Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Як абараняць права на мову? Міжнародная канферэнцыя

2014.12.15 0

 Выява з сайта blog.bookbaby.com.

Грамадскае аб'яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” запрашае да ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі “Моўныя правы і іх абарона”. Канферэнцыя адбудзецца 28 сакавіка 2015 г. у г. Мінску.

Пытанні для абмеркавання:

1. Праблемы моўнага заканадаўства.
2. Тэхналогіі і практыкі грамадзянскай супольнасці па абароне лінгвістычных правоў.
3. Моўная палітыка і актуальныя пытанні развіцця нацыянальных моў.

Падчас канферэнцыі плануецца выстава ідэяў і праектаў Тэхналогіі моўнага адраджэння.
Інфармацыя можа быць пададзена ў выглядзе постэраў, плакатаў і раздаткавых матэрыялаў.
Патрабаванні да артыкулаў:
Аб’ём да 7 старонак.
Шрыфт Time New Roman, памер шрыфта – 14, інтэрвал – адзінарны.

Заяўкі з матэрыяламі, калі ласка, дасылайце па электроннай пошце на адрас tbmkanfierencyja@gmail.com , тэма – выступ, або па пошце 220034, вул. Румянцава, 13, г. Мінск.
Заяўкі на ўдзел разам з артыкуламі прымаюцца да 10 сакавіка 2015 г.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для ўдзелу ў канферэнцыі і апублікавання.

Пачатак канферэнцыі 28 сакавіка ў 10.00.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў з 9.00 да 10.00.

Тэлефон для даведак: (8017) 284-85-11 (штопанядзелак з 18 да 20) .

Пасля канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў у 2-х тамах.
Некаторыя матэрыялы будуць дадаткова размешчаны на нашым партале tbm-mova.by.

Аргкамітэт


← вярнуцца ў навіны