Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Каштоўная спадчына Казіміра Фарыно

Шаноўныя наведвальнікі нашага сайта! Мы атрымалі важны дакумент, датычны пашырэння беларускай мовы ў адукацыі,  з якім знаёмім і вас. Чакаем ад вас водгукаў, каментароў і прапаноў.

2012.06.22 0

Ці ведаюць беларусы пра сваю культуру?

Трэцяя частка даследавання, праведзенага ГКК “Будзьма беларусамі!” і лабараторыяй “Новак” увесну 2012 года, прысвечаная пытанням папулярнасці культурных мерапрыемстваў, вядомасці беларускіх “зорак”, 75-працэнтнай квоце на беларускую музыку ў эфіры і так званаму “чорнаму спісу”, якога не існуе.

2012.06.20 0

"Можна быць беларусам, ганарыцца сваёй беларускасцю і не ведаць беларускай мовы"

Чаму беларусы не гавораць па-беларуску нават у хаце? Хто ўсё ж гаворыць па-беларуску? Наколькі мова з'яўляецца складнікам нацыянальнай ідэнтычнасці? Ці могуць быць у людзей дзьве родныя мовы? Над гэтымі пытаннямі ў «Праскім акцэнце» разважаюць філосаф Валянцін Акудовіч, сацыёлаг Аляксей Ластоўскі і культуролаг Юлія Чарняўская.

2012.06.18 0

Вынікі сацыялагічнай апытанкі: беларуская мова - мова эліты і апазіцыі

У сакавіку 2012 года ГКК “Будзьма беларусамі!” і лабараторыя сацыялагічных даследаванняў “Новак” правялі сацыялагічнае апытанне што да нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, стаўлення да беларускай мовы, гістарычнай памяці. Гэта ўжо другое апытанне на такую тэматыку. Папярэдняе было ў 2009 годзе. Сёння кампанія “Будзьма беларусамі!” прэзентуе частку даследавання, якая датычыць стаўлення беларусаў да нацыянальнай мовы.

2012.06.02 0

Краязнаўчы фэст у Мінску

Працягваючы ажыццяўленне праекту “Захаванне гістарычнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці”, 28 траўня 2012 г. Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны арганізавала ў сценах Нацыянальнага гістарычнага музея ў Мінску краязнаўчы фестываль.

2012.06.02 0

Пашырым нашу мову ў нашых школах: зварот Сакратарыята ТБМ

Шаноўныя бацькі і дзеці! Давайце сёлета, у юбілейны год класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Танка пашырым выкарыстанне беларускай мовы ў нашых школах і падтрымаем прапанову Міністра адукацыі Беларусі, каб ва ўсіх школах нашай краіны з верасня гэтага года вярнуцца да выкладання гісторыі і геаграфіі Беларусі на дзяржаўнай беларускай мове.

2012.06.01 0