Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

"Мова як сістэма": кніга, якая ліквідуе вашу непісьменнасць

2014.12.14 0

У зборнік уключаны навуковыя публікацыі Фёдара Піскунова, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага правапісу, што разглядаліся з апорай на прадстаўнічую электронную базу дадзеных беларускай мовы і з дапамогай праграмных метадаў аналізу. Фёдар Піскуноў прапанаваў унікальную класіфікацыю зменных часцін мовы і выдаў першы ў беларускай лекскаграфіі граматычна-арфаграфічны "Вялікі слоўнік беларускай мовы".

Дапаўняюць зборнік рэцэнзіі на слоўнік Ф. Піскунова, інтэрв'ю, успаміны, фотаматэрыялы.

Ужо з першых старонак кнігі вы ўзгадаеце правілы напісання літараў о, э, е (у першым складзе перад націскам е пераходзіць у я, калі вы яшчэ не забыліся на школьны курс мовы) - і адразу ж даведаецеся, чаму гэтае непарушнае правіла не варта прымяняць да запазычаных словаў.

Прачытаўшы ўсю кнігу, вы пачнеце разумець структуру беларускай мовы і законы, па якіх яна жыве і развіваецца.

Вокладка кнігі

← вярнуцца ў навіны