Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Форэкс па-беларуску?

Беларуская мова пашырае сваю прысутнасць у Інтэрнэт-прасторы. Сёння можна пазнаёміцца, як зарабіць грошы, гандлюючы на рынку Форэкс, на беларускай мове.

2012.06.07 0

Вынікі сацыялагічнай апытанкі: беларуская мова - мова эліты і апазіцыі

У сакавіку 2012 года ГКК “Будзьма беларусамі!” і лабараторыя сацыялагічных даследаванняў “Новак” правялі сацыялагічнае апытанне што да нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, стаўлення да беларускай мовы, гістарычнай памяці. Гэта ўжо другое апытанне на такую тэматыку. Папярэдняе было ў 2009 годзе. Сёння кампанія “Будзьма беларусамі!” прэзентуе частку даследавання, якая датычыць стаўлення беларусаў да нацыянальнай мовы.

2012.06.02 0

Краязнаўчы фэст у Мінску

Працягваючы ажыццяўленне праекту “Захаванне гістарычнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці”, 28 траўня 2012 г. Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны арганізавала ў сценах Нацыянальнага гістарычнага музея ў Мінску краязнаўчы фестываль.

2012.06.02 0

Калі за адраджэнне мовы - чытай, спадарства,“Наша слова”!

Шаноўныя сябры, ідзе падпіска на другое паўгоддзе 2012 года. У каталогу “Белпошты” інфармацыя пра газету знаходзіцца на ст. 66. Цана падрасла, але далёка не ў тэмпе інфляцыі. Падпіска на 1 месяц каштуе 3850 рублёў, на тры месяцы – 11550 рублёў, на 6 месяцаў – 23100 рублёў.

2012.06.01 0

Пашырым нашу мову ў нашых школах: зварот Сакратарыята ТБМ

Шаноўныя бацькі і дзеці! Давайце сёлета, у юбілейны год класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Танка пашырым выкарыстанне беларускай мовы ў нашых школах і падтрымаем прапанову Міністра адукацыі Беларусі, каб ва ўсіх школах нашай краіны з верасня гэтага года вярнуцца да выкладання гісторыі і геаграфіі Беларусі на дзяржаўнай беларускай мове.

2012.06.01 0