Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Гомельскае ТБМ прэзентавала брашуру “Беларускі рэнесанс у Гомелі”

2014.12.14 0

У суботу, 13 снежня, Гомельская філія ТБМ да 5-годдзя аднаўлення дзейнасці падрыхтавала брашуру аб гісторыі Беларускага Адраджэння і яго заняпадзе ва ўспамінах гомельскіх дзеячоў канца 1980-х — сярэдзіны 2000-х гг. Праца ўяўляе сабой спробу азірнуцца назад у пошуку папярэднікаў сучасных актывістаў. Яна сістэматызуе некаторыя аповеды тагачансай інтэлігенцыі пра культурніцкія працэсы тых часоў. Брашура змяшчае некалькі дзясяткаў інтэрв’ю ды ўнікальных фатаздымкаў.

На імпрэзе выступілі сведкі падзеяў апісаных у брашуры, падзяліліся сваімі ўражаннямі аб прадзеланай тбмаўцамі працы, пажадалі не спыняцца на дасягнутым ды развіваць недаследаваную дагэтуль тэму.

 Напрыканцы сустрэчы наведвальнікаў чакаў выступ беларускага барда Сяргея Башлыкевіча ды святочны торт. Кожны атрымаў асобнік кніжкі з нацыянальнай стужкай.

Больш фота на сайце kli4nik.info.


← вярнуцца ў навіны