Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Магілёўскае ТБМ ладзіць аднадзённую краязнаўчую вандроўку на Фестываль міфалогіі ў Лепель

Магілёўскае ТБМ імя Ф. Скарыны ладзіць 18 жніўня аднадзённую краязнаўчую вандроўку да Лепельскага цмока. Маршрут: Магілёў - Смаляны - Лепель - Магілёў.
Запіс і даведкі па тэлефоне: +375 29 388-35-61 (сп. Алег).

2018.08.13 0

Комікс беларускага дызайнера, паэта і музыкі Пашы Дарохіна: пра Андрэйку, агародзец ды птушачак

Паша Дарохін, акрамя паэтычнай і спеўнай творчасці, стварае многа адметных візуальных цікавостак. Некаторыя з іх становяцца гітамі, а некаторыя бывае прыемна выпадкова адшукаць ці адкрыць. Прапануем яго недзіцячы комікс пра Андрэйку, агародзец ды птушачак.

2018.08.13 1

Народны мемарыял "Курапаты": акцыя "Брукаванка памяці". На збор сродкаў засталося 47 дзён (абноўлена)

На платформе talaka.org працягваюць збіраць сродкі на важную справу.

Сабраныя грошы пойдуць на стварэнне якаснай брукаванай дарогі ад тунэля праз МКАД да Крыжа пакутаў у народным мемарыяле «Курапаты». Грошы, якія застануцца пасля адкрыцця брукаванкі да восеньскага шэсця на Дзяды, будуць выкарыстаныя на іншыя працы па дагляду і добраўпарадкаванню крыжоў мемарыяла. Гэтымі справамі ўжо 30 гадоў займаецца на валанцёрскіх пачатках Грамадская дырэкцыя мемарыялу.

2018.08.13 0

Белкіналета пад адкрытым небам

У гэтую пятніцу 17 жніўня з 21:00 працягваецца новы сезон Белкіналета. На пятнічных паказах у дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея (К. Маркса, 12) можна ўбачыць лепшыя работы незалежных беларускіх рэжысёраў. Уваход вольны, але арганізатары вітаюць, калі наведвальнікі прыносяць дыванкі, раскладанкі ці нешта, на чым можна сесці, легчы ці проста камфортна размясціцца.

У гэтую пятніцу будуць паказаныя фільмы вакаліста беларускай метал-легенды Gods Tower Лэслі Найфа

http://filmfest.by

2018.08.13 0

Класіка каля Ратушы з velcom (абноўлена)

Гарадскі фестываль «Класіка ля Ратушы з velcom», які стаў традыцыйным упрыгожваннем цёплых летніх вечароў, ужо чацвёрты раз пройдзе ў Мінску.

Кожную суботу з 14 ліпеня па 25 жніўня 2018 года мінчане і госці сталіцы змогуць атрымаць асалоду ад шэдэўраў класічнай музыкі пад адкрытым небам на пляцоўцы каля гарадской Ратушы, якую ўжо называюць культурным цэнтрам сталіцы.

Фестываль «Класіка ля Ратушы з velcom» арганізуе Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры падтрымцы кампаніі velcom. У гэтым годзе аматараў класічнай музыкі чакае абноўленая канцэртная праграма, а галоўнай яе асаблівасцю стане выступ «вялікіх» аркестраў – ужо пацвердзілі свой удзел Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь і Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь.
https://afisha.nn.by/m/klasika-lia-ratusy-z-velcom-167

2018.08.13 0

Фестываль вулічнай ежы VulitsaEzha

Наступны фестываль вулічнай ежы VulitsaEzha пройдзе 1-2 верасня ў парку Дрымлэнд! Музычнымі хэдлайнерамі стануць Найк Барзоў і Shuma.

- 45+ удзельнікаў фуд-корта

- зона бараў

- Маркет мясцовай ежы 

- Кулінарныя батлы 

- Лекторый 

- SARAFAN-маркет 

- 2 музычныя сцэны 

- Дзіцячая зона “Мамслет” 
⠀ 
Кошт квіткоў: 5 рублёў - прадпродаж, 7 рублёў - на ўваходзе. Дзецям да 12 уваход бясплатны! Набыць квіткі: vulitsaezha.by

2018.08.13 0

DOIKA 1.2: крыніца жыцця для грамадскіх ініцыятыў

Грамадскім аб’яднанням і іншым ініцыятывам варта звярнуць увагу на модуль “Doika”. Гэта бясплатная праграма з адкрытым кодам, якая дапаможа вам збіраць грошы на вашую грамадскую дзейнасць.

Doika” усталёўваецца на сайт вашай ініцыятывы і дазваляе наведнікам максімальна лёгка, у мінімум клікаў, рабіць грашовыя пераводы на ваш рахунак. Каб зрабіць перавод, чалавек проста ўводзіць дадзеныя сваёй банкаўскай карткі і суму плацяжу. Гэтак вашыя прыхільнікі змогуць хутка рабіць вам ахвяраванні, а чальцы аб’яднання ― плаціць унёскі.

Аўтары модуля ― грамадскае аб’яднанне “Фаланстэр” (18 чалавек). Карыстаючыся ранняй версіяй модуля, яны за 2,5 месяца сабралі праз уласны сайт 700 BYN ахвяраванняў. 

2018.08.13 0

Прапановы ТБМ па прэзентацыі Беларусі падчас Еўрапейскіх гульняў 2019 і па правядзенні грамадскай кампаніі перад перапісам насельніцтва

На ліпеньскім паседжанні сакратарыята ТБМ было прынята некалькі важных рашэнняў, якія датычаць дзейнасці арганізацыі ў звязку з правядзеннем Еўрапейскіх гульняў і Перапісам насельніцтва ў 2019 г., а таксама пра падпіску на “Наша слова”.

Падрабязнасці далей. Запрашаем да супрацы і просім звяртацца з прапановамі на адрас siadziba@gmail.com

2018.08.13 0

Штосераду беларускія народныя танцы на Карчы

Беларуская народная музыка, дуды, жалейкі, барабаны, танцы і спевы. Месца, дзе ў Менску можна прэзентаваць Беларускую культуру. Гучанне беларускіх народных інструментаў, спевы і танцы...
Штосераду з 19:00 у лясочку недалёка ад ст.м. Барысаўскі тракт (мапа) адбываецца знакаміты Корч (вядомы яшчэ пад назвамі карчы ці "коряга")! У свой час праходзіў каля леса на ст. м. Усход і каля ст. м. Няміга (каля Зыбіцкай), цяпер вось на новым месцы.

2018.08.10 0

12 прэм'ераў лета 2018 ад Тузін гітоў

На сайце TuzinFM з'явіўся агляд самых цікавых новых песень гэтага лета. Рок, фольк, індзі, электроніка. І ўсё па-беларуску! Разам з магчымасцю паслухаць лепшыя трэкі на сайце перад кожнай песняй кароткі агляд.

2018.08.10 0