Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
На Нашай Ніне з'явіўся матэрыял пра тое, што на YouTube ёсць беларускамоўны канал для дзетак. Яго галоўныя героі — Вера і Ян — праводзяць цікавыя эксперыменты і вучаць малых словам на роднай мове.
2019.07.10 0
У археалагічнай экспедыцыі, якая праводзіцца пры Свята-Елісееўскім Лаўрышаўскім мужчынскім манастыры ў Наваградскім раёне, штогод арганізуецца валанцёрская група моладзі і падлеткаў. У 2019 годзе група будзе дзейнічаць з 13 па 28 ліпеня.
Запрашаюцца добраахвотнікі з ліку моладзі, студэнтаў/к і навучэнцаў, якім цікава правесці 15 дзён у добрай сяброўскай кампаніі, паспрабаваць сябе ва ўмовах экспедыцыйнага жыцця і займацца карыснай працай. Валанторы будуць працаваць па 4 – 6 гадзінаў у дзень. У вольны час праводзяцца лекцыі, літаратурныя сустрэчы ды экскурсіі. З удзельнікамі школьнага ўзросту працуюць дасведчаныя педагогі.
Даведкі і запіс праз эл. адрас: ekspiedycyja.lauryshava@gmail.
Крыніца: belngo.info
2019.07.09 0
Да Беларускага ПЭН-цэнтра звярнуўся амерыканскі сацыялінгвіст і выкладчык Бостанскага каледжа (ЗША) Курт Вулхайзер. Ён праводзіць моўнае даследаванне ў Беларусі і запрашае Вас паўдзельнічаць. Калі Вы ведаеце, каму яшчэ можа быць цікавая гэтая інфармацыя, падзяліцеся ёю, калі ласка.
Інтерв'ю плануюцца ў чатырох найбуйнейшых гарадах Беларусі: у Мінску 10-га ліпеня (18.30-20.30), у Гомелі 15-га і 16-ага, у Магілёве 19-га і 20-га, і ў Віцебску 22-га і 23-га ліпеня.
Калі Вы жадаеце прыняць удзел у гэтым даследаванні, калі ласка, напішыце па адрасе: woolhise@bc.edu.
2019.07.09 0
Паводле сайта mogilevnews.by у Магілёве плануецца павялічыць колькасць беларускіх груп і класаў у дзіцячых садках і школах. Праўда, толькі калі будзе запыт - наяўнасць адпаведнай заявы. Такая інфармацыя атрымана ад Упраўлення па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама.
На дадзены момант у 2019/2020 навучальным годзе плануецца набор дзяцей дашкольнага ўзросту ў групы з беларускай мовай навучання на базе трох яслей-садкоў: №37, №79 і №117. Групы будуць створаны пры наяўнасці заяў ад бацькоў ці іншых законных прадстаўнікоў дзяцей. Таксама працягне работу група ў Яслях-садку №7.
Пытанні па навучанні і выхаванні дзяцей у гэтых групах бацькі могуць задаваць па тэлефонах: 74-48-67, 23-08-85 (Яслі-сад №37); 42-71-55, 42-71-54 (Яслі-сад №79); 33-09-10 (Яслі-сад №117).
У 2019/2020 навучальным годзе будзе ісці набор у першы клас з беларускай мовай навучання на базе СШ №1 і СШ №34. Таксама працягне работу трэці клас з беларускай мовай навучання ў СШ № 1, другі і чацвёрты класы з беларускай мовай навучання ў СШ №34.
Пытанні па навучанні дзяцей у гэтых класах бацькі могуць задаваць па тэлефонах: 24-18-64, 24-43-66, 24-95-75 (СШ №1); 24-52-29, 24-50-15, 24-52-61 (СШ №34).
Паводле mogilevnews.by
2019.07.05 0
Выдавецтва "Папуры" выдала некалькі вельмі якасных кніжак для дзетак ад 0+ у серыі "Хвілінкі-цікавінкі": "Лічым да пяці", "Жывёлы ў лесе", "Жывёлы на ферме", "Еду, плаваю, лячу".
Старонкі кніжак з тоўстага кардону, прычым многія з іх маюць рухомыя элементы. Аўтар кніг Васіль Федзіенка. На беларускую пераклала Т. І. Папова. На жаль, кожная кніга каштуе больш за 30 рублёў, але, ўлічваючы якасць і ўнікальнасць выдання сярод падобных кніг на беларускай мове, кошт даволі адэкватны.
Таксама сярод прыемных кніжных навінак для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту вылучаецца кніга-перакрутка Кацярыны Хадасевіч-Лісавой "Вухуцік. Васільвася" (выдавецкі дом "Звязда"). Кніга цікавая тым, што мае 2 гісторыі, надрукаваныя з 2-х бакоў (каб прачытаць іншую гісторыю, кнігу трэба перагарнуць). Пасярэдзіне кнігі чытачоў чакае "Вандрульня" (вандроўка і гульня).
2019.07.04 0
У чацвер, 4 ліпеня, у менскім офісе ТБМ адбылася сустрэча кіраўніцтва арганізацыі са спадарыняй Марылуізай Бэк (былая дэпутатка партыі Зялёных), зараз стваральніца Цэнтра ліберальнай сучаснасці.
Падчас сустрэчы гаворка ішла пра агульную палітычную сітуацыю ў Беларусі, пра выклікі для грамадзянскай супольнасці і кіроўнай эліты краіны, пра Універсітэт імя Ніла Гілевіча і пра магчымыя формы супрацоўніцтва.
Алег Трусаў прэзентаваў госці сваю (у суаўтарстве) кнігу "Гісторыя Расіі" на беларускай мове і ўзняў пытанне таго, што гісторыя Германіі па-беларуску да сіх пор, на жаль, выдадзена не была, хаця абмеркаванні гэтай ідэі адбываліся не раз.
2019.07.04 0
Сёння, 4 ліпеня, прайшлі другія заняткі новага сезона "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук.
На сустрэчы ладзіўся прагляд гістарычных фільмаў выбітнага гісторыка Алеся Краўцэвіча пра Мсціслаў (
Штомесяц будзе праведзена па 1-2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў будзе распавядаць пра гісторыю розных гарадоў Беларусі, сярод якіх Мір, Слонім, Валожын, Мсціслаў і мястэчка Івянец. Тэма трэцяй сустрэчы - "Сярэднявечны Мсціслаў".
2019.07.04 0
Моўнае пытанне — адное з самых доўгайграючых у краіне, але, як гэта часта бывае, інфармацыі няшмат ці яна недаступная, паведамляе ideaby.org. Таму глядзіце інфаграфіку паводле дадзеных на пачатак 2017/2018 навучальнага года з статыстычнага зборніка Мінадукацыі, якія апублікаваў Дзмітры Іванавіч.
2019.07.04 0
Учора, 1 ліпеня, у менскім офісе ТБМ адбылася літаратурная сустрэча з паэтам, бардам, галоўным рэдактарам часопіса "Верасень" сп. Эдуардам Акуліным. Сустрэча была прымеркаваная да дзесяцігоддзя літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”, дваццаты нумар якога выйшаў зусім нядаўна.
На мерапрыемства трапіла некалькі дзясяткаў чалавек, адкрывалі сустрэчу старшыня ТБМ спн. Алена Анісім і Ганаровы старшыня арганізацыі сп. Алег Трусаў. Акрамя іншага сустрэча праходзіла ў межах святкавання 30-годдзя ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны".
2019.07.02 0
На сайце petitions.by у мінулым месяцы збіралі подпісы, каб дамагчыся прыняцця нацыянальнай Інструкцыі па транслітарацыі замест састарэлай раманізацыі BGN/PCGN.
Петыцыя была дасланая 18 чэрвеня, 28 чэрвеня прыйшоў адказ. На старонцы петыцыі можна азнаёміцца з самой петыцыяй і адказам цалкам.
2019.07.01 0