Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

На petitions.by збіраюць подпісы за права атрымаць ад супрацоўнікаў дзяржаўных органаў вусны адказ на мове звароту (абноўлена)

На сайце petitions.by пачалі збіраць подпісы за права атрымліваць ад супрацоўнікаў дзяржаўных органаў вусны адказ на мове звароту. Сабрана ўжо амаль 800 подпісаў, да адсылання петыцыі ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь і Палату прадстаўнікоў Нацыянальгага сходу Рэспублікі Беларусь застаецца 4 дні.

Падпісаць і прачытаць тэкст цалкам можна на старонцы петыцыі.

2019.07.19 0

Навіны Універсітэта імя Ніла Гілевіча: пададзены пакет дакументаў для атрымання ліцэнзіі (абноўлена)

У пятніцу, 19 ліпеня, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім (ТБМ з'яўляецца заснавальнікам універсітэта) падала падрыхтаваны рэктаратам Універсітэта імя Ніла Гілевіча першы неабходны пакет дакументаў на атрыманне ліцэнзіі для набору студэнтаў ужо на 2020 год, прынамсі, на гэта вялікі спадзеў.

Нагадаем, што ў аўторак, 2 ліпеня, адбылося пасяджэнне рэктарата Універсітэта імя Ніла Гілевіча, на якім былі падведзены вынікі дзейнасці за час атрымання рэгістрацыі і было вырашана ў гэтым месяцы цалкам падрыхтаваць і падаць пакет дакументаў на атрыманне ліцэнзіі для набору студэнтаў ужо на 2020 год па 4-х спецыяльнасцях. Акрамя іншага, сярод дакументаў і 18 вучэбна-метадычных комплексаў, падрыхтаваных нашымі выкладчыкамі.

Таксама кіраўніцтва Універсітэта імя Ніла Гілевіча ўдзячнае за фінансавую падтрымку. У першую чаргу, выказваем падзяку спн. Мотуз і спн. Мікульскай.

Калі маеце магчымасць падтрымаць універсітэт, то па гэтай спасылцы ёсць інструкцыя. Любыя пытанні задавайце праз пошту nhuniversitet@gmail.com.

Чытайце пра нас на сайце ўніверсітэта www.nhu.by і ў інстаграме www.instagram.com/nhu.by.

2019.07.19 0

Алена Анісім накіравала ўладам праект закона аб прыпыненні выканання смяротнай кары

Учора, 18 ліпеня, Старшыня ТБМ, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў спн. Алена Анісім накіравала праект закона аб прыпыненні выканання смяротнай кары ў Міністэрства юстыцыі і Міністэрства ўнутраных спраў (для іх заўваг і прапаноў, праект дасланы на дзвюх дзяржаўных мовах). 

Праект

ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

Аб прыпыненні выканання пакарання ў выглядзе смяротнай кары

Прыняты Палатай прадстаўнікоў
Ухвалены Саветам Рэспублікі

Артыкул 1. Прыпыніць дзеянне артыкула 175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь да адмены смяротнай кары.

Артыкул 2. Асобы, у адносінах да якіх ёсць прысуд да смяротнай кары, які ўступіў у сілу, накіроўваюцца ў папраўчыя калоніі ў парадку, прадугледжаным артыкуламі 65 і 70 Крымінальна-выканаўчага кодэкса, для іх утрымання на ўмовах, прадугледжаных у адносінах да асобаў, якія адбываюць пажыццёвае зняволенне.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

2019.07.19 0

Праект "Навучальныя візіты ў Гдыні" (Польшча). Дэдлайн у нядзелю! (абноўлена)

Праект "Навучальныя візіты ў Гдыні" з 2015 па 2021 год, у рамках якога маладыя людзі з Беларусі, Малдовы і Украіны могуць наведаць гэты горад у фармаце двухтыднёвай вучэбнай паездкі. Спонсарам праекта з'яўляецца горад Гдыня. Працоўная мова - руская. Падача заяўкі і ўдзел у навучальным візіце бясплатны.

Бліжэйшыя навучальныя візіты адбудуцца: 29 верасня-12 кастрычніка, 10-23 лістапада. Заяўкі прымаюцца анлайн да 23:59 21 ліпеня 2019 года.

2019.07.19 0

Першы ў Беларусі ZERO WASTE MARKET

У нядзелю, 21 ліпеня, у культурным цэнтры "Корпус" (пр. Машэрава, 9, корпус 8) з 12:00 да 19:00 адбудзецца першы ў Беларусі ZERO WASTE MARKET - маркет руху "нуль адходаў", дзе вы зможаце купіць zero waste і фермерскія прадукты без пакетаў, даведацца больш пра рух "нуль адходаў" і паспрабаваць веганскую ежу без пакавання. Не забудзьцеся захапіць з сабой кантэйнер і лыжку для ежы. Уваход вольны!

2019.07.19 0

Збор сродкаў на дэбютны альбом гурта Trollwald!

На краўдфандзінгавай платформе ulej.by збіраюць сродкі на дэбютны альбом гурта Trollwald.

Аўтар праекта і ўдзельнік гурта Андрэй Апановіч піша, што праца над матэрыялам для дэбютнага альбома скончана і цяпер застаецца пачаць яго запіс у студыі. Падтрымка трэба для таго, каб:

  • пачаць запіс ўсіх інструментаў і вакалаў ў студыі;
  • зрабіць звядзенне і майстарынг альбома;
  • пачаць працу па візуальным афармленні альбома (стварэнне аўтарскіх ілюстрацый для кожнай песні, афармленне буклета, вокладкі і інш.).

Сабраць плануецца 7662 рублі (пакуль сабрана 6% ад запланаванай сумы). Ахвяраваць можна розныя сумы ад 10 рублёў (за магчымасць спампаваць альбом у сеціве) да 500 рублёў (за размяшчэнне падзякі на фізічным дыску). Сам дыск з альбомам атрымаць можна будзе ахвяраваўшы 14 рублёў.

2019.07.19 0

Віленская школа маладых лідараў і лідарак

Цэнтр вывучэння Усходняй Еўропы аб'яўляе конкурс заявак на 2-ю Віленскую школу маладых лідараў і лідарак. Праграма будзе праходзіць 17-19 кастрычніка 2019 года ў Вільні, Літва. Трохдзённая праграма ўключае сустрэчы і дыскусіі з вядомымі экспертамі, якія вядуць барацьбу з дэзынфармацыяй у сваіх краінах і/або прадстаўленых установах. Неабходна запоўніць форму заяўкі на англійскай (пераважна) ці рускай мове, захаваць яе ў фармаце Word і адправіць арганізатарам па электроннай пошце eesc0216@gmail.com (VYLM Application у тэме ліста) да 12 жніўня 2019.

2019.07.19 0

Цэнтр новых ідэй абвяшчае набор на Школу маладых рэфарматараў - дэдлайн у суботу! (абноўлена)

Цэнтр новых ідэй запрашае на пяць дзён навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі ведамі і практычнымі навыкамі, патрэбнымі для рэфармавання Беларусі.

Школа пройдзе з 12 па 16 жніўня пад Мінскам у гатэлі Drozdy club.

Калі табе ад 16 да 25 і ты хочаш рабіць рэформы, то Цэнтр новых ідэй запрашае на школу ў жніўні. Цэнтр новых ідэй цалкам пакрывае кошт удзелу ў летняй школе. Адбор удзельнікаў будзе адбывацца на конкурснай аснове паводле заяўкі і сумоўя.

Па выніках летняй школы найлепшыя ўдзельнікі будуць мець магчымасць прайсці стажыроўку ў Цэнтры новых ідэй і партнёрскіх арганізацыях.

Падаць заяўку можна па спасылцы. Дэдлайн падачы заявак — 20 ліпеня.

Калі ў Вас узніклі пытанні, то калі ласка пішыце на ideaby.org@gmail.com, тэма ліста "Школа маладых рэфарматараў".

2019.07.18 0

Экскурсія да 200-годдзя Станіслава Манюшкі і з нагоды 30-годдзя ТБМ ужо ў суботу! (абноўлена)

З нагоды 30-годдзя ТБМ і 200-годдзя кампазітара Станіслава Манюшкі запрашаем 20 ліпеня (субота) на экскурсію па мясцінах нашага вядомага суайчынніка. Экскурсавод: Аляксей Фралоў, лаўрэат міжнародных конкурсаў, фагатыст, музыказнаўца і дырыжор.

Кошт: 45,00 рублёў. Кошт для дзяцей школьнага ўзросту:  40,00 рублёў.

У кошт уваходзіць: праезд на аўтобусе, экскурсійнае суправаджэнне па маршруце, абед, уваходныя квіткі і экскурсіі ў музеях.

Запіс і збор грошаў вядзецца да 15 ліпеня ці да поўнага запаўнення аўтобуса.

Кантактная асоба: старшыня Менскай арганізацыі ТБМ Аляксандр Давідовіч (тэл. +375 29 276 08 06).

2019.07.18 0

Інтэграцыйны намётавы летнік-семінар "Круглае возера-2019". Да канца рэгістрацыі 2 дні! (абноўлена)

Беларускае моладзевае грамадскае аб'яднанне "Розныя-Роўныя" запрашае маладых людзей 18-35 гадоў (у тым ліку і тых, у каго ёсць розныя фізічныя абмежаванні) правесці 10 самых актыўных, вясёлых, займальных і пазнавальных дзён у летнім інтэграцыйным намётавым лагеры-семінары "Круглае возера-2019" (3-13 жніўня 2019 года, на беразе возера). Мэтай лагера з'яўляецца актывізацыя і інтэграцыя моладзі. Арганізатары забяспечваюць трансфер з Мінску, харчаванне і пражыванне ў палатках. Неабходна азнаёміцца ​​з правіламі ўдзелу і запоўніць анлайн анкету-заяўку не пазней за 19 ліпеня 2019 года.

2019.07.17 0