Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Прапановы ТБМ па прэзентацыі Беларусі падчас Еўрапейскіх гульняў 2019 і па правядзенні грамадскай кампаніі перад перапісам насельніцтва

На ліпеньскім паседжанні сакратарыята ТБМ было прынята некалькі важных рашэнняў, якія датычаць дзейнасці арганізацыі ў звязку з правядзеннем Еўрапейскіх гульняў і Перапісам насельніцтва ў 2019 г., а таксама пра падпіску на “Наша слова”.

Падрабязнасці далей. Запрашаем да супрацы і просім звяртацца з прапановамі на адрас siadziba@gmail.com

2018.09.21 0

Запрашаем на кінапрагляд фільма "Вечнае ззянне чыстага розуму"

Запрашаем сёння, 21 верасня, у офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13) на прагляд фільма Мішэля Гондры ў беларускай агучцы "Вечнае ззянне чыстага розуму" (ЗША, 2004) з Джымам Керы і Кейт Уінслет у галоўных ролях. Фільм атрымаў Оскар за найлепшы сцэнар. Пачатак прагляду а 19-й, уваход вольны.

Наступны прагляд адбудзецца 28 верасня. Будзем глядзець стужку, якая ўжо стала кінакласікай, "Кава ды цыгарэты" Джыма Джармуша (ЗША, 2003). Стужкі агучаныя тэлеканалм Белсат.

Расклад:

21 верасня - "Вечнае ззянне чыстага розуму", ЗША, 2004 г.

28 верасня - "Кава ды цыгарэты", ЗША, 2003 г.

2018.09.21 0

Вядзецца набор у гурток беларускай мовы для дзяцей у Гомелі

Гомельскае ТБМ абвяшчае набор на доўгачаканы трэці сезон гуртка "Мова дзяцей". Дзеці ў гульнявой форме будуць атрымліваць веды па гісторыі, мове і культуры Беларусі, размаўляць пра людзей і ўвесь свет. Заняткі бясплатныя і будуць праходзіць у Цэнтры беларускай мовы (вул. Працоўная, 7а, кабінет 14).

Каардынатарка гуртка, прафесійны выкладчык, старшыня Гомельскага ТБМ Алеся Аўласевіч. 

Каб вашае дзіця патрапіла на "Мову дзяцей", трэба запоўніць анкету. З адабраных ўдзельнікаў будуць створаныя групы рознага ўзросту. Заняткі плануюцца, як на выходныя, так і буднія дні. Узровень валодання мовай значэння не мае.

Тэлефон для даведак +375299089162 (Алеся).

 

2018.09.20 0

Выступ Алены Анісім на падвядзенні вынікаў рэспубліканскага паэтычнага конкурсу “Шчасце – жыць у мірнай краіне”

У аўторак, 18 верасня, старшыня ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім прыняла ўдзел у ўганараванні ўдзельнікаў паэтычнага конкурсу сярод школьнікаў "Шчасце жыць у мірнай краіне". Ніжэй змяшчаем тэкст яе выступу.

2018.09.20 0

Адбылася прэзентацыя першага глянцавага нумара часопіса ARCHE

Сёння, 19 верасня, а 19:00 на сядзібе ТБМ адбылася прэзентацыя першага глянцавага нумара часопіса ARCHE, прысвечанага - 100-годдзю БНР.

На прэзентацыю прыйшло каля 3-х дзясяткаў чалавек. Распавядалі пра змест часопіса, умовы выдання, пра само заснаванне БНР шэф-рэдактар Аляксандар Пашкевіч і гісторык Уладзімер Ляхоўскі.

2018.09.19 0

БХД, Ганна Канапацкая і Алена Анісім накіравалі ў парламент праект закона аб ахове бел-чырвона-белага сцяга

На сайце БХД распавялі пра тое, што БХД, Ганна Канапацкая і Алена Анісім накіравалі ў парламент праект закона аб ахове бел-чырвона-белага сцяга.

У межах падрыхтоўкі да ўнясення на сесію Палаты прадстаўнікоў Беларуская хрысціянская дэмакратыя 18 верасня разам з дэпутатамі Ганнай Канапацкай і Аленай Анісім накіравалі Праект Закона "Аб выкарыстанні і ахове першага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь" і абгрунтаванне да яго ў Міністэрства юстыцыі і Міністэрства ўнутраных спраў.

Разам з праектам Закона у міністэрствы былі накіраваны подпісы грамадзян у яго падтрымку, паведаміла сустаршыня БХД Вольга Кавалькова.

Дадзены Закон рэгулюе прававыя асновы выкарыстання, папулярызацыі і аховы бел-чырвона-белага сцяга, які з'яўляўся першым дзяржаўным сцяга Рэспублікі Беларусь і які мае асаблівае гістарычнае і духоўна-маральнае значэнне для нашай краіны.

2018.09.18 0

#dreamgirl (паштоўкi)

На сайце oz.by можна замовиць выдатны набор паштовак па-беларуску #dreamgirl. Прыдумала их Марыя Чаракова.

Кожнай дзяўчынцы (няважна, колькi ёй гадоў!) час ад часу патрэбна натхненне ў вяселыя i сумныя моманты. Гэтая кнiга - набор крэатыўных паштовак, з дапамогай якiх ты можаш стварыць сваю "Сцяну мары". Яна нагадае табе пра тое, што ты хочаш зрабiць да сваiх 80 гадоў, хто ты ў сваiм сакрэтным жыццi i ў якiя краiны цябе вееельмi цягне.

Размясцi яе так, як табе падабаецца, i будзь #dreamgirl, якая жыве сваей марай!

Ты таксама можаш дасылаць i дарыць паштоўкi сябрам, бацькам, каханаму, бабулям, дзядулям i усiм, каго ты хочаш пацешыць.

2018.09.14 0

Экспертнае апытанне Цэнтра новых ідэй: "Індэкс беларускай будучыні"

Будучыня часта ўспрымаецца абстрактна, але насамрэч “заўтра” не складзена з фантазій, выпадковасцяў ці “чорных лебедзяў”, пішуць на сайце Цэнтра новых ідэй. Будучыня кшталтуецца канкрэтным пазлам доўга­тэрміновых трэндаў

Як будзе выглядаць Беларусь праз пяць гадоў? У якім стане будзе наша эканоміка? Ці палепшыцца дэмаграфічнае становішча? Ці стане Беларусь больш адукаванай ды інавацыйнай? Наколькі ўзмоцніцца ці аслабне нашая ідэнтычнасць? Індэкс беларускай будучыні створаны акурат дзеля таго, каб адказаць на падобныя пытанні.

 

2018.09.14 0