Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

У Віктара Казько выйшла новая кніга

2014.12.06 0

Новая кніга Віктара Казько «Час збіраць косці» пабачыла свет у серыі «Кнігарня пісьменніка» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. У яе ўвайшлі тры аповесці, у якіх аўтар запрашае чытачоў у падарожжа пакручастымі сцежкамі чалавечае памяці.

Віктар Казько — Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа — адным з першых у сучаснай літаратуры паказаў вайну праз прызму ўспрыняцця дзіцяці. У апошнія дзесяцігоддзі шмат увагі надае экалагічнай праблематыцы, а таксама маральнаму і нацыянальнаму станаўленню беларускага грамадства.

Акрамя аповесці «Час збіраць косці», якая дала назву кнізе, у зборнік увайшлі творы «Прахожы», «І нікога, хто ўбачыць мой страх».

Прэсавая служба СБП


← вярнуцца ў навіны