Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Таццяна Барысік прэзентуе сваю кнігу ў Магілёве

2014.12.11 0

 Выява з сайта nn.by.

У магілёўскім грамадскім цэнтры “Кола сяброў” 12 снежня адбудзецца прэзентацыя кнігі Таццяны Барысік “Жанчына і леапард”.

Кніга маладой пісьменніцы, сябра Магілёўскай філіі ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” выйшла сёлета ў выдавецтве “Кнігазбор” у серыі "Кнігарня пісьменніка".

Большасць сюжэтаў, з якімі вы сутыкнецеся ў гэтай кнізе, — узятыя з нашага паўсядзённага жыцця. Беларуская правінцыя на мяжы тысячагоддзяў, клопаты, праблемы і радасці сучасных вяскоўцаў і гараджан, уся гама чалавечых пачуццяў знаходзяць сваё адлюстраванне ў невялікіх апавяданнях пісьменніцы.

Узор сучаснай жаночай прозы — лаканічна і дасціпна, захапляльна і філасафічна, з пранікненнем у псіхалагічныя таямніцы чалавечых стасункаў.

Пачатак а 18-й гадзіне па адрасе: г. Магілёў, зав. Чкалава, 16, грамадскі цэнтр “Кола сяброў”.

Уваход вольны!


← вярнуцца ў навіны