцца пераважана фільмамі мінулых гадоў, бо з фінансавых прычын не могуць дазволіць сабе прэм'ерныя стужкі. Беларусь фактычна засталася адзінай краінай Еўропы, дзе фільмы ідуць з дубляжом і агучваннем не на роднай мове. Краіна губляе не толькі свой твар, але і сотні працоўных месцаў – перакладчыкаў, акцёраў, тэхнічных спецыялістаў, а таксама аддае ўласны рынак і грошы расійскім дыстрыб’ютарам. Беларусы просяць распрацаваць дзяржаўную праграму па пашырэнні беларускай мовы ў дубляжы кіна- і мультфільмаў.
На 31 снежня 2018 г. ініцыятыву падтрымала 900 чалавек. Нядаўна быў атрыманы адказ.
2019.01.21 0
У апошнім нумары часопіса "Верасень" акрамя паэзіі, прозы, эсэістыкі і крытыкі можна знайсці цікавую гутарку паэта, барда і рэдактара часопіса "Верасень" Эдуарда Акуліна і гісторыка, в.а. рэктара Універсітэта імя Ніла Гілевіча, ганаровага старшыні Таварыства беларускай мовы Алега Трусава. У гутарцы Алег Трусаў распавёў пра свой шлях да беларускай мовы і стварэнне ўніверсітэта, а таксама апублікаваныя рэдкія здымкі з архіва сп. Трусава. Падаем частку гутаркі.
2019.01.04 0
Тры беларускамоўныя сям’і – Мудрачэнкі, Касьцюкевічы і Бойкі, доўга спрабавалі аддаць дзетак у беларускамоўную групку. Паасобку. Усе варыянты такіх групак на практыцы аказваліся фармальна-беларускамоўнымі. Сем'і распачалі краўд-кампанію ў падтрымку ідэі баланса моваў у садках. Трэба закупіць кнігі і абсталяванне, каб замацаваць уласны поспех і сабраць зацікаўленых бацькоў на Стратэгічны форум, каб дапамагчы спланаваць беларускамоўнае навучанне дзетак.
2018.12.24 0
Выйшаў з друку чарговы, дзевятнаццаты па ліку, нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”.
Азнаёміцца з нумарам “Верасень” №19 можна на сядзібе ТБМ (Румянцава,13). Чытайце “Верасень” на сайце: Kamunikat.org. Дасылайце свае творы ў “Верасень” на адрас: verasenchas@gmail.com.
2018.12.24 0
Выйшаў зборнічак калыханак "Калыханкі", у якім пададзены тэксты калыханак разам з яскравымі малюнкамі мастачкі Ганны Сілівончык, а таксама ўкладзены дыск з гэтымі калыханкамі на музыку і беларускіх аўтараў, і замежных, і на народныя мелодыі.
2018.12.21 0
Віншуем спадара Радзіма Гарэцкага, які 7 снежня адзначыць свой юбілей. Сп. Радзім вядомы навуковец і грамадскі дзеяч, сябра Рады ТБМ, сябра аргкамітэта па стварэнні Прыватнай установы адукацыі "Універсітэт імя Ніла Гілевіча", акадэмік НАН Беларусі. Шчыра віншуем Радзіма Гаўрылавіча Гарэцкага з днём нараджэння, зычым яму добрага здароўя, аптымізму, поспехаў у навуковай і грамадскай дзейнасці. Дзякуй Вам за Вашу працу і энергію!
2018.12.04 0
Паважаныя сябры, запрашаем 12 снежня 2018 г. у 18:45 наведаць лекцыю “Мiкраарганiзмы” ўнутры чалавека: добрыя суседзi цi галоўныя жыхары?” у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13).
Як ўплывае склад i вiды мiкраарганiзмаў на чалавека i ягонае здароў’е. Чаму антыбiётыкi часта не дапамагаюць, а пробiётыкi не заўсёды працуюць. Як зладзіць канструктыўны “дыялог” са сваiмi бактэрыямi. Ці ёсць перспектыва лячыць некаторыя хваробы простай зменай рацыёну?
Лекцыю чытае Ганна Барэйка - навуковая супрацоўнiца, аспiрантка Iнстытута мiкрабiялогii Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, адна з арганiзатараў першага ў Беларусi навуковага фестывалю Scifest 2018.
Уваход вольны.
2018.12.04 0
Старшыня ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім разам з калегамі-дэпутатамі І.М.Рынейскай, А.Ф. Леўшуновым, Т.М. Сайганавай, В.А. Барадзенем па запрашэнні Пасла Кыргызстана Амураліева Кубанычбека Касымавіча прыняла ўдзел у адкрыцці памятнага знака ў гонар Чынгіза Айтматава.
2018.12.03 1