Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Публічныя лекцыі-дыскусіі на тэму: "Чый горад?"

2014.12.17 0

 Выява з сайта tedxvienna.at

У атмасфэрным месцы “Чайная комната” па адрасе пр-т Незалежнасці, 44 (уваход з двара) 17 і 18 снежня адбудуцца цікавыя публічныя лекцыі: StreetArt: пратэст ці грошы?” і "Вулічны тэатр: назад у будучыню".

17 снежня публічая лекцыя “StreetArt: пратэст ці грошы?”

Ці вы згодны называць StreetArt’ам тое, што малюецца за грошы? Якім чынам маляванне за грошы суадносіцца з маляваннем пад пагрозай штрафаў  і арыштаў? Што сталася з пратэстным характарам вулічнага мастацтва? Адказы на гэтыя пытанні мы будзем шукаць разам унутры і па-за межамі Беларусі.

Пра камерцыйны стрыт-арт, афіцыяльнае стаўленне да яго, успрыняццё грамадствам – можна пачуць на нашым мерапрыемстве. Пачатак а 18:00.

18 снежня публічная лекцыя  "Вулічны тэатр: назад у будучыню"

Тэатр пачынаўся з вулічнай пляцоўкі, пасля яго заштурхалі ў памяшканне, пабудавалі сцэну і паставілі крэслы для глядачоў. Але творчая энергія не можа мець такіх межаў, і тэатр, як і любое мастацтва, вяртаецца да сваіх крыніц, пераасэнсоўваючы іх ды напаўняючы новым досведам.

Творчая суполка “Тэатр 42” распавядзе пра вулічны тэатр у кантэксце пазітыўнай творчай актыўнасці, адсутнасці рамачных межаў, свабоды.

Таму прапануем вам разам паглыбіцца ў “першабытную” форму тэатра, якая неверагодна актуальна сёння. Пачатак а 18:30.

citydog.by


← вярнуцца ў навіны